Закрыть

Выберите город

Закрыть

Бацька Змітра Дашкевіча сустрэўся з сынам у калоніі (відэа)

У Глыбоцкай калоніі адбылося першае за працяглы час спатканне лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча з бацькам. Зміцер паведаміў, што яму патрэбна аперацыя.

Бацька Змітра Дашкевіча сустрэўся з сынам у калоніі (відэа)

Едучы ў Глыбокае, Вячаслаў Дашкевіч істотна хваляваўся. Найперш – ці будзе Зміцер на месцы. Бо напярэдадні спаткання ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя ад «дасведчанага супрацоўніка калоніі», што Дашкевіча «перавялі на Валадарку». Іншай прычынай хвалявання было здароўе Змітра – у якім стане будзе сын? Пасля галадовак, этапаў і карцараў бацька быў гатовы да ўсяго.

Палітвязень апынуўся на месцы – і Вячаслаў Дашкевіч патрапіў на дзвюхгадзіннае спатканне. Праз шкло, нават без звыклых тэлефонных слухавак. А ў шкле – ніводнай адтуліны. Так і крычалі адно аднаму, прытуляючыся бліжэй, каб пачуць адказ.

Вячаслаў Дашкевіч: «Здзівіла адразу тое, што там толькі дзве кабінкі. Звычайна ў такіх сітуацыях тэлефоны бываюць, а тут тэлефонаў няма — толькі праз шкло. Але я адразу ўбачыў, што ён здаравейшы, чым калі я яго бачыў у турме ў Жодзіна. Тады быў бульш хударлявы, больш сумны. Цяпер, можна сказаць, увогуле нармальны. У параўнанні з тым, што было ў Жодзіна, на Валадарцы і тым больш у Горках — намнога лепшы».

Бацька Змітра вельмі пераймаецца, што на спатканне так і не пусцілі сынаву нявесту Насту Палажанку — хоць маглі.

Вячаслаў Дашкевіч: «Закон не забараняе сустрэцца з вязнем не толькі родным, але і блізкім знаёмым. Закон не забараняе – пры ўмове, што гэта паспрыяе «добраму станаўленню вязня». Нявесце не дазволілі, спасылаючыся на… Не ведаю нават, на што. Хоць закон не забараняе…».

Вячаслаў Дашкевіч дадае, што Зміцер і Наста дагэтуль не могуць ажаніцца ўсё праз старую праблему — адсутнасьць пашпарта, які ўпарта не хочуць аддаваць з КДБ... Ці скардзіцца на што іншае Зміцер Дашкевіч?

Вячаслаў Дашкевіч: «Скардзіўся, што адна нага пабольвае. Дзесьці, не ведаю, ці яго ўдарылі, ці ён ударыў… Кажа, што патрэбна аперацыя – нешта з меніскам на адным калене. Дзе яго ўдарылі? Можа ўдарылі, калі хапалі — валаклі то за ногі, то за рукі…».

Зміцер па-ранейшаму сядзіць у камеры адзін.

«Ён многа чытае, многа піша, займаецца самааадукацыяй, вывучае англійскую мову, — працягвае бацька. — Яму рэдакцыя «Свободных новостей» дасылае газету ў канверце. Прасіў, каб выпісалі на квартал «Народную волю» і «Нашу Ніву».

Вячаслаў Дашкевіч кажа, што супрацоўнікі калоніі іх размову пільна кантралявалі, але не ўмешваліся і не заміналі.

Вячаслаў Дашкевіч: «Сядзелі то жанчыны, то нейкія ў форме. Дзве кабінкі – і там таксама сустрэча. Мы крычым, яны крычаць… Але ніякіх заўваг нам ніхто не рабіў».

На развітанне Вячаслаў Дашкевіч папрасіў хоць на імгненне патрымаць сына за руку – не дазволілі…

Вячаслаў Дашкевіч: «Ужо, праўда, калі я выйшаў, ён сабраў там рэчы, якія непатрэбныя – каб забраў назад. Я выйшаў, а ён яшчэ стаяў за дзверкай. Жанчына сядзела, я кажу: можна адкрыць дзверку, каб хоць за руку яго патрымаць?.. «Не, нельга». Ну, нельга значыць нельга…».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 139

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 166

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 125

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 125

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 125

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 208

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 189

Российский рубль рванул вслед за нефтью

Хотите узнать больше? Курсы доллара и евро на Московской бирже обновили минимальные значения с лета 2015 года. Американская валюта по отношению к рублю упала на 40 копеек, 229