Закрыть

Выберите город

Закрыть

«Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква»

Падпісаныя ў Маскве пагадненьні аб канчатковай перадачы Расеі «Белтрансгазу» камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Навумчык: Здаецца, у 1997-ым годзе Вы ўпершыню заявілі пра намер Расеі ўзяць пад кантроль беларускую маёмасьць – прадпрыемствы і транспартную інфраструктуру. Памятаю, што шмат кім гэта ўспрымалася ня проста крытычна, але і іранічна, і лейтматывам такога стаўленьня была фраза “Ды каму патрэбна нешта ў Беларусі?”. Аказалася – патрэбна, і вось сёньня “Газпром” робіцца цяпер ужо поўным, на 100 адсоткаў, уладальнікам “Белтрансгазу”. Што будзе наступным?

«Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква»
Пазьняк: Ня мае значэньня, што будзе наступным. Істотна тое, што наступнае – будзе.

Тут трэба ўлічваць задачу Масквы, стратэгію, разьлічаную на пэўны час. Расейскай – па пляне Масквы – павінна стаць уся беларуская маёмасьць і нерухомасьць, перш за ўсё зямля. Расейскай павінна стаць нашая інфраструктура і нашая рабочая сіла. На пераходны пэрыяд захоўваецца фікцыя асобнай дзяржавы з сатрапам на чале, на якога будзе скідвацца адказнасьць. Сатрапія спатрэбіцца найперш для таго, каб вынішчыць нацыянальна-этнічныя асновы беларускага народа і зьмяніць насельніцтва. Пасьля гэтага адпадае неабходнасьць назвы "Беларусь" і наяўнасьці асобнага дзяржаўнага ўтварэньня. На гэтым этапе павінен стацца фінал гістарычнай вайны і рэальны канец Вялікага Княства Літоўскага.

Наступнай "распрацоўкай" стане Польшча.

Усю гэтую палітыку, якая робіцца на нашых вачах, апантана падтрымлівае расейскае грамадзтва і так званы рускі народ, які сам знаходзіцца на стадыі выміраньня.

Што да "Газпрому" і "Белтрансгазу", дык расейцы разумеюць, што гэтая зьдзелка – незаконная. Спадзяваньні толькі на зьнішчэньне Беларусі. Калі ж Беларусь застанецца, вызваліцца ад рэжыму і адродзіцца – "Белтрансгаз", і ня толькі "Белтрансгаз", будзе вернуты беларускаму народу. Дакладней, Беларусь па праву сама забярэ сваё.

Навумчык: Выказваюцца меркаваньні, што ствараемы па ініцыятыве Пуціна так званы “Эўразійскі саюз” – мае ў значнай ступені прапагандысцкі характар, з улікам хуткіх прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі і настальгіі значнай часткі расейскага электарату па СССР. Як Вы ацэньваеце пэрспэктывы такога ўтварэньня?

Пазьняк: Расейская палітыка – экстэнсыўная, агрэсіўныя і імпэрская. Яна канкрэтная. У ёй ніколі не было нічога пустога, прапагандысцкага. Прапаганда выкарыстоўваецца дзеля сьцьвярджэньня канкрэтнай мэты. І калі гэтая канкрэтная мэта распрацоўваецца, расейцы пускаюць слых, што гэта, маўляў, несур'ёзна, што гэта "піярскі" ход і г.д. Гэта ўсё – прапаганда дзеля адводу вачэй, а на самой справе ўсё ня так. Такім чынам дасягаецца мэта. Эўразійскі саюз – чарговая авантура, узьніклая ў крамлёўскіх мазгах. Яна гэткая ж канкрэтная, як авантура аўганскай вайны, інвазіі ў Чэхаславаччыну, нападу на Грузію ці павароту ўстыч сыбірскіх рэк.

Ня трэба ацэньваць расейскую палітыку з пункту гледжаньня рацыянальнай нармальнасьці. Ці ненармальнасьці. Ня трэба імкнуцца зразумець Расею розумам. Трэба ведаць адно: што гэтую авантуру яна будзе ажыцьцяўляць. Сам працэс ажыцьцяўленьня такога расейскага прадукту палітыкі будзе дрэнным для ўсіх. Нават калі авантура праваліцца.

Калі ж уявіць, што новы "саюз" яны зробяць, дык гэта стане канцом толькі для Беларусі. Казахстану расейская палітыка ні па чым – яны самі рэсурсная краіна, а Назарбаеў ня нішчыць сваю нацыю, культуру, мову і вандроўную гісторыю. (У дужках заўважу, што ў гэтым сэнсе пастухі авечак і вандроўнікі ў стэпах маюць лепшую пэрспэктыву, чым па-чужому адукаваныя спадкаемцы вялікай цывілізацыі – Вялікага Княства Літоўскага).

Навумчык: Год таму ў сваім відэаблёгу расейскі прэзыдэнт Мядзведзеў абураўся паводзінамі Лукашэнкі і казаў пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, адзначыўшы, між іншым, што Крамлю не абыякавы і лёс зьніклых палітыкаў. Пасьля гэтага былі падзеі 19 сьнежня, масавыя зьбіцьці і масавыя арышты, суды і прысуды, апошні, толькі што – праваабаронцу Бяляцкаму. Мы ведаем рэзка нэгатыўную рэакцыю міжнароднай супольнасьці. Чаму маўчыць Масква?

Пазьняк: Масква маўчыць таму, што і 19 сьнежня, і здача Бяляцкага – гэта ёсьць справа яе рук.

Эўропа перад расейскай палітыкай выглядае ня проста дурной, але – вельмі дурной. Але не, папраўлюся так: невылечна дурной. Яна ніколі не паразумнее. Гэта маё цьвёрдае перакананьне, абапертае на фактах.

Мядзьведзеў дазволіў сабе сказаць пра правы чалавека ў Беларусі, таму што Крэмль праводзіў у мінулым годзе кампанію дыскрэдытацыі Лукашэнкі ў Расеі, на расейскім палітычным рынку. Гэта рабілася адначасна з адсяканьнем Лукашэнкі ад Захаду, і папярэднічала авантуры 19-га сьнежня, якая заранёў рыхтавалася, пра гэта вядома было ўжо ў жніўні. Таму разам з называньнем яго "хросным бацькам" пагаварылі і пра правы чалавека. Заўсёды знойдуцца людзі, якія ў такое павераць.

Навумчык: Вернемся да мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Год таму Вы заклікалі да байкоту і казалі, што ўдзел у выбарах будзе “на руку” Лукашэнку і Маскве. Сёньня Вы застаецеся пры сваім меркаваньні, ці, ўсё ж, бачыце ва ўдзеле ў тых выбарах нейкія станоўчыя бакі?

Пазьняк: Якая б не адбылася падзея, у ёй заўсёды (пры жаданьні) можна знайсьці і дрэнныя, і добрыя бакі. Але тут сутнасьць у тым, што добра было б, каб такой падзеі ўвогуле не адбылося. Тая канцэпцыя змаганьня, якую прапаную я, дае ініцыятыву ў рукі грамадзтва і абсякае, падвешвае рэжым.

Тое, што зрабілі так званыя кандыдаты ў прэзыдэнты, дзевяць асобаў, дало магчымасьць Лукашэнку легітымна сфальсыфікаваць выбары і незаконна ўтрымацца ва ўладзе. А Маскве – справакаваць пабоішча 19 сьнежня, прытым рукамі свайго сатрапа. І потым інсьпіраваць разгром нацыянальнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Вось вынік палітычнай дурноты так званых кандыдатаў у прэзыдэнты, якія самі ж сталі першымі ахвярамі гэтага разгрому. Пра умоўна-станоўчыя бакі такой палітыкі ў народзе кажуць: "Ня варта аўчынка выдзелкі".

Усе выгоды атрымала Масква. Перш чым загнаць сатрапа ў Азію, ёй трэба было задушыць беларускія сілы, каб паралізаваць нацыянальнае супраціўленьне, і расчысьціць дарогу да бесканфліктнага захопу Беларусі, гэта значыць – уцягнуць нашу краіну ў сваю імпэрыю шляхам палітычных маніпуляцыяў і эканамічнай вайны. Пры тым усё гэта, паўтараю, робіцца рукамі Лукашэнкі, які, хапаючыся за ўладу, вядзе сваю рэпрэсіўную вайну з беларускім народам.

Тут яшчэ дадам, што ўсё гэта неаднаразова было сказана і паўторана задоўга да выбараў 2010 году. На жаль, нацыянальна-сьляпыя – ня бачаць, нацыянальна-глухія – ня чуюць. Нездарма мы ўвесь час гаворым пра нацыянальную асьвету грамадзтва.

Навумчык: Ці застаецца ў Захаду шанец павялічыць уплыў на Лукашэнку і ў чым, на Вашу думку, ён палягае?

Пазьняк: Ніякага шанцу ў Захаду няма. Бо ён яго ніколі сур'ёзна не шукаў і не шукае. Захад заклапочаны дачыненьнем з Расеяй. Зразумейма нарэшце: "Ніхто ня стане паміраць за Гданьск". Трэба любіць сваё і сябе, і за гэта стаяць. У 1991 годзе ня толькі Масква – увесь Захад быў супраць нашай Незалежнасьці. Тым ня менш мы, Народны Фронт, шчыра кажучы, чхалі на іхнія меркаваньні. Мы абаперліся на свой народ і здабылі Незалежнасьць, якую Захад вымушаны быў прызнаць. Так робіцца нацыянальная палітыка. Для нас важны наш народ, а не Захад і не Масква.

Навумчык: У гэты момант і ў кароткатэрміновай пэрспэктыве – ці можа беларускае грамадзтва супрацьстаяць больш шчыльнаму ўцягваньню Беларусі ў арбіту інтарэсаў Масквы?

Пазьняк: Можа. Можа, але для гэтага трэба выканаць толькі адну задачу. Лукашэнка не павінен быць ва ўладзе. Ён не павінен быць, катэгарычна, безумоўна і канчаткова. Калі гэтая задача ня будзе ажыцьцёўлена, тады будзе выканана задача Масквы, пра якую я казаў у пачатку. Трэцяга шляху, як некаторыя думаюць, ня будзе. Яго не існуе.

Навумчык: А які шлях адхіленьня Лукашэнкі ад улады?

Пазьняк: Зараз народ стаіць перад альтэрнатывай: альбо ён сваю свабоду і Незалежнасьць абароніць, альбо пляны Масквы могуць быць выкананыя, і ён іх страціць. І ключ да ўсяго – улада Лукашэнкі. Таму ўсе спосабы – а спосабы ёсьць законныя – усе спосабы прыдатныя. Дык вось, законныя спосабы дае сама канстытуцыя. І гэтым шляхам трэба ісьці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 219

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 243

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 567

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 209

Reuters: Минск начал замещать российскую нефть поставками из Ирана

Хотите узнать больше? Как сообщает агентство, госкомпания «Белоруснефть» приобрела 80 тыс. тонн (порядка 600 тыс. барр.) нефти из Ирана (продавцом выступила Национальная 247

Таможня России будет контролировать белорусскую границу с помощью «мобильных групп»

Хотите узнать больше? В условиях введения пограничной зоны с Беларусью Федеральная таможенная служба России продолжит работу в режиме мобильных групп, которые будут 222

Литовский министр заявил, что Еврокомиссия потребует стресс-тесты со строящейся БелАЭС

Хотите узнать больше? Еврокомиссия (ЕК) потребует проведения стресс-тестов на строящейся в белорусском Островце Белорусской АЭС (БелАЭС) и намерена не делать никаких 306

Кобяков: Никакого печатания эмиссионных денег ни в коем случае быть не должно, это прошедший этап

Хотите узнать больше? Эмиссионное печатание денег — не более чем прошедший этап в истории экономического развития в Беларуси. Об этом по итогам совещания у главы 267