Закрыть

Выберите город

Закрыть

Хакейны швэдар Лукашэнкі патрабуюць выкінуць з музэю

Група грамадзкіх дзеячаў зь ліку прадстаўнікоў культуры і спорту, праваабарончых рухаў зьвярнулася ў Міжнародную фэдэрацыю хакею са штаб-кватэрай у Цюрыху і ў Залю хакейнай славы ў Таронта з заклікам «пазбавіцца ад Лукашэнкі».

Падпісанты, у ліку якіх колішні прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, драматург Том Стопард, славуты літоўскі баскетбаліст Шарунас Марчулёніс, актывісты беларускіх грамадзянскіх кампаній, патрабуюць перанесьці хакейны чэмпіянат сьвету 2014 году зь Беларусі ў іншую краіну і прыбраць з музэю швэдар з прозьвішчам Лукашэнкі. Копіі ліста адасланыя ўва ўсе вядучыя СМІ сьвету.

У сваім звароце артысты, спартоўцы, грамадзкія дзеячы, чыя прафэсійная сфэра дзейнасьці наўпрост ня тычыцца палітыкі, тлумачаць, што маюць намер выкарыстаць любую магчымасьць, каб спыніць сувязь з апошняй дыктатурай Эўропы. «Мы заклікаем усіх людзей добрай волі далучыцца да нашай ініцыятывы і спыніць палітычныя маніпуляцыі спортам, у прыватнасьці, хакеем, на тэме якога спэкулюе Лукашэнка — чалавек, які ўзурпаваў уладу, фальсыфікуючы вынікі выбараў, і гвалтам зьнішчыў сваіх палітычных праціўнікаў».

Падпісанты просяць перанесьці Кубак сьвету па хакеі, які плянуецца правесьці ў Беларусі ў 2014 годзе, у іншую эўрапейскую краіну, дзе шануюцца правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасьці. Апроч таго, аўтары звароту згадваюць, што ў Залі хакейнай славы ў Таронта захоўваецца майка пад № 1 з прозьвішчам Лукашэнкі. На іх думку, гэта выглядае абсалютнай анамаліяй, усё роўна як раптам нехта вырашыў бы выставіць у музэі ахвяраў Галакосту малюнак Адольфа Гітлера: «Мы просім выдаліць з музэю майку чалавека, які не падтрымлівае, а дыскрэдытуе вялікі спорт».

Хакейны аглядальнік спартовай газэты «Прессбол» Вячаслаў Федарэнкаў кажа, што хакейны швэдар Лукашэнкі сапраўды ўжо гадоў дзесяць вісіць у Залі хакейнай славы. Прычым у немалой ступені гэтаму паспрыяла якраз прапаганда хакею ў Беларусі «хакеістам № 1»:

«Так, гаворка пра самую славутую Залю хакейнай славы ў Таронта. Бо Эўрапейская заля толькі ствараецца, але яе гісторыя амаль нішто ў параўнаньні з таронтаўскай, якая налічвае ўжо больш за паўстагодзьдзя. Дык вось, лукашэнкаўскі швэдар якраз у Канадзе. Гэта здарылася недзе напрыканцы 1990-х гадоў. Якраз тады, калі ў Беларусі разгарнулася першая хваля ўзьвядзеньня вось гэтых лядовых палацаў. Дакладна абгрунтаваньня ня ведаю, але, мабыць, трапіў ён туды менавіта за ўклад у разьвіцьцё хакею. І, калі не памыляюся, ён там вісіць ужо ня меней за 10 гадоў, а не цяпер трапіў, як шмат хто мяркуе, калі вялася барацьба за права прыняць чэмпіянат сьвету. Нават калі не пры канцы 1990-х, то на самым пачатку 2000-х — пэўна».

Міжнароднай грамадзкасьці падпісанты ліста даводзяць: беларускі дыктатар апантаны хакеем. Прычым ня столькі самой гульнёй, колькі спэкуляцыямі на хакейнай тэме. Лядовыя палацы будуюцца па ўсёй краіне — пры тым, што займацца там большасьць дзяцей ня можа з прычыны мізэрных заробкаў бацькоў.

Да чэмпіянату сьвету-2014 па ўсёй краіне заплянавана здаць больш за паўсотні лядовых палацаў, каля трох дзясяткаў ужо пабудавана. Нягледзячы на крызіс, аўральнымі тэмпамі ўзводзіцца другая па зьмяшчальнасьці пасьля «Менск-Арэны» крытая пляцоўка ў мікрараёне Чыжоўка. Гэтаксама вялізныя бюджэтныя сродкі закладзеныя ў стварэньне інфраструктуры, каб прымаць замежных хакеістаў і заўзятараў — у будоўлю і рэканструкцыю гатэляў, у пункты харчаваньня, на пракладку дарог і г.д.

Спартовы аналітык Уладзімер Даўжэнка перакананы, што выдаткі на падрыхтоўку да хакейнага першынства ня будуць кампэнсаваныя спадзяваным прыбыткам. На яго думку, каб не амбіцыі галоўнага беларускага хакеіста, чэмпіянат варта было б падзяліць зь іншымі суседзямі Беларусі:

«Яшчэ раней нехта з чыноўнікаў падлічыў, што 11,4 мільёна даляраў трэба ўкласьці ў арганізацыю чэмпіянату, хоць я перакананы, што насамрэч лічба нашмат большая. Але адразу ж улады адказалі, што так, укласьці сёе-тое трэба, але чакаецца прыбытак у 40 мільёнаў даляраў — пэўна, за кошт турыстаў, паказу тэлевізійных трансьляцыяў і г.д. Слаба верыцца. Пры такім эканамічным стане ня трэба цягнуць коўдру на сябе, лепш бы ўвайшлі з кім-небудзь у долю ці ўпершыню на тры краіны раскінулі б. З задавальненьнем тая ж Латвія б пагадзілася, Украіна, якая разам зь Беларусьсю таксама прэтэндавала на чэмпіянат сьвету. Разумееце, усё можна было зрабіць — па-славянску ці па сяброўску, як заўгодна. І таньней было б, і цікавей. Таму я зь вялікім пэсымізмам гляджу на ўсю гэтую падрыхтоўку».

Гэта ня першая спроба пакінуць Беларусь без хакейнага чэмпіянату сьвету. Неўзабаве пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў, якія прадэманстравалі ўвесь размах дзяржаўнай рэпрэсіўнай машыны, дэпутаты Эўрапарлямэнту ініцыявалі перанос Кубку сьвету па хакеі 2014 году ў іншае месца. Плёну тыя высілкі ня мелі. Пазьней да тэмы хакею і Беларусі зьвяртаўся цэлы шэраг замежных палітыкаў, але сыстэмна гэтае пытаньне не абмяркоўваецца. Усё абмяжоўваецца заявамі, на якія Міжнародная фэдэрацыя хакею не рэагуе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 49

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 36

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 49

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 36

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 162

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 262

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 301

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 108