Закрыть

Выберите город

Закрыть

Спынім забойства - ад імя народа!

Спынім забойства - ад імя народа!

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” заклікаюць усіх дапамагчы захаваць людскія жыцці, падпісаўшыся пад змешчанай у інтэрнеце петыцыяй супраць прымянення выключнай меры пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Нагадаем, 30 лістапада 2011 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынесе прысуд па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу выбухаў, у тым ліку падчас святкавання Дня незалежнасці ў 2008 г., а таксама тэрарыстычнага акту ў менскім метро 11 красавіка 2011 г. Дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе запатрабаваў для абодвух абвінавачаных выключнай меры пакарання - смяротнай кары. З гэтай нагоды намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, адзін з ініцыятараў праваабарончай кампаніі супраць смяротнага пакарання, звяртаецца да грамадскасці:

Спынім забойства - ад імя народа!

Здавалася б, справядлівасць гатовая “перамагчы” ў чарговы раз. Менавіта ў пакаранні смерцю асобаў, якія самі здзейснілі забойствы, шмат хто бачыць аднаўленне той самай справядлівасці. Гучнае злачынства хутка раскрыта, злачынцы злоўленыя і асуджаныя, сілавікі і пракурорскія чыноўнікі узнагароджаныя чарговымі “зорачкамі” і прэміямі. Здавалася б - усё як мае быць...   Але менавіта зараз у грамадстве назіраецца дзіўная метамарфоза. Менавіта гэтая жудасная па сваіх наступствах трагедыя, магчыма, упершыню высвяціла праблему смяротнага пакарання, прымусіла задумацца над гэтым. Грамадства не верыць у вінаватасць Канавалава і Кавалёва і нават распачало збор подпісаў пад петыцыяй у іх абарону ад смяротнага пакарання. Упершыню ў Беларусі ўзнікла такога кшталу народная ініцыятыва. Менавіта народная, а не ініцыятыва некалькіх праваабарончых арганізацыяў, якія некалькі год запар настойліва даводзяць неабходнасць адмены смяротнага пакарання ці, прынамсі, увядзення мараторыя на яго. Адным з асноўных аргументаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі (ці мараторый на яго выканне) для мяне асабіста была адсутнасць інстытута незалежнага правасуддзя ў краіне, скрайняя залежнасць і бяспраўе адвакатуры, поўная адсутнасць грамадскага кантролю над дзейнасцю спецслужбаў, міліцыі і пенітэнцыярнай сістэмы. Пры такіх умовах наяўнасць смяротнага пакарання робіць вельмі верагодным магчымасць вымушанага, праз катаванні, самаагавору, судовай памылкі і ў выніку – пакарання смерцю невінаватага чалавека. Мне падаецца, што цяперашняя сітуацыя са справай Канавалава-Кавалёва - яскравы таму прыклад. Недавер да вынікаў следства гэта, як мне падаецца, квінтэсенцыя недаверу грамадства да судовай улады і органаў правапарадку ў прынцыпе. Цяжка давяраць уладзе, пры якой міліцыя і суды з грамадзянаў, якія мірна пляскаюць у далоні, робяць мацершчыннікаў, а КГБ палохае грамадзянаў байкамі пра пацукоў у трубаправодзе і баявым арсеналам апазіцыі ў адным з гаражоў у Малінаўцы. Небяспека – гэта спецслужбы, якія займаюцца фантазіямі. У духу трыццатых гадоў – сам прыдумаў змову і сам яе раскрыў. Мы ўсе зноўку робімся нявольнымі гледачамі жудаснай трагедыі, расцягнутага ў часе акту яшчэ аднаго забойства – толькі ўжо забойства ад імя Рэспублікі Беларусь. Затым ад імя гэтай самай рэспублікі родным растраляных не выдадуць целы для пахавання і не ўкажуць месцы пахавання. І яшчэ адна напаўзвар’яцелая ад гора маці будзе рыскаць па навакольных могілках у пошуках свежай безыменнай магілы свайго сына. Я бачу гэта ўжо на працягу апошніх 15 гадоў. Менавіта таму я змагаўся і змагаюся за адмену смяротнага пакарання. Кожны раз наноў, кожны раз… Зараз мы, праваабаронцы, адмыслова трымалі “маўклівы мараторый”, проста назіраючы за працэсам Канавалава-Кавалёва. Мы не хацелі аказваць ускосны ціск ні на следства, ні на судовы працэс. Адбылася жудасная трагедыя, загінулі ні ў чым не вінаватыя людзі. Ішло следства, якое мусіла ва ўсім разабрацца, пачаўся суд, які павінен даць ацэнку ўсім сабранам следствам доказам. Я не буду казаць пра якасць тых доказаў віны Кавалёва і Канавалава - пра гэта ўжо шмат кім казалася, у тым ліку і адвакатамі. Адзінае, што хачу заўважыць: адно з асноўных пытанняў - пра матывы здзяйснення гэтага жудаснага ўчынку. Адказу на яго я так і не пачуў. Няўцямнае і пратакольнае “дэстабілізацыя ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь” я ў разлік не бяру. Цяпер, калі дзяржава гатовая ў чарговы раз здзейсніць свой “акт справядлівасці”, гэтаму “маўкліваму мараторыю” прыйшоў канец. Мы, удзельнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, пачынаем актыўныя дзеянні па недапушчэнні забойстваў. Я разумею, што нават прамежкавыя механізмы абароны Камітэта па правах чалавека ААН не ў сілах спыніць гэты канвеер смерці. Але ўсе разам мы зараз маем шанец спыніць яго назаўжды. Таму што людзей не павінны забіваць, таму што жыццё чалавека мае найвышэйшую каштоўнасць – у тым ліку і для дзяржавы з імем Рэспубліка Беларусь. Валянцін Стэфановіч”. spring96.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 103

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 97

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 149

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 78

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 198

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 312

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 377

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 133