Закрыть

Выберите город

Закрыть

Зьніклі 50 лістоў, якія Зьміцер Дашкевіч напісаў зь Віцебскай калёніі

Зьміцер Дашкевіч будзе скардзіцца ў пракуратуру на зьнікненьне ягоных лістоў. Жонка Зьмітра Бандарэнкі спрабавала высьветліць, чаму яго перавялі з мэдычнай часткі ў атрад. У Бабруйскую калёнію, дзе трымаюць Андрэя Саньнікава, не прыехала камісія па праверцы бытавых умоваў. З Мікалаем Статкевічам сустрэўся адвакат. У інтэрнаце Паўла Севярынца адбылася аўральная праверка.

Маці палітвязьня Эдуарда Лобава атрымала ліст ад лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча, зь якім рэгулярна лістуецца. Марына Лобава кажа, што болей за месяц да таго лістоў ад Дашкевіча яна не атрымлівала і зараз ведае, чаму.

– Піша, што стала яму крыху лягчэй. Што пісаў мне з Віцебскай калёніі, але лісты тыя не дайшлі. Таму будзе пісаць скаргу ў пракуратуру, бо ўсяго адтуль напісаў каля 50 лістоў і ніхто ніводнага не атрымаў.

Зараз Зьмітра Дашкевіча ўтрымліваюць ў Глыбоцкай турме, паводле зьвестак, ў памяшканьні камэрнага тыпу як вязьня, які шмат разоў парушаў турэмныя парадкі.

Ад сына, таксама актывіста "Маладога фронту" Эдуарда Лобава, маці ня мае лістоў і званкоў ужо болей за 2 тыдні. Жанчына спасылаецца на маці актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча, які таксама сядзіць ў Івацэвіцкай калёніі, дзе і Эдуард Лобаў. Францкевіч днямі званіў дамоў і казаў пра Эдуарда, што ў яго ўсё нармальна.

Зьвестак пра экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава таксама вельмі мала – лісты ад яго даўно не прыходзіць. Між тым маці вязьня Ала Саньнікава ведае, што ў сына пачаліся праблемы са здароўем і што ў Бабруйскую калёнію мусіла прыехаць праверка з Дэпартамэнту – праверыць бытавыя ўмовы, ў якіх трымаюць вязьняў, у тым ліку Саньнікава, але чамусьці правяраючыя не зьявіліся.

А вось "хімік" Павал Севярынец на ўвагу правяраючых не скардзіцца. На наступны дзень пасьля паседжаньня камісіі, якая прызнала Севярынца "вязьнем, які стаў на шлях выпраўленьня", ў інтэрнаце учынілі праверку ўсіх пакояў інтэрнату.

– Правялі другі за тыдзень ператрус камэндатуры, ў тым ліку і нашага бараку. Начальнік прыяжджаў на працу, глядзеў, як я працую. Яшчэ паспрабую на сярэдзіну лістападу напісаць заяву на адпачынак, хаця мяне ў камэндатуры папярэдзілі, што няма сэнсу пісаць такія заявы з пэўных прычын.

Адвакат бачыўся ў Шклоўскай калёніі з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам. Жонка палітыка Марына Адамовіч кажа.

– Выглядае ён быццам нармальна, рука больш-меньш усталявалася. Ён яе ашчаджае, хаця працуе па-ранейшаму на лесапілцы.

Паводле Марына Адамовіч, ад Мікалая Статкевіча не было лістоў і званкоў некалькі тыдняў.

28 кастрычніка жонка Зьмітра Бандарэнкі наведала Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, дзе размаўляла з адказнымі супрацоўнікамі адносна свайго мужа, якога перавялі з мэдычнай часткі ў атрад насуперак рэкамэндацыям лекараў. Напярэдадні з Дзьмітрыем ў калёніі сустракаўся адвакат, ад якога стала вядома пра новыя праблемы палітвязьня. Як кажа Вольга Бандарэнка, пэўных адказаў на свае пытаньні яна не атрымала.

– Адвакат прыходзіць і кажа, што вось Дзіме трэба запраўляць ложак ў калёніі, дзеля гэтага трэба нахіляцца, а ён з-за стану здароўя ня можа. Нельга яму і стаяць паводле лекараў, але даводзіцца тройчы на дзень стаяць на пераклічках. Яшчэ яму ўжо прапанавалі працаваць, падыходзілі з такой прапановай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Лукашенко: в Беларуси задержали боевиков, готовивших провокацию с оружием

Хотите узнать больше? В Беларуси задержали готовивших провокацию с оружием боевиков. Об этом сообщил Александр Лукашенко сегодня во время общения в Могилеве с трудовыми 165

Замглавы МЧС задержан за взятку

Хотите узнать больше? Заместитель министра по чрезвычайным ситуациям Дмитрий Бегун задержан по подозрению в получении взятки. фото: sputnik.by Об этом президент Беларуси 202

Подсветку проспекта Независимости 25 марта выключат на час

Хотите узнать больше? Беларусь в субботу в девятый раз присоединится к крупнейшей экологической акции "Час Земли" – акции, которая призвана напомнить о проблемах изменения 116

Сколько задолжали белорусским тюрьмам

Хотите узнать больше? Места лишения свободы тоже страдают от неплатежей. Например, дебиторская задолженность колонии в Бобруйске составляет 2,4 млн долларов. В 282

Военные Беларуси и России проведут штабную тренировку в региональной группировке войск

Хотите узнать больше? Совместная штабная тренировка (СШТ) с Объединенным командованием региональной группировки войск (сил) Беларуси и России началась в понедельник на 234

К расследованию аварии на Скидельском сахарном комбинате привлекут специалистов из Польши

Хотите узнать больше? Польские специалисты примут участие в расследовании трагедии на сахарном комбинате в Скиделе. Такая информация размещена на сайте Следственного 272

За участие в «маршах нетунеядцев» журналисты и активисты приговорены к арестам и штрафам

Хотите узнать больше? Суды над участниками несанкционированных акций протестов против так называемого «тунеядского» декрета проходят в понедельник в Орше, Бобруйске и 292

В Беларуси начнут маркировать контрольными знаками жидкости для электронных сигарет

Хотите узнать больше? В Беларуси будут маркировать жидкости для электронных сигарет специальными идентификационными знаками, сообщила пресс-служба Совета министров в 284