Закрыть

Выберите город

Закрыть

Чаму Народны сход не стаў народным?

У дажджлівую суботу 8 кастрычніка на прызначанае арганізатарамі месца мерапрыемства — сталічны парк Дружбы народаў — прыйшлі некалькі соцень чалавек.

Белорусское телевидение, 9 октября:

“Разговоры об очередной уличной буче начались сразу после того, как Европа пообещала белорусской оппозиции 87 миллионов евро. Желающих присосаться к финансовому роднику было хоть отбавляй, но в тендере всех обошла группа товарищей, которая придумала акцию под громким названием “Народный сход”. Они пообещали спонсорам вывести на улицы такое море людей, что на Западе просто ахнут. В европейские столицы тут же полетели депеши с прайс-листами.

Вот детальный план заявленного мероприятия директору немецкого фонда Маршала Йоргу Форбригу, который уже успел засветиться в подготовке декабрьских беспорядков. Виктор Ивашкевич клятвенно обещает спонсору вывести на улицы 30 городов минимум 100 тысяч протестующих, но для этого всего-то нужно 340 тысяч долларов. “Разблюдовка” прилагается. 140 тысяч долларов на листовки и газету, 20 тысяч долларов на налепки и 30 тысяч на эсэмэски.

В силу известной вороватости оппозиционной публики спонсорам просто пускали пыль в глаза. На деле же листовок напечатали ровно столько, чтобы для видимости их приложить к финансовым отчетам. Львиную долю гранта разделить между собой. Разумеется, за дележом иностранной матпомощи ни у кого не было желания идти к людям и объяснять, что за сход такой и какие у него цели”.

Віктар Iвашкевіч, суарганізатар акцыі “Народны сход”:

— Я не бачыў гэтага сюжэту, але скажу, што ўсё гэта шчырая лухта. Грошай на Народны сход не было. Уся падрыхтоўчая кампанія будавалася на ахвяраваннях людзей. Па шчырасці скажу, мы толькі ў самы апошні момант знайшлі магчымасць надрукаваць 600 тысяч улётак, што і было зроблена. 40 тысяч газет, прысвечаных Народнаму сходу, былі сканфіскаваны напярэдадні мерапрыемства — 7 кастрычніка. Заяўкі на 340 тысяч долараў не было ў прыродзе. Гэта поўная лухта. Па БТ маглі сказаць што заўгодна, назваць нейкія астранамічныя сумы, як гэта рабілася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Падобныя сюжэты — спроба дыскрэдытаваць. Паказаць, што ўсё, што супраць улады, робіцца за грошы, нехта іх бярэ, іншым не дае... Да гэтага нельга ставіцца сур’ёзна. Тыя, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да Сходу, ведае, як гэта рабілася — з апошніх сіл і на апошнія сродкі саміх людзей. Шчыра скажу, у падрыхтоўцы да мерапрыемства па ўсёй краіне прымала ўдзел не больш за 300 чалавек, пры тым што нашы апазіцыйныя партыі маюць у спісах па некалькі тысяч сябраў...

ПАСЛЯ ПАДЗЕІ

У дажджлівую суботу 8 кастрычніка на прызначанае арганізатарамі месца мерапрыемства — сталічны парк Дружбы народаў — прыйшлі некалькі соцень чалавек. Сярод іх былі прадстаўнікі маладзёжных структур, некаторыя партыйныя лідары і грамадскія актывісты. Выступоўцы распавялі пра затрыманні актывістаў у рэгіёнах, дзе планаваліся аналагічныя сходы, распавялі пра сітуацыю ў краіне і зачыталі тэкст рэзалюцыі з патрабаваннем стабілізацыі эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне. Палітычныя дзеячы тлумачылі малую колькасць удзельнікаў Народнага сходу тым, што людзі пакуль не гатовыя выйсці на такое мерапрыемства, што грамадства напалохана. І так далей, і таму падобнае...

У вечаровых аналітычных праграмах БТ не пашкадавала эфірнага часу для сюжэту пра акцыю. Шмат слоў было сказана пра няўдаласць гэтай ідэі. Каб надаць большую перакананасць сваім словам, аўтары задзейнічалі значна больш аўтарытэтную крыніцу, чым свае дзяжурныя палітолагі — гледачам прапанавалі цытату Зянона Пазьняка: маўляў, не верыце — дык глядзіце, што вам разумны чалавек кажа.

Цытата, натуральна, была вырвана з агульнага кантэкста, які раней быў прысвечаны тэме маўклівых акцый, але асноўны сэнс застаўся, па-сутнасці, без змен. Зянон Пазьняк заклікаў беларускіх грамадзян устрымацца ад акцый кшталту “вечароў апладысментаў” да асобага моманту.

“Выйсці на вуліцы, каб перамагчы, можна будзе толькі адзін раз. Нельга ўжо цяпер выходзіць бязмэтна па сто чалавек, прафанаваць падзеі, зняверваць і засвечваць актыўных людзей. Неабходна сто тысяч, гатовых змагацца. Бяромся за працу, асвету і падрыхтоўку... Беларусы не павінны больш паддавацца на правакацыі, выходзіць на вуліцы нешматлікімі групамі, падстаўляць свае твары пад фільмаванне ворагаў Беларусі. Выйсці трэба тады, калі настане час. Гэты час будзем набліжаць”, — пісаў палітык. Праўда, Зянон Пазьняк пакуль не сказаў галоўнага — калі ж настане гэты самы час? Тым не менш думка зразумелая. “Народная Воля” пацікавілася ў палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, ці падзяляюць яны меркаванне Зянона Пазьняка?

Палітык Вінцук Вячорка лічыць: “Трэба вітаць колішнюю ініцыятыву і паказваць, што ў грамадстве ёсць людзі, якія ўжо не хочуць адседжвацца. Мне гэта прыгадвае казачнага рускага Івана, які ляжаў на печы і назапашваў сілушку. Але беларускі менталітэт прадугледжвае штодзённую працу. Штодзённая праца дае вынік: хай сабе і невялікія выхады, але рыхтуе выхады паваротныя. Нельга Народны сход гэтай суботы лічыць звычайнай акцыяй апазіцыі. Гаворка вядзецца пра балючыя сацыяльна-эканамічныя праблемы. Людзі даспяваюць да разумення, якім чынам іх трэба вырашаць”.

Старшыня “Праваабарончага альянсу” (зарэгістраваны ў Літве) Людміла Гразнова лічыць, што ў словах Пазьняка ёсць доля праўды. “Дробныя акцыі вядуць да таго, што ўлады абсалютна спакойна косяць зялёную траву — арыштоўваюць, збіваюць удзельнікаў такіх акцый. І рабіць гэта ім няцяжка. Калі ж размова ідзе пра буйную акцыю, то яны вымушаны лічыцца з вялікай колькасцю людзей і будаваць іншую стратэгію. Запалохаць “хапуном” у такой сітуацыі значна складаней. Але для таго, каб выйшла вялікая колькасць людзей, трэба правесці вялікую працу. Трэба яшчэ і мець згоду паміж лідарамі, і зацікавіць электарат простымі лаканічнымі лозунгамі, якія адпавядаюць іх інтарэсам і спрыяюць вырашэнню іх праблем. У бліжэйшай перспектыве такім стымулам будуць парламенцкія выбары”.

Павел Севярынец, які цяпер адбывае пакаранне за Плошчу, арганізоўваў у свой час дзясяткі маладзёжных вулічных акцый. Ён выказаў наступнае меркаванне: “Трэба пагадзіцца з Зянонам Пазьняком у тым, што вырашальная акцыя можа быць адна. Але я не ўяўляю Беларусь і без каляндарных акцый, як Дзень Волі, “Чарнобыльскі Шлях, “Дзяды”. Мяркую, што трэба рыхтавацца да галоўнай акцыі, але для гэтага трэба спрыяць наладжванню сувязяў паміж людзьмі, развіваць салідарнасць у грамадстве”.

Адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў выступіў з той жа прапановай, што і Зянон Пазьняк.

— Сёння вельмі добры момант, каб перастаць рабіць добрую міну пры дрэннай гульні. Я кажу ў тым ліку і пра кампанію “Гавары праўду”, таму што мы таксама з’яўляліся членамі аргкамітэта Народнага сходу. Галоўны ўрок гісторыі для нас у тым, што мы не робім ніякіх урокаў для сябе. А мы проста абавязаны зрабіць урокі.

Па-першае, трэба прызнаць, што старымі метадамі мы больш нічога дамагчыся не можам. Мы не можам вывесці на вуліцу нават сваіх актыўных прыхільнікаў, не кажучы ўжо пра новых людзей.

Па-другое, сёння апазіцыя павінна ў прынцыпе задацца пытаннем: а ці варта скакаць на плошчу без усялякіх шанцаў на поспех? Мне здаецца, апазіцыя павінна аб’явіць мараторый на вулічныя акцыі і засяродзіцца на працы з насельніцтвам. Да таго часу, пакуль мы не будзем упэўнены ў тым, што зможам вывесці на вуліцу дастатковую колькасць людзей хоць бы для деманстрацыі нашай падтрымкі.

Па-трэцяе. Апраўдвацца прэвентыўнымі затрыманнямі, дрэнным надвор’ем і страхам людзей — гэта некарэктна, гэта значыць прызнацца, што мы нічога не планавалі. Бо першапачаткова было вядома, што перад кожнай акцыяй будуць прэвентыўныя затрыманні. І трэба арганізоўваць акцыі так, каб не ставіць іх пад стопрацэнтную рызыку. Такая дрэнная акцыя, як 8 кастрычніка, збівае хвалю народнага пратэсту, дыскрэдытуе саму ідэю народнага пратэсту. Таму мы павінны выпрацаваць доўгатэрміновы план працы з насельніцтвам. Спачатку мы павінны пераканаць людзей: за што і чаму? І толькі потым выводзіць іх на вуліцу.

Але палітыкі зноў не чуюць адзін аднаго. Арганізатары Народнага сходу заявілі, што чарговая акцыя адбудзецца 12 лістапада... З кім і навошта?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 104

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 70

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 60

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 57

Бывшая сотрудница минского банка сняла со счета вип-клиента крупную сумму

Хотите узнать больше? Прокуратура Заводского района Минска направила в районный суд материалы дела о мошенничестве в особо крупном размере по ч. 4 ст. 209 УК. фото: 229

Белорусы догоняют европейцев по безналичным покупкам

Хотите узнать больше? Переход на новые купюры и монеты привел в Беларуси к резкой популярности безналичных расчетов в рознице. Теперь каждую четвертую покупку в магазине 220

Плохие долги: 270 предприятий переданы в Агентство по управлению активами

Хотите узнать больше? Кредиторская задолженность в сумме 600 млн рублей передана в Агентство по управлению активами. Среди должников -- в основном сельскохозяйственные 198

Белорусским банкам некому выдавать кредиты

Хотите узнать больше? Кредитные портфели банков в 2016 году сократились, хотя денег в финансовых институтах хватает. Не хватает лишь качественных заемщиков. фото: 474