Закрыть

Выберите город

Закрыть

Рыгор Васілевіч за тыдзень да адстаўкі напісаў заяву аб сыходзе

Пра гэта былы Генеральны пракурор Беларусі сказаў «Народнай Волі». Сышоў па ўласным жаданні?

Рыгор Васілевіч за тыдзень да адстаўкі напісаў заяву аб сыходзе

У апошнія як мінімум паўтара года размовы аб адстаўцы Рыгора Васілевіча ўзнікалі прыкладна раз у квартал. Генпракурор і сам перыядычна цікавіўся, каго сватаюць на яго месца. Мяркуючы па апошняй прэс-канферэнцыі, добраахвотна ў адстаўку Рыгор Васілевіч не збіраўся. У яго было шмат планаў і ідэй на будучыню, ён не хаваў, што яму хацелася б завяршыць задуманае.

Варта адзначыць, што мала каму з чыноўнікаў кіраўнік дзяржавы адразу пасля зняцця з пасады (хай нават і з мяккай фармулёўкай «у сувязі з пераводам на іншую працу») казаў столькі добрых слоў...

Некаторыя былыя высокія чыноўнікі праз некаторы час пасля сыходу з улады прызнаваліся: маўляў, перад сыходам не знайшлі часу нават пагаварыць. Рыгор Васілевіч сцвярджае, што быў гатовы пакінуць пасаду генпракурора.

“Восем дзён таму я напісаў заяву аб сыходзе”, – пазаўчора сказаў ён “Народнай Волі”. Але ад прамога адказу на пытанне наконт таго, па асабістым жаданні ён вырашыў сысці з пасады альбо яму непразрыста намякнулі гэта зрабіць, ухіліўся.

“Разумееце, тры з паловай гады на пасадзе генеральнага пракурора – гэта добрая нагрузка, – гаворыць Васілевіч. – У прынцыпе, рашэнне было за кіраўніком дзяржавы…” Ад больш шырокіх каментарыяў і падрабязнага аналізу сітуацыі, як кажуць, па гарачых слядах Рыгор Аляксеевіч пакуль устрымліваецца.

У чаканні вялікай кадравай чысткі

Прызначаючы новага генпракурора Аляксандра Канюка, Лукашэнка адразу адзначыў: «У пракуратуры трэба прынцыпова разабрацца з сітуацыяй, перш за ўсё кадравай. Як чалавек ваенны вы па службе ведаеце многіх людзей, якіх можна было б прыцягнуць для працы ў Генеральнай пракуратуры і пракурорскіх органах, каб перш за ўсё там навесці парадак і павярнуць пракуратуру тварам да вырашэння тых праблем, якія трэба сёння вырашаць».

Верагодна, у пракуратуру прыйдуць «маладыя ды жвавыя» – як, напрыклад, у Камітэт дзяржбяспекі, куды ўслед за кіраўніком Вадзімам Зайцавым прыйшло нямала памежнікаў. Ці будуць яны мець дачыненне да пракурорскай справы і хто пазбавіцца пасад у Генпракуратуры – пакажа час.

«Якраз прафесіяналы Лукашэнку ў такіх ведамствах, як Генпракуратура, і не патрэбныя, – выказвае сваё меркаванне былы суддзя, вядомы праваабаронца Гары Паганяйла. – Яму патрэбны сляпыя выканаўцы яго палітычнай волі".

Не выключана, што ў першую чаргу новы генпракурор падбярэ сабе аднаго-двух надзейных намеснікаў.

Асабістая трагедыя

Аб новым генпракуроры вядома няшмат. Яму 51 год. У лютым гэтага года ён разам з міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым атрымаў генеральскія пагоны. Аб ім у інтэрв'ю з цеплынёй адклікаўся старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

У 2004 годзе ў «Народнай Волі» была нататка пра Аляксандра Канюка, які тады ўзначальваў Мінскі міжгарнізонны вайсковы суд.

«З трагедыі пачаўся гэты год у сям'і старшыні Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда Аляксандра Канюка, – паведамляла газета. – 3 студзеня яго 19-гадовы сын Уладзімір пайшоў з дому і не вярнуўся”.

Паводле паведамлення, прычынай стаў канфлікт з-за камп¢ютара, за якім малады чалавек праводзіў занадта шмат часу. Праз пару дзён бацька звярнуўся з заявай у міліцыю. Да пошукаў падключыліся і супрацоўнікі КДБ. “А знайшоў мінчука – на жаль, без прыкмет жыцця – сельскі ўчастковы ў Дзяржынскім раёне, – гаварылася ў паведамленні. – Здарылася гэта 12 студзеня 2004 года... Па адной з версій, хлопец ехаў кудысьці на электрычцы, прапусціў свой прыпынак, выйшаў на наступным і вяртаўся пешшу. Відавочна, ён заблукаў, прыхінуўся да дрэва, заснуў і замёрз». Канчатковыя высновы з гэтай гісторыі павінна была зрабіць пракуратура...

Восьмы генпракурор не танкіст, а пехацінец

За гады незалежнасці Беларусі змянілася восем генеральных пракурораў. Хто кіраваў Генпракуратурай?

Мікалай Ігнатовіч – Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь у 1991–1992 гадах.

Васіль Шаладонаў – генпракурор са снежня 1992-га па 1995 год.

Васіль Капітан – у маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года – Генпракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 года сышоў у адстаўку.

Алег Бажэлка – 12 снежня 1996 года прызначаны генеральным пракурорам. 27 лістапада 2000 года вызвалены ад пасады. Прызначаўся прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі.

Віктар Шэйман – Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь у 2000–2004 гадах.

Пётр Міклашэвіч – прызначаны 29 лістапада 2004 года, вызвалены 8 лютага 2008 года.

Рыгор Васілевіч – прызначаны 8 лютага 2008 года, вызвалены 20 верасня 2011 года.

Аляксандр Канюк нарадзіўся 11 ліпеня 1960 года ў Гродне.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1982 годзе па спецыяльнасці “правазнаўства” паступіў у распараджэнне камандзіра вайсковай часці ў Барысаве. Два гады быў камандзірам мотастралковага ўзвода 3-га гвардзейскага танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі 7-й танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі. Потым паступіў у распараджэнне Упраўлення ваенных трыбуналаў у Маскве. Год праходзіў службу на пасадзе судовага сакратара 26-га ваеннага трыбунала ў горадзе Ленінскае Кызыл-Ардзінскай вобласці ў Казахстане. Затым два гады служыў на пасадзе судовага сакратара, старэйшага судовага сакратара ў 167-м ваенным трыбунале Туркестанскай вайсковай акругі ў горадзе Кабуле ў Афганістане.

З 1987 года – член ваеннага трыбунала Мінскага гарнізона.

З 1993 года – суддзя Беларускага ваеннага суда.

З 1997 года – суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З 2006 года – суддзя і старшыня Беларускага ваеннага суда.

З 2009 года – намеснік старшыні, старшыня ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" трэцяй ступені (1986 г.), 9 медалёў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 года прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2011 года №61 прысвоена воінскае званне генерал-маёра юстыцыі.

ПЛАНЫ НА БУДУЧАЕ

Дзе будзе працаваць Рыгор Васілевіч?

«Мы яго будзем выкарыстоўваць альбо на навуковай працы, калі ён гэтага захоча (ён вельмі шмат працуе ў гэтым накірунку), альбо на выкладчыцкай, альбо на той і іншай, альбо на якой-небудзь дзяржаўнай службе, – сказаў Лукашэнка. – Гэта ўжо ён сам павінен вырашыць, і мы вызначымся, дзе ён будзе працаваць. У яго вельмі вялікі вопыт і вельмі вялікія веды як у юрыста. Я гэта вельмі цаню, і, вядома, ён з «абоймы» не выпадзе».

Рыгор Васілевіч сказаў “Народнай Волі”, што з будучым месцам працы ўжо вызначыўся.

“Я працую на кафедры ў БДУ, працаваў там, яшчэ калі быў старшынёй Канстытуцыйнага суда, можа, буду і працягваць, – гаворыць ён. – У адпачынак не збіраюся – ад чаго адпачываць? А з будучай працай вызначыўся – выкладчыцкая праца вельмі цікавая”.

Дарэчы, ужо шмат гадоў Рыгор Васілевіч не толькі ўваходзіць у склад Вучонага савета юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, але і падпрацоўвае ў Мінскім інстытуце кіравання.

БЛІЦ-КАМЕНТАРЫЙ

Гары ПАГАНЯЙЛА, старшыня юрыдычнай камісіі РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”:

– Прызначэнне Рыгора Васілевіча на пасаду генпракурора для многіх стала нечаканасцю, бо ён быў відавочна не пракурорскім чалавекам і не меў дастатковага досведу кіраўніцтва такім складаным апаратам, як Генпракуратура. Не выключана, што з-за нейкіх хібаў па кадравых і іншых пытаннях кіраўнік дзяржавы вырашыў замяніць яго. Але, з іншага боку, мы бачым кадравую палітыку Лукашэнкі: ён даволі часта мяняе кіраўнікоў ключавых ведамстваў, і пракуратура ў гэтым сэнсе не выключэнне.

У Лукашэнкі вельмі кароткая лава запасных, як кажуць трэнеры ў спорце. І ён тасуе гэтую калоду, сфарміраваную па прынцыпе асабістай адданасці і так і сяк. З іншага боку, ён не дае нікому доўга заседжвацца на такіх важных пасадах – каб засцерагчы сябе ад нейкіх негатыўных магчымасцяў змовы, змены ўлады і гэтак далей. Ён усё робіць для таго, каб трымаць кадры ў цвёрдым кулаку, і нікому не дазволіць паквапіцца на яго асабістыя прывілеі і ўладу…

Алег ВОЛЧАК, былы следчы пракуратуры:

– Васілевіч дазваляў сабе крытычныя выказванні ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, напрыклад, калі яны ў цывільным затрымлівалі ўдзельнікаў маўклівых акцый пратэсту, – цытуе праваабаронцу БелаПАН. – Прызначэнне генпракурорам Канюка лічу не зусім удалым, так як ён прыйшоў на новую пасаду з суда, а ў пракуратуры – свая спецыфіка працы.

Аляксандр ФЯДУТА, палітолаг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта:

– Пры генпракуроры Васілевічу была дадзена санкцыя на праслухоўку альтэрнатыўных штабоў у той момант, калі пачыналася перадвыбарная кампанія 2010 года, – напісаў Фядута ў сваім інтэрнэт-дзённіку. – Пры генпракуроры Васілевічу пракуратура працягвала даваць санкцыі на праслухоўку нават асоб, якія знаходзіліся ў камеры СІЗА КДБ. Гэтыя праслухоўкі павінны былі фігураваць на судзе як доказы вінаватасці падсудных. Пры гэтым калі мы з адвакатам паспрабавалі здабыць само абгрунтаванне, па якім пракуратура давала санкцыі на падобныя дзеянні спецслужбаў, наша просьба не была задаволена.

Пры генпракуроры Васілевічу хворых людзей працягвалі трымаць у СІЗА нават пасля таго, як ім быў зменены артыкул – з кваліфікацыі здзейсненага злачынства як асабліва цяжкага на менш цяжкае, прычым новы артыкул прадугледжваў магчымасць абрання іншай меры стрымання. Нагадаю, што ў дачыненні да Зміцера Бандарэнкі, нягледзячы на стан яго здароўя, падобную міласэрнасць пракуратура і не падумала праяўляць у прынцыпе.

Пры генпракуроры Васілевічу пракуратура запатрабавала, а суд даў неймаверна жорсткі прысуд інваліду Дзмітрыю Уссу.

Пры генпракуроры Васілевічу пракуратура не адхіліла ніводнай следчай справы (і нават тома) відавочнай палітычнай скіраванасці, прычым нават тыя, якія былі відавочна шытыя белымі ніткамі (напрыклад, утрымлівалі матэрыялы, атрыманыя незаконным шляхам – без прысутнасці адвакатаў), так што ў шэрагу выпадкаў ужо суддзі былі змушаны, спрабуючы (хоць колькі-небудзь) абараніць гонар сваёй мантыі, вычышчаць усё гэтае трызненне з канчатковых прысудаў.

Нарэшце, менавіта генпракурор Васілевіч публічна абяцаў, што доступ адвакатаў да абвінавачаных па справе 19 снежня будзе забяспечаны. Заяўляю: я меў зносіны без следчага са сваім адвакатам толькі ў першыя 15 хвілін перад першым допытам, калі ні мне, ні адвакату не была зразумелая нават сутнасць справы. Плюс яшчэ чатыры хвіліны, якія мне былі прадастаўлены следчым напярэдадні вочнай стаўкі з Вазняком – таму што інакш я абяцаў следчаму сарваць вочную стаўку. І ўсё. Пры гэтым мой ліст адвакату не быў накіраваны, а тэлеграма на імя адваката з просьбай аб прыходзе была адпраўлена, але адміністрацыя СІЗА "не змагла забяспечыць" маё канстытуцыйнае права на абарону…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Адвокаты 1 марта будут бесплатно консультировать по декрету о тунеядстве

Хотите узнать больше? Белорусские адвокаты 1 марта будут принимать граждан для оказания им бесплатной юридической помощи по вопросам, связанным с реализацией декрета №3 "О 90

Почему система социальной защиты безработных в Беларуси не срабатывает?

Хотите узнать больше? Система социальной защиты безработных маскирует реальные масштабы безработицы, что позволяет государству проводить в отношении неработающих белорусов 146

Минэнерго: цена российского газа определена, вопрос - в политической воле

Хотите узнать больше? Беларусь в переговорах с Россией пытается добиться существенного снижения цены на газ. Каждая из сторон определила размер цены за газ, осталось 61

В Беларуси будут декриминализировать экономические риски

Хотите узнать больше? Экспертная группа в правительстве изучит, когда деловой риск является обоснованным и его последствия не должны становиться поводом для уголовного 65

22-23 красавіка адбудзецца "Фэст Экскурсаводаў"

Хотите узнать больше? 22 – 23 красавіка 2017 года па ўсёй краіне пройдзе шэраг бясплатных экскурсій для ахвотных. “Фэст экскурсаводаў”, які ўжо стаў 358

Суд вынес приговор организаторам финансовой пирамиды "Спектр-Капитал"

Хотите узнать больше? Суд Центрального района Минска приговорил бывших сотрудников потребительского кооператива «Спектр-Капитал», который предлагал займы под 70%, но не 312

Рыженков назвал главную идею декрета о тунеядцах

Хотите узнать больше? Главная идея декрета №3 «О предупреждении социального иждивенчества» - стимулировать людей уплачивать налоги. фото: belta.by Об этом сегодня заявил 1 318

«Тест на гражданственность»: 99% белорусов думают, что они не могут повлиять на политику государства

Хотите узнать больше? Белорусы имеют высокий уровень базовых гражданских знаний, но при этом 99% из них считают, что никак не могут влиять на политику государства. фото 269