Закрыть

Выберите город

Закрыть

Мікола Статкевіч пацьвердзіў факт катаваньняў у СІЗА КДБ

Міколу Статкевіча дапыталі ў справе катаваньняў у СІЗА КДБ. Алега Гнедчыка прымушаюць пісаць ліст аб памілаваньні. Алег Федаркевіч скардзіцца на пагаршэньне здароўя. Васіль Парфянкоў працуе на рамонце памяшканьняў турмы.

У шклоўскай турме днямі дапыталі былога кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча ў справе расьсьледаваньня факту катаваньняў зьняволеных у СІЗА КДБ. Расьсьледаваньне праводзіць вайсковая пракуратура. Пра допыт "Свабодзе" паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч.

– Мы былі там у пятніцу разам з адвакатам, і яна была на допыце з гэтай нагоды — расьсьледаваньня фактаў катаваньняў у КДБ. Усе факты, выкладзеныя ягонымі папярэднікамі, ён пацьвердзіў. Выглядае ён добра: бадзёры, упэўнены ў сабе.

Таксама ў Шклове адбывае пакараньне яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня — Алег Гнедчык. Паводле маці, Валянціны Пятроўны, на яго і іншых палітвязьняў зноў ціснуць, каб пісалі заявы аб памілаваньні. Гаворыць Валянціна Гнедчык:

– На іх быў псыхалягічны ціск, каб яны пісалі лісты на памілаваньне — іх жа там, здаецца, пяць чалавек. Канечне, ніхто такіх лістоў пісаць і не зьбіраўся і, нібыта, усё перапынілася. Але пазьней ізноў пачалося гэтае ўзьдзеяньне, каб пісалі аб памілаваньні. У чым яно выяўлялася, гэтае ўзьдзеяньне — магчыма, не аддавалі лістоў, ці яшчэ як — ня ведаю. Хоць бы маё сэрца ўсё гэта вытрывала.

Валянціна Гнедчык таксама паведаміла, што лістуецца зь сябрам свайго сына — Васілём Парфянковым, які адбывае 4 гады турмы ў Воршы:

– Вася мне піша кожны тыдзень — ён малайчына, аптыміст. Піша, што ўсё ў яго добра, што працуе — робіць рамонты ў камэрах. Нават мяне яшчэ падтрымліваў. Калі лістоў ад Алега не было, я Васю пра гэта пісала. І ён мяне супакойваў, што, Валянціна Пятроўна, не хвалюйцеся, усё наладзіцца. Словам, Вася малайчына — ён ня нудзіцца.

Напрыканцы ліпеня ў магілёўскую турму быў пераведзены яшчэ адзін палітвязень Алег Федаркевіч. Падчас сустрэчы ён паведаміў сваякам, што ўмовы ўтрыманьня сталі лепшымі, чым у СІЗА, але за час зьняволеньня пагоршылася здароўе, кажа сваячка Вольга Ўладзіміраўна:

– Скардзіўся, што баліць сэрца. Гэта падчас сядзеньня ў зьняволеньні пачалося, бо раней ён на сэрца ніколі ня скардзіўся, толькі зараз. Нічога, акрамя вітамінаў зь мінэраламі, не прасіў, ніякіх лекаў, але на сэрца скардзіцца".

50-гадовы Алег Федаркевіч мусіць яшчэ заставацца ў турме амаль тры гады: за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня яго асудзілі на 3,5 года зьняволеньня.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 0

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 0

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 0

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 0

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 179

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 113

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 86

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 89