Закрыть

Выберите город

Закрыть

“Яны ж, нават моцныя, — крышку мімозы...”.

ТОП-7 жанчын у беларускай гісторыі.
Яшчэ на самым пачатку нашага праекта хтосьці з навукоўцаў, якіх запрасілі да абмеркавання пытання, каго ці што лічыць цудам Беларусі, даволі слушна заўважыў: “Ці не з’яўляюцца галоўным цудам Беларусі нашы жанчыны?”. Чаму пра гэта ўспомнілі? Ды проста, рыхтуючы публікацыю “з нагоды” жаночага свята, зазірнулі ў кнігі гісторыкаў. І ахнулі! Якія лёсы, страсці, інтрыгі!.. Шэкспір адпачывае! І гэта пры тым, што ў летапісах жанчынам удзялялі ўвагі значна менш, чым мужчынам. Каб трапіць у рукапісную гісторыю, трэба было вельмі таго заслужыць: шчасцем — на зайздрасць усяму свету, няшчасцем — таму ж свету на гаворку, смеласцю, прыгажосцю...
Самая ганарлівая — Рагнеда Рагвалодаўна
Невядома, колькі гадоў было дачцэ знакамітага полацкага князя Рагвалода, калі палітычныя разлікі прывялі сватацца да яе кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча. Ганарыстая і няўрымслівая князёўна ўспыхнула ад адной думкі, што сын рабыні (Уладзімір быў незаконным сынам князя Святаслава і паланянкі Малушы) адважыўся пасватацца да яе. Без усялякіх цырымоній кінула князю: “Не хачу разуці рабычыча...” Абражаны Уладзімір захапіў Полацк. Уся княжацкая сям’я загінула, а Рагнеду князь згвалтаваў прама на плошчы, а пасля забраў у Кіеў. Полацкая князёўна не скарылася і там — яна ўзняла на князя кінжал. Выратаваў яе ад пакарання смерцю толькі сын Ізяслаў. Скончыла жыццё непакорная княгіня ў манастыры ля Заслаўя пад іменем Анастасія.
Самая авантурная — Ганна Яраславаўна
Нягледзячы на прыгажосць, Ганна, сярэдняя дачка Яраслава Мудрага і ўнучка Рагнеды, засядзелася ў дзеўках аж да 25 гадоў. Выратаваў Ганну ад лёсу старой дзевы французскі кароль Анры І, які зрабіў яе сваёй каралевай. Але сапраўднае каханне прыйшло да яе пасля смерці мужа: Рауль, граф Крэпі і Валуа, даведаўшыся, што Ганна чакае ад яго дзіця, пасадзіў яе на каня і, як простую пастушку, звёз у сталіцу свайго графства. І хоць быў ужо жанаты (першую жонку Рауль выгнаў, даведаўшыся пра яе здраду), захапіў нейкага клірыка і абвянчаўся з Ганнай. Французы ахнулі, даведаўшыся пра ўчынак любай каралевы. Такое магла дазволіць сабе — абвянчацца з жанатым, усяго толькі графам, ды такім ганебным чынам! — толькі варварка. Але маладыя кахалі адзін аднаго і, нягледзячы нават на вымову самога Папы Рымскага, працягвалі жыць разам.
Самая непрыступная — Лізавета Яраславаўна
Яшчэ адна ўнучка Рагнеды апета ў сагах, вершах і прыгодніцкіх раманах як “Герда з Гарда”. Менавіта ў гэтую самую прыгожую і адначасова непрыступную дачку князя Яраслава Мудрага закахаўся малады нарвежац Харальд, які кіраваў княжацкай славянска-варажскай дружынай. Закахаўся, меў бяду. “Ты, Харальд, хлопец талковы і паходжання добрага, — сказаў яму Яраслаў. — Але ж у цябе ні дзяржавы, ні багаццяў. А калі так, то, каб шлюб твой не здаваўся няроўным, ты павінен праславіць сваё імя і здабыць багацце”... Харальд на развітанне падарыў каханай залатую грыўну і прасіў не здымаць, пакуль не вернецца. Хутка слава пра Харальда Суровага і яго баявыя поспехі разнеслася па ўсім Міжземнамор’і і наваколлях. Тым больш што ўсе свае перамогі Харальд, да таго ж выдатны скальд (бард), уславіў у сваіх песнях. Дарэчы, як і сваю непрыступную каханую: “...А руская дзяўчына з залатою грыўнай мяне не хоча”. Безумоўна, калі Харальд вярнуўся з караблямі золата і каштоўнасцей, маладыя згулялі вяселле.
Самая творчая — Францішка Урсула Радзівіл
Францішка з дзяцінства пісала вершы. Яна літаральна засыпала свайго мужа любоўнымі лістамі і рыфмаванымі прызнаннямі. Да літаратурнай дзейнасці дабавілася ў хуткасці тэатральная. У 1746 годзе Францішка ўзяла пад сваё кіраўніцтва нясвіжскі тэатр. Пісала для яго ўласныя п’есы, перарабляла французскія камедыі і трагедыі. Паспрабавала сябе нават у напісанні оперных лібрэта. Яе сталі называць Нясвіжскай Мельпаменай. Клапацілася князёўна і пра развіццё Нясвіжа. Дзякуючы ёй аднавіла дзейнасць замкавая друкарня, пачала выходзіць газета, узнікла “Кніга партрэтаў Радзівілаў”.
Самая няшчасная — Ганна Кобрынская
Ганна Сямёнаўна Кобрынская па дамове брата ў выніку палітычных перамоў была выдадзена замуж за князя Фёдара Іванавіча Бельскага. Аднак жонкай Бельскага, які ёй вельмі спадабаўся, хоць выбар рабіла не яна, Ганна пабыла ўсяго толькі адзін дзень. У шлюбную ноч малады князь уцёк, бо была раскрыта дзяржаўная змова: на вяселлі хацелі забіць караля, і жаніх быў сярод змоўшчыкаў. Уцёк Бельскі далёка — да маскоўскага князя. Маладая жонка Фёдара засталася дома, хоць і марыла раздзяліць лёс свайго суджанага на чужыне. Але Казімір Ягелончык — кароль, на якога і быў зроблены замах, пакінуў Ганну Кобрынскую-Бельскую у заложніцах, разлічваючы, што малады вернецца за ёю і тады будзе абавязкова схоплены і пакараны. За Бельскіх нават заступаўся маскоўскі князь Іван ІІІ, які патрабаваў выдаць Ганну яе законнаму мужу, аднак з Вялікага Княства Літоўскага прыйшоў адказ: “Няхай едзе і забірае”. Зразумела, што паехаць на радзіму князь Фёдар не мог — там яго чакала шыбеніца. Фёдар змагаўся за Ганну сямнаццаць гадоў — амаль трэцюю частку свайго жыцця. Палову жыцця, дваццаць адзін год, захоўвала вернасць каханаму Ганна. Інтарэсы дзяржавы аказаліся вышэй за пачуцці двух людзей.
Самая прыгожая — Барбара Радзівіл
Правільныя рысы твару, роўны нос, прыгожы абрыс броваў, глыбокія бяздонныя вочы колеру сапраўднага піва (так пісалі пра яе летапісцы)... Пра каханне Барбары і караля Жыгімонта, пра інтрыгі пры каралеўскім двары, ахвярай якіх стала нясвіжская прыгажуня, напісаны кнігі, пастаўлены спектаклі, дагэтуль ходзяць па зямлі беларускай незвычайныя легенды, так падобныя да праўды, што яно, можа, праўда і ёсць. Адна з такіх легенд — нібыта па загаду Жыгімонта, які смуткаваў па сваёй каралеве, на абразе Маці Божай Вастрабрамскай пры яго аднаўленні, твар святой напісаны з прыжыццёвага партрэта Барбары. Кожны, хто бачыў абраз, пагодзіцца: падабенства ёсць. Дый твар у Багародзіцы занадта зямны, незвычайна прыгожы і... крышачку грэшны...
Самая смелая — Эмілія Плятэр
Былі ў беларускай гісторыі і свае Жанны д’Арк. Дачка Вітаўта Соф’я, княгіня Маскоўская, падняла горад на абарону ад татар. А Эмілія Плятэр, маладзенькая рамантычная графіня, якая збірала беларускі фальклор і пісала вершы, далучылася да паўстання 1831 года, сваёй адвагай заслужыла павагу ў мужчын і цалкам рэальнае званне капітана. Памерла гераіня вельмі празаічна: не на полі бою, а ад звычайнай прастуды, якую падхапіла ў паходзе...
Што ж, мае рацыю класік: “Яны ж, нават моцныя, — крышку мімозы” ...А памятаеце, як далей: “Іх трэба любіць на гэтай зямлі...”
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 53

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 105

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 125

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 39

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 200

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 126

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 95

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 100