Закрыть

Выберите город

Закрыть

Віталь Рымашэўскі: «Беларускія хрысціянскія дэмакраты маюць усе шанцы сфармаваць большасць і прыйсці да ўлады, мець свайго прэзідэнта»

«Салідарнасць» працягвае праект «Выбары: Рэканструкцыя». Гэтым разам экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі распавёў, у чым памыліўся датычна да Уладзіміра Някляева, як БХД апынулася ў фінансавай ізаляцыі, і чаму Аляксандр Мілінкевіч не пайшоў на выбары.

Віталь Рымашэўскі: «Беларускія хрысціянскія дэмакраты маюць усе шанцы сфармаваць большасць і прыйсці да ўлады, мець свайго прэзідэнта»

“Слоў Някляева для нас было мала”

— Як атрымалася, што Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю на выбарах прадстаўлялі менавіта вы?

— Я быў вылучаны на партыйным з’ездзе. Канчатковае рашэнне пра ўдзел мы прымалі ў верасні, хаця падрыхтоўчыя мерапрыемствы вялі яшчэ за паўгода да выбараў. Унутрыпартыйны праймерыз ў нас адбыўся ў канцы зімы 2009/10 г. Але рашэнне было прынята крыху пазней: мы спадзяваліся, прынамсі, прыкладалі намаганні, каб быў вылучаны адзіны кандыдат у межах Беларускага незалежніцкага блоку.

— Цікавы ваш погляд на сітуацыю з БНБ. Чаму ўсё ж такі не ўдалося вылучыць адзінага?

— Прычыны, па якіх не ўдалося вылучыць кандыдата ад БНБ, ідэнтычныя тым, па якіх не ўдалося вылучыць кандыдата ад шырокай кааліцыі дэмсіл. Заміналі амбіцыі суб’ектаў, нежаданне ісці на кампраміс, на саступкі, недастатковая палітычная культура. Пераадолець гэтыя перашкоды не ўдалося.

— Хацелася б канкрэтызацыі. Пра што не здолелі дамовіцца?

— У першую чаргу пра працэдуру вылучэння адзінага кандыдата. Не буду нікога абвінавачваць, напэўна, некаторая доля віны за тую сітуацыю ёсць і наша. Я яе прызнаю і гатовы адказваць за сябе персанальна. Але ж у межах БНБ мы зрабілі ўсё магчымае, каб гэты кандыдат быў вылучаны.

— Мы памятаем тую прэс-канферэнцыі, дзе БХД агучыла сваю працэдуру вылучэння адзінага ад імя БНБ. А ў гэты час у залі сядзіць намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і кажа, што чуе пра такую працэдуру ўпершыню. Выглядала, нібыта кожны перацягвае коўдру на сябе. Чаму нават такія рэчы не ўзганяліся паміж партнёрамі?

— Віна ляжыць на кожным, хто ўдзельнічаў у гэтых перамовах. І, думаю, што грамадству судзіць, а не мне вызначаць вінаватых. Сваю віну мы асэнсоўвалі, але ж мы гатовыя былі ісці на саступкі, у тым ліку і ў працэдуры, і ў персаналіях, якія маглі быць вылучаны ў якасці адзінага кандыдата ў межах БНБ.

Магчыма, тая прэс-канферэнцыя была вынікам палітычнай практыкі не зусім і не заўсёды правільнай. Безумоўна, ёсць над чым задумацца. Магчыма, зараз нашы дзеянні былі б трохі іншыя. Гэта не значыць, што кандыдат ад БХД не быў бы вылучаны. Быў бы. Але некаторых рэчаў можна было пазбегнуць, нават не дамовіўшыся па працэдуры. Шмат было спрэчак, шмат было неабачлівых крокаў, але гэта ўсё ўжо мінулы час.

— Звонку падавалася, што БНБ ствараўся пад канкрэтнага кандыдата – Аляксандра Мілінкевіча. Няўжо не было такой дамоўленасці ад пачатку?

— Не, такой дамоўленасці не было. І ствараючы блок, мы, БХД, ставілі менавіта тыя мэты, якія былі задэклараваны. Для нас вельмі важныя былі каштоўнасныя ідэалагічныя прыярытэты і распаўсюджанне хрысціянскай і нацыянальнай ідэі. Для нас гэта значна больш, чым піяр самой партыі, партыйных лідэраў.

Мы былі аднымі з актыўных заснавальнікаў БНБ. Можа, у іншых суб’ектаў былі іншыя меркаванні, калі яны стваралі БНБ? Хай кожны адказвае за сябе. Але БНБ не быў створаны ні пад каго персанальна. І нашы ўзаемныя чаканні ад тых партнёраў, якія ўваходзілі ў гэты блок, аказаліся памылковымі.

— У інтэрв’ю нам Аляксандр Мілінкевіч выказаў іншы погляд на гэтую сітуацыю. У прыватнасці, ён патлумачыў, што дамовіцца не ўдалося, бо БХД паставіла жорсткую ўмову, што падтрымае яго, толькі калі начальнікам штабу будзе Віталь Рымашэўскі. Мілінкевіч адмовіўся...

— Гэта няпраўда. Ні я, ні іншыя лідары БХД – гэта я шчыра кажу – не мелі жадання ўзначальваць выбарчы штаб у тым выпадку, калі б кандыдатам быў Аляксандр Мілінкевіч.

Адзіныя двухбаковыя перамовы адбыліся па ініцыятыве БХД, і спіс нашых умоў рыхтаваў Павел Севярынец. Там была прапісана адна з пасадаў – кіраўніка штабу ад БХД. Павел назваў маё імя, але гэта не была канчатковая кандыдатура. І мы казалі, што хацелі б пачуць іх адказ, магчыма, яны на штосьці не пагодзяцца.

Было дадзена абяцанне кіраўніцтвам руху, што да наступнай сустрэчы яны сфармулююць сваё бачанне ўдзелу БХД у кампаніі. Але ж мы так і не дачакаліся адказу, і больш сустрэч не адбылося аж да канца лета.

— Зразумела, Мілінкевіч будзе прытрымлівацца сваёй версіі, але ж і Кастусёў заявіў нам у інтэрв’ю, што менавіта дзеянні БХД паспрыялі таму, што асобна вылучаліся кандыдаты ад БХД і БНФ, а Мілінкевіч, наадварот, зняўся.

— БНФ ад пачатку падтрымлівала Мілінкевіча. Мне цяжка меркаваць, чаму ў іх атрымаўся потым асобны кандыдат. Меркаванне Кастусёва – гэта яго права. Мяркуючы па тым каментарам, якія даюць прадстаўнікі іншых беларускіх сіл, БХД моцна паўплывала на выбарчыя расклады. Калі так, то гэта сведчыць, што яны вельмі моцна недаацэньвалі нашы магчымасці.

— Добра, але ж і Някляеў наракаў на тое, што БХД парушыла дамоўленасці з “Гавары праўду”, якія былі падчас кансультацый напярэдадні кампаніі.

— З Някляевым перадвыбарчых кансультацый не было ніякіх. Усё што мы думалі, тое мы і агучылі. Думаю, што адзінай нашай памылкай наконт “Гавары праўду” было меркаванне, што фінансы яны атрымліваюць з Усходу. Я зараз перакананы, што гэта не так. Альбо гэта была складаная схема.

— Зноў жа, па словах Някляева, вы ад пачатку ведалі, што ягоная прарасійская рыторыка – толькі тактычны ход, каб заняць нішу Лукашэнкі. Таму яго здзівіла, што, як толькі з’явілася магчымасць самастойнага ўдзелу ў выбарах, хрысціянскія дэмакраты, заявілі: Някляеў -- непрымальны кандыдат, бо не падзяляе каштоўнасці, якія абвяшчае БХД.

— Ведаеце, я пазнаёміўся з Някляевым на Чарнобыльскім шляху, а першую размову меў улетку. Яна была пра тое, каб “Гавары праўду” прыбралі негатыўную інфармацыю пра нас са свайго сайта.

Другая размова была прыватная, на якой я адкрыта сказаў, што пакуль у вас прарасійскі імідж мы не толькі пра падтрымку, але нават пра сумесныя акцыі не можам весці размову. Гэта было ў канцы чэрвеня.

Я не веру ў тактыку падмануць Расію. Я лічу, што гэта памылковая стратэгія. Мы казалі і Някляеву і іншым такім кандыдатам, што падтрымліваць гэта не будзем.

Так, Някляеў казаў, што гэта яго стратэгія, у тым ліку і мне асабіста. Але трэба мець нешта большае, чым словы чалавека, з якім толькі некалькі разоў сустракаўся, хай сабе і вядомага паэта. На мой погляд, нават самі словы, звернутыя ў бок Расіі, нясуць негатыўныя наступствы.

— Добра, але каб гэтая сітуацыя не паўтаралася, як знаходзіць кампраміс дзеля аб’яднання дэмсіл?

— Думаю, універсальнага адказу тут няма.

“Еўрапейскія партнёры нам ставілі жорсткія ўмовы, патрабуючы не вылучаць свайго кандыдата, а падтрымаць іншую персону”

“Думаю, што мы шмат чаго зрабілі, каб спыніць крытыку і сварку паміж кандыдатамі”

— На што рэальна разлічвала БХД і вы асабіста, ідучы на выбары?

— Я думаю, што тыя мэты, якія БХД перад сабой ставіла, былі часткова дасягнуты. Гэта павелічэнне вядомасці партыі і яе ідэй, ўзмацненне структур, павелічэнне колькасці людзей і уплыву хрысціянскай дэмакратычнай ідэалогіі на тыя палітычныя працэсы, якія зараз адбываюцца. Гэтага мы дасягнулі.

Па сацыялагічным даследаванні НІСЭПІ мне даюць трэцяе месца сярод дэмакратычных кандыдатаў. Гэта вельмі добры вынік, улічваючы, што сродкі на гэтую кампанію не былі замежныя.

Дарэчы, БХД аказалася ў фінансавай ізаляцыі яшчэ за паўгода да выбараў, у тым ліку “дзякуючы” нашым партнёрам. Нам нават ставілі жорсткія ўмовы некаторыя нашы еўрапейскія партнёры, патрабуючы не вылучаць свайго кандыдата, а падтрымаць адну з іншых персон. Таму калі ўлічыць, што сродкі былі беларускія, і іх было ў сотні разоў менш, чым ў некаторых іншых кандыдатаў, кампанія была проста вельмі добрая.

Быў плён. Ён выявіўся і 19 снежня. Хаця нам, на жаль, не ўдалося спыніць правакацыі, але дзеянні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі далі падставы спыніць пераслед не толькі БХД, але і ўсёй беларускай апазіцыі. Маю на ўвазе дзеянні БХД ля тых злашчасных дзвярэй Дома ўраду і мае прамовы з трыбуны.

Пралічваючы плён, трэба думаць, а што было б, калі мы паступілі па-іншаму. Вось ці пайшоў бы Аляксандр Мілінкевіч на выбары, калі б мы яго падтрымалі? Думаю, што не. Цяпер нам вядомыя некаторыя акалічнасці, і асноўнай праблемай была менавіта адсутнасць фінансаў, якія пайшлі іншым кандыдатам.

Ды і я не перакананы, што тыя людзі, якія за мяне галасавалі, падтрымалі б іншага кандыдата. Гэта вернікі, гэта аўдыторыя, якая была раней апалітычнай.

Думаю, выбары яшчэ не скончыліся, і іх вынікі будуць вызначацца цягам гэтага года. І калі нам ўдасца вызваліць усіх палітвязняў, дабіцца ад улады саступак, дамагчыся свабоды СМІ, грамадскіх арганізацый і палітычных партый, то вынікі можна лічыць станоўчымі.

— А ці ставілася на гэтых выбарах задача перамагчы?

— Думаю, што перамога на выбарах не была рэальнай ні для аднаго з дэмакратычных кандыдатаў. Нават пры ўмове адзінага. А пры наяўнасці некалькіх вылучаных кандыдатаў гэта было неверагодна.

— У вас была вера, што ў выніку другога туру акажацеся ў ім разам з Лукашэнкам?

— Адразу было бачна, што гэта малаверагодна. Але тэарэтычна шанец такі быў.

Большасць аналітыкаў і кандыдатаў меркавалі, што БХД не здольна будзе прыстойна ўдзельнічаць у выбарах на належным узроўні. І, думаю, зараз меркаванне іх змянілася.

— Перамогу на мэце вы не ставілі, у другі тур прайсці лічылі малаверагодным... Тады чаму не падтрымалі прапанову Уладзіміра Някляева за 10 дзён да галасавання зняцца ўсім разам?

— Я не казаў, што мы не ставілі на мэце перамогу. І зараз я кажу гэтыя словы нашмат больш упэўнена, чым да 19-га. Беларускія хрысціянскія дэмакраты маюць усе шанцы сфармаваць большасць і прыйсці да ўлады, мець свайго прэзідэнта.

Тое, што я казаў – гэта рэалістычная ацэнка падзей, але мы працавалі на перамогу. Для нас проста гэта не азначала персанальнай перамогі. Гэта не значыць, што калі б там не перамог Віталь Рымашэўскі, то для нас бы гэта не была перамога. Не, мы працавалі на агульную перамогу.

Думаю, што мы шмат чаго зрабілі, каб спыніць сварку паміж кандыдатамі, ішлі на тое, каб не было ўзаемнай крытыкі падчас кампаніі. Па нашай ініцыятыве адбываліся перамовы наконт падрыхтоўкі і правядзення Плошчы.

А наконт таго, чаму мы не зняліся, дык да мяне персанальна і да БХД ні “Гавары праўду”, ні Някляеў з такой прапановай не звярталіся. Я бачыў толькі яго заяву ў СМІ. А калі ўжо кандыдаты за два тыдні сустракаліся (адзіная сустрэча, паўтару, па нашай ініцыятыве), дык ніхто не выносіў на павестку дня гэтае пытанне. Ды і сам Някляеў сказаў, што пабачыў, што гэта нерэальна.

— А пра якія супольныя дзеянні на Плошчы ўдалося дамовіцца на той сустрэчы?

— Мы казалі пра тое, што павінен быць адзіны сцэнар. Праўда, на гэта большасць казала, што сцэнару ўвогуле зараз не павінна быць, бо пра яго будзе ведаць улада. Мы прапаноўвалі прыняць адзіны план і некалькі сцэнараў Плошчы. Прадстаўнікі ўсіх каманд сказалі, што да таго, як мы прыйдзем на Плошчу, не можам гэта абмеркаваць.

Таму мне зараз дзіўна чуць, калі той ці іншы палітык кажа, што ў яго быў сцэнар. Можа, канешне, і быў, але падзеі на Плошчы, дзеянні кандыдатаў і іх каманд не паказвалі на тое.

— А ў вас свой сцэнар быў?

— Мы разумелі, што з такой пазіцыяй усіх штабоў не можа быць асобнага сцэнару ні ў каго. Максімум, да чаго мы дамовіліся, што на Плошчы мы супольна будзем вырашаць, як дзейнічаць па абставінах. Дамовіліся таксама пра тое, што будзе агульны доступ да апаратуры, з якога б боку яна ні была. Урэшце гэтая дамоўленасць і захоўвалася да пэўнага моманту...

Чаму кандыдат ад БХД чакаў нападу на сябе? Якія рашэнні былі прынятыя на Кастрычніцкай плошчы? Чым тлумачыцца гвалтоўны фінал выбарчай кампаніі? Пра гэта і шмат што іншае чытайце ў другой частцы размовы, якая неўзабаве з’явіцца на нашым сайце.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 49

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 36

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 49

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 36

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 162

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 262

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 301

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 108