Закрыть

Выберите город

Закрыть

«Калі стварылі ўправу каля Акадэміі міліцыі, гэта была нашая міліцыя»

Лідэр КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў прымусовае высяленне Партыі БНФ з управы.

 

 

«Калі стварылі ўправу каля Акадэміі міліцыі, гэта была нашая міліцыя»

 

 

Еўрарадыё: Партыю БНФ заўтра збіраюцца гвалтам высяляць з управы. Гэтае месца не проста сядзіба партыі — гэта было адзінае месца ў Мінску, дзе лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Якое, на вашую думку значэнне мела ўправа БНФ для беларускасці ў сталіцы?

Пазняк: “Яе таму і высяляюць, што яна засталася па беларускасці. Вырашылі гэтую выспу знішчыць. Гэта ўсе ў рэчышчы антыбеларускай палітыкі рэжыму, які вынішчае ўсё беларускае — і школы, і мову, і тэлебачанне. Усё. Такім чынам, гэта заканамерны вынік этнацыду, той палітыкі, якую праводзіць антыбеларускі рэжым. І, канешне, у гэтай сітуацыі не мела ўжо значэння, якая там партыя ёсць, важна тое, што гэтае месца было апошнім прыстанішчам для беларусаў, для беларускіх арганізацый, для мастакоў, для людзей, якія хацелі выказаць свае думкі, адным словам, для беларускай супольнасці. Рэжым першым чынам знішчае грамадзянскую супольнасць, каб грамадства не мела магчымасці супраціўлення. А ўжо наступным крокам ідзе кіданне яго ў беднасць, вынішчэнне маёмасці. Гэта з’ява, з’ява этнацыду, вельмі адмоўная ў грамадска-палітычным сэнсе і яна датычыць не толькі той арганізацыі, якая там знаходзіцца, а датычыць усіх нас, усіх беларусаў”.

Еўрарадыё: А ці атрымаецца стварыць такую ж управу ў Партыі БНФ, але ў іншым месцы? Бо кіраўнікі партыі кажуць, што ўжо знойдзены іншы офіс, таксама ў цэнтры Мінска. Ці атрымаецца стварыць такое ж месца?

Пазняк: “Не, не атрымаецца, бо ўправа БНФ — гэта месца-легенда. Гэта месца, якое было створана ў 92-м годзе Фронтам, той арганізацыяй, якая мела найвялікшы аўтарытэт, якая здабыла незалежнасць Беларусі, якая накіравала Беларусь па шляху дэмакратыі. Аўтарытэт гэтаму месцу створаны гадамі, створаны гісторыяй, створаны тымі людзьмі, якія там былі — і Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным. Гэта проста так не ствараецца. Тое, што адбываецца зараз — гэта пагібель гэтага месца і як тэрыторыі, і як брэнда. Гэта вельмі вялікі ўдар. На новым месцы павінна стварацца новае. Што датычыць, што там будзе, я гэта не хачу абмяркоўваць, бо я думаю, што там нічога не будзе, бо людзі, якія рэальна былі ў гэтай сядзібе, яны і спрычыніліся да яе разбурэння”.

Еўрарадыё: Як так атрымалася, што ўправа мела дастаткова дзіўнае суседства з Акадэміяй міліцыі?

Пазьняк: “Тут нічога дзіўнага няма. Тады, у 92-м годзе, калі нашая дзяржава рабіла першыя незалежныя крокі, калі стваралася нашае войска, нашыя амбасады, нашыя грошы, нашыя дзяржаўныя структуры — гэта была нашая міліцыя. Міліцыя так сябе не паводзіла, як паводзіць цяпер... Нават пры саветах не было такога, каб міліцыянер мог ударыць жанчыну. Гэтага не было ў прыродзе — у яго не магла падняцца рука... Таму тады гэта не мела ніякага значэння, на гэта суседства ніхто не звяртаў увагі, наадварот, гэта нават было і добра, калі ў выпадку чаго, дык мая міліцыя мяне беражэ”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 106

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 173

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 191

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 62

Уже третий за ноябрь: в Беларуси выполнили еще один смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси выполнили еще один смертный приговор — расстрелян Геннадий Яковицкий, неоднократно судимый, признанный виновным в убийстве своей 231

КГК обвинил Госкомимущество в невыполнении поручений президента

Хотите узнать больше? По данным Комитета государственного контроля, Госкомимущество ежегодно не выполняет поручения главы государства по вовлечению в оборот 153

Беларусь присоединилась к международной морской организации

Хотите узнать больше? Беларусь официально стала членом Международной морской организации ООН. Как сообщила пресс-служба Министерства транспорта и коммуникаций, по 116

Правительство компенсирует белорусским банкам потери по экспортным кредитам

Хотите узнать больше? Правительство компенсирует белорусским банкам в 2017-2018 годах потери от предоставления экспортных кредитов, сообщила пресс-служба Совмина. 124