Закрыть

Выберите город

Закрыть

Дзьмітрый Вус адмовіўся «стаць на шлях выпраўленьня» і схуднеў на 25 кг

З былым кандыдатам на прэзыдэнта Дзьмітрыем Вусам у магілёўскай калёніі № 19 сустрэлася жонка Яўгенія. «Схуднеў болей як на 20 кіляграмаў, але бадзёры і кажа, што ні ў якім разе не падпіша ліст Лукашэнку аб памілаваньні».

 Дзьмітрый Вус адмовіўся «стаць на шлях выпраўленьня» і схуднеў на 25 кг
Яўгенія Вус, жонка Дзьмітрыя Вуса, сустрэлася зь ім у Магілёўскай калёніі, дзе экс-кандыдата на прэзыдэнта трымаюць ужо болей як два тыдні. Толькі дзьве гадзіны размовы, але шмат інфармацыі. Пра мужа, пра яго стаўленьне да свайго становішча, пра парадкі ў калёніі і ўвогуле сытуацыю ў краіне.

«Пастрыглі яго. Але не зусім, крыху валасоў засталося. Трымаецца малайцом. Сказаў, давалі падпісаць паперу, што віну сваю прызнае і абяцае стаць на шлях выпраўленьня, але ён адмовіўся. Яму пагражалі карцэрам. Ён сказаў, што можаце куды заўгодна саджаць, але нічога падпісваць ня буду. Дык яму сказалі, што да касацыі чапаць ня будуць, але, маўляў, раней ці пазьней ён канчаткова трапіць у іхныя рукі і тады яны вернуцца да гэтай размовы».

Яўгенія Вус пераказала мужу словы Аляксандра Лукашэнкі, які днямі заявіў адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў, што калі да яго зьвернуцца пісьмова з просьбай аб памілаваньні, ён мог бы гэтыя просьбы разгледзець. «Для сябе такую магчымасьць Дзьмітрый рашуча адхіліў», — кажа жанчына.

«Я Дзіму сказала, дык ён адказаў, што ні за што ў жыцьці гэтага ня зробіць. Кажа, што лепш тут адседзіць гэтыя 5 з паловай гадоў, чым будзе перад ім прыніжацца і прасіць. Гэта ж фактычна азначае прызнаць сябе вінаватым у тым, чаго не рабіў. Не, сказаў, ніколі на гэта ня пойдзе».

Паводле Яўгеніі Вус яе муж перакананы, што ўвесь тэрмін яму ўсё роўна не давядзецца адседжваць, бо «ўладу прыцісьне эканамічная сытуацыя». Сярод вязьняў, якія сядзяць разам зь Дзьмітрыем Вусам, шмат бізнэсоўцаў, у тым ліку дастаткова вядомых. Большасьць падтрымлівае ягоныя меркаваньні і прагнозы адносна канца гэтага рэжыму. «Розум пераможа маразм», — паўтарыла Яўгенія словы мужа. Дзьмітрый Вус мяркуе, што шмат вязьняў-бізьнесоўцаў сядзяць у калёніі паводле сфальшаваных абвінавачаньняў.

Паводле зьвестак Дзьмітрыя Вуса, акрамя яго ў Магілёўскай калёніі № 19 ёсьць яшчэ палітычныя вязьні — іх спальныя месцы — з чырвонымі пазнакамі. У той час як месцы іншых вязьняў — зь белымі. Дзьмітрый Вус носіць цёмную турэмную робу з нумарам, цёмныя нагавіцы, кепку. Нават бялізна ў вязьня мусіць быць чорная. Кашулю, калі яна ня мае адмысловай турэмнай адзнакі, апранаць нельга.

За 3 тыдні знаходжаньня ў ізалятары на Валадарскага Дзьмітрый Вус значна схуднеў, бо ежа там была вельмі кепская. Але аказалася, што і ў калёніі харчаваньне ня лепшае. У выніку ў вязьня абвастрыліся праблемы са здароўем.

«Кормяць вельмі дрэнна. У яго да таго ж праблемы з насавымі перагародкамі, трэба іх прачышчаць увесь час. Я спрабавала перадаваць адмысловае прыстасаваньне, дык не бяруць. Вітаміны таксама не бяруць. А ежа вельмі дрэнная. Кажа, што зараз, калі ўжо прызвычаіўся да смаку, больш-менш, але вельмі цяжка прызвычаіцца. З-за гэтага вельмі схуднеў, асунуўся, твар худы. Раней важыў каля 130 кіляграмаў, цяпер 104. І гэта яшчэ не канчаткова».

Уражаньні Яўгеніі Вус ад наведаньня калёніі № 19, дзе трымаюць яе мужа, супярэчлівыя. Жанчына адзначае чысьціню у турэмных калідорах і пакоях, добраўпарадкаванасьць тэрыторыі і карэктныя паводзіны супрацоўнікаў адміністрацыі. Але тое, як яны ставяцца да наведнікаў і да вязьняў, можа прынцыпова адрозьнівацца, мяркуе Яўгенія Вус.

«Там усё, як падаецца, дагледжана добра, але гэта звонку. А што там унутры, я ж ня бачыла. Там пастоў гэтых цэлая куча. Толькі каб прайсьці у пакой спатканьняў, праводзілі, здаецца, праз 4 ці 5 дзьвярэй мэталічных на замках».

Яўгенія Вус з дапамогай мужа высьветліла, што ягоныя лісты да яе ідуць вельмі марудна. Жонка палітвязьня кажа пра вельмі строгае цэнзураваньне карэспандэнцыі ў магілёўскай калёніі.

Калі будзе разгледжаная касацыйная скарга Дзьмітрыя Вуса, дагэтуль не вядома.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Лукашенко: в Беларуси задержали боевиков, готовивших провокацию с оружием

Хотите узнать больше? В Беларуси задержали готовивших провокацию с оружием боевиков. Об этом сообщил Александр Лукашенко сегодня во время общения в Могилеве с трудовыми 262

Замглавы МЧС задержан за взятку

Хотите узнать больше? Заместитель министра по чрезвычайным ситуациям Дмитрий Бегун задержан по подозрению в получении взятки. фото: sputnik.by Об этом президент Беларуси 299

Подсветку проспекта Независимости 25 марта выключат на час

Хотите узнать больше? Беларусь в субботу в девятый раз присоединится к крупнейшей экологической акции "Час Земли" – акции, которая призвана напомнить о проблемах изменения 178

Сколько задолжали белорусским тюрьмам

Хотите узнать больше? Места лишения свободы тоже страдают от неплатежей. Например, дебиторская задолженность колонии в Бобруйске составляет 2,4 млн долларов. В 519

Военные Беларуси и России проведут штабную тренировку в региональной группировке войск

Хотите узнать больше? Совместная штабная тренировка (СШТ) с Объединенным командованием региональной группировки войск (сил) Беларуси и России началась в понедельник на 284

К расследованию аварии на Скидельском сахарном комбинате привлекут специалистов из Польши

Хотите узнать больше? Польские специалисты примут участие в расследовании трагедии на сахарном комбинате в Скиделе. Такая информация размещена на сайте Следственного 323

За участие в «маршах нетунеядцев» журналисты и активисты приговорены к арестам и штрафам

Хотите узнать больше? Суды над участниками несанкционированных акций протестов против так называемого «тунеядского» декрета проходят в понедельник в Орше, Бобруйске и 369

В Беларуси начнут маркировать контрольными знаками жидкости для электронных сигарет

Хотите узнать больше? В Беларуси будут маркировать жидкости для электронных сигарет специальными идентификационными знаками, сообщила пресс-служба Совета министров в 348