Закрыть

Выберите город

Закрыть

Як адкрыць для беларусаў адкрытыя дадзеныя?

У якім раёне Мінску найчасцей здараюцца пажары? Як абмінуць алергенныя дрэвы ў Манчэстэры? Адмысловыя мапы з’явіліся ў інтэрнэце дзякуючы прыхільнікам ідэі адкрытых дадзеных. Ці шмат сярод гэтых энтузіястаў беларусаў?

Карысныя адкрытыя дадзеныя

Людзі, апантаныя ідэяй адкрытых дадзеных, ці open data , ужо стварылі свой сусветны рух. Урады некаторых краін нават вылучаюць на развіццё open data асобныя артыкулы дзяржаўных бюджэтаў. Беларускія ўлады пакуль не звяртаюць належнай увагі да гэтай ідэі. Гэта адзначылі ўдзельнікі Дня адкрытых дадзеных, які арганізавала ў Мінску моладзевая арганізацыя Фаланстэр. Ды і актыўных прыхільнікаў ідэалогіі адкрытых дадзеных у нас пакуль няшмат. Мэтанакіраваныя распрацоўкі праектаў у фармаце open data

пачаліся толькі летась. Тады на Hackaton for future камандай праграмістаў-энтузіястаў былі створаны першыя праекты, што выкарыстоўвалі гэты фармат. Напрыклад, інфармацыйная сістэма для маніторынгу ўзроўню бяспекі ў горадзе. Пакуль яна працуе ў рэжыме тэставання. Сістэма аўтаматычна загружае дадзеныя са штодзённай публічнай справаздачы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) аналізуе іх і графічна адлюстроўвае ў выглядзе мапы. Такім чынам любы карыстальнік платформы можа праверыць, напрыклад, як часта здараюцца пажары ў любым раёне Мінска. Высновы з гэтай інфармацыі кожны наведнік сайта можа зрабіць сам. Шэраговым грамадзянам гэтая інфармацыя дапаможа прыняць рашэнне пры набыцці кватэры, а гарадскіх чыноўнікаў, магчыма, падштурхне для прыняцця дадатковых захадаў па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

Дарэчы, як паведаміў падчас Дня адкрытых дадзеных сябра Пірацкай партыі Нямеччыны Марцін Кліім, напрыклад, мапа ўзросту дзяцей можа дапамагчы гарадскому кіраўніцтву разлічыць, дзе варта будаваць школы ў першую чаргу, а ў якіх раёнах не спяшацца. У Манчэстэры мабільны дадатак мапы дрэваў дапамагае людзям з алергіяй па магчымасці абмінаць такія месцы.

Як зацікавіць чыноўнікаў?

У Беларусі найбольш актыўнымі прыхільнікамі адкрытых дадзеных з’яўляюцца Нацыянальны банк, Белстат, Міністэрства ўнутраных спраў і ўжо згаданае МНС. Але зазвычай гэты фармат выкарыстоўваецца ў эксперыментальным парадку.

Напрыклад, Белстат у асноўным выкладае справаздачы не ў машыначытальным фармаце, што ўскладняе іх апрацоўку.

--Калі чыноўнікам патлумачыць, як можна працаваць з той інфармацыяй, што ў іх ёсць, магчыма, яны зацікавяцца. Бо, яны таксама адчуваюць праблемы з апрацоўкай інфармацыі, -- лічыць заснавальнік партала opendata.by Аляксей Мядвецкі.

Пакуль жа Белстат не дабірае кліентаў. А сярод іх магло быць больш журналістаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, бізнэсоўцаў. І ўсё з-за таго, што карыстацца яго дадзенымі нязручна. У якасці эксперыменту ў статыстычным камітэце выкарыстоўваюць фармат Excell , які адносіцца да машыначытальных. А вось Нацыянальны банк актыўна карыстаецца фарматам адкрытых дадзеных. Гэтая дзяржаўная утанова з’яўляецца самай адкрытай.

Канстытуцыя гарантуе, закон не рэгулюе

Аляксей Мядвецкі адзначае, што ў Беларусі няма моды на адкрытыя дадзеныя ні сярод шэраговых грамадзянаў, ні ў бізнэс-супольнасці, ні ў дзяржаўных органах. На яго думку, моду павінен стварыць адмысловы закон. Бо цяпер актывісты адкрытых дадзеных працуюць на сваю рызыку. Звесткі, якія яны выкарыстоўваюць, у любы момант могуць трапіць пад грыф “для службовага карыстання” ці “сакрэтна”. Беларускае заканадаўства ніяк не рэгулюе доступ да інфармацыі дзяржаўнага сектару: няма ні стратэгіі раскрыцця дадзеных, ні дырэктывы, ні закона. Хоць права атрымліваць інфармацыю гарантуе Канстытуцыя.

Яскравым прыкладам з’яўляюцца сайты дзяржаўных органаў.

Па словах юрыста Lawtrend Аляксея Казлюка, сайты дзяржаўных органаў зараз падобныя да пашыраных візітовак. Там можна знайсці адрэсу, імёны службовых асобаў, базавую інфармацыю. Але немагчыма з дапамогай сайту пазбавіцца неабходнасці ісці ў канкрэтную ўстанову.

Абвінавачваць чыноўнікаў няма падстаў. Бо няма заканадаўчых нормаў, якія б прадугледжвалі якасць іх прысутнасці ў інтэрнэце. Да таго ж, як адзначае Аляксей Казлюк, нярэдка сайт дзяржаўнай установы абслугоўвае адзін чалавек, які не мае ні кампетэнцыі, ні фізічнай магчымасці, каб выконваць увесь аб’ём працы.

Мытны саюз падштурхне?

Пакуль у Беларусі няма дастаткова актыўнай сілы, якая б магла лабіраваць адпаведнае заканадаўства. Актывісты адкрытых дадзеных: праграмісты, дызайнеры, журналісты не аб’яднаныя ў трывалую структуру. Зрушыць сітуацыю, на думку экспертаў, можа працэс пабудовы адзінай эканамічнай прасторы, які прадугледжвае сінхранізацыю заканадаўства ў Расіі, Беларусі і Казахстане.

Напрыклад, у Расіі з мінулага года дзейнічаюць законы “Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі” і “Аб забеспячэнні достапа да інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання”. З аднаго боку гэтыя законы зрушылі працэс з мёртвай кропкі, але і стварылі шмат праблемаў, бо аўтаматычна з’явілася вялізная колькасць неапрацаванай інфармацыі.

Таму ў Беларусі неадкладна трэба пачынаць падрыхтоўку адпаведных законаў. Інакш інфармацыйнае поле будзе перапоўненае дадзенымі, якія не ўдасца апрацаваць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В больницах Польши находятся 8 белорусских граждан, попавших в аварию

Хотите узнать больше? В медицинских учреждениях Польши под наблюдением врачей остаются 8 пострадавших в аварии белорусов. PAP Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе МИД. 143

Белорусские туристы попали в серьезную аварию в Польше

Хотите узнать больше? В Польше автобус с белорусскими туристами попал в аварию, есть пострадавшие. PAP МИД отслеживает ситуацию в отношении белорусского автобуса, 123

Россельхознадзор снова запретил поставки с белорусских предприятий

Хотите узнать больше? Запрет коснулся поставок мяса и рыбной продукции с ряда предприятий Беларуси. фото: finance.bigmir.net Как сообщается в материалах ведомства, это 135

Польша с июня снижает сумму для возврата по системе tax free до 200 злотых

Хотите узнать больше? С июня этого года 200 вместо 300 злотых должен потратить иностранец в Польше, чтобы иметь возможность подать заявление на возвращение НДС. 121

Государство и бизнес: как сторонам услышать друг друга

Хотите узнать больше? Несмотря на наличие сформированной системы базовых инструментов взаимодействия, полноценного двустороннего диалога между бизнесом и государством все 209

Лукашенко готов отменить "тунеядский" декрет, если органы власти предложат альтернативу

Хотите узнать больше? Президент Беларуси высказался по поводу нашумевшего декрета № 3. Он предложил парламентариям продумать такую концепцию, которая заставит работать 952

Первая партия колбасы из бобра выпущена в Беларуси

Хотите узнать больше? Идею выпускать колбасу и тушенку из бобра Министерство лесного хозяйства озвучило еще в январе. И вот первая партия готова. Она совсем небольшая и в 289

Лукашенко сказал не надеяться на приватизацию, пока он президент

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко вновь заявляет, что в стране повальной приватизации не будет. фото: sputnik.by "Мужики, и те, кто рядом с 421