Закрыть

Выберите город

Закрыть

Каму замінае музей Багдановіча?

Што страцяць беларусы, калі музей Максіма Багдановіча, які месціцца ў Траецкім прадмесці ў Мінску, перастане быць асобнай структурай?

Па словах вядомага філолага і лінгвіста Лявона Баршчэўскага, інфармацыя пра ліквідацыю музея Багдановіча як юрыдычнай адзінкі праўдзівая.

— Адпаведны ліст ляжыць у Савеце Міністраў, бо міністр культуры Святлоў яго ўжо падпісаў. Музей Багдановіча хочуць перакінуць у будынак Музея беларускай літаратуры, каб вызваліць той будынак, які быў заняты экспазіцыяй музея Багдановіча, — паведаміў Лявон Баршчэўскі.

Лявон Баршчэўскі: Музей Багдановіча сам па сабе камусьці муляе вока

Музей Багдановіча быў першым несавецкім літаратурным музеем, які ствараў са сваімі сябрамі Алесь Бяляцкі — старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH), цяперашні палітвязень. Музей ствараўся ў часы позняй перабудовы і быў адчынены на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

— Нават пасля таго, як там некалькі разоў памянялася кіраўніцтва, гэты музей не ўпісваецца, не адпавядае прыгладжанай, асавечанай беларускай літаратуры наогул. Апроч таго, што музей Багдановіча займае прэстыжны будынак, ён яшчэ сам па сабе камусьці муляе вока, — мяркуе суразмоўца.

Баршчэўскі прытрымліваецца думкі, што чыноўнікі паціху ліквідуюць выспы беларускасці, якія яшчэ застаюцца ў нашай краіне.

— У свой час ліквідавалі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Цяпер — выдавецтва Логвінава. Гэта мэтаскіраваная палітыка: усё, што выбіваецца за межы кантраляванай савецкай беларускасці, трэба знішчыць ці зрабіць яму жыццё цяжэйшым. Гэта музей, які сам па сабе мае некалькі філій. А які цяпер будзе статус гэтых філій — у той жа Ракуцёўшчыне, у Беларускай Хатцы ? – задаецца пытаннем эксперт.

Музей Багдановіча, кажа Баршчэўскі, вызначаўся тым, штоў ім можна было ладзіць літаратурныя сустрэчы.

— Канешне, туды было цяжэй прабіцца Уладзіміру Арлову ці Уладзіміру Някляеву, але там маглі збірацца маладыя незалежныя літаратары, там заставаўся несавецкі дух. Там нават слова «МУЗЭЙ» было напісана праз «Э», якое цяпер перавярнулі ў другі бок. Гэты музей быў не такі, як іншыя літаратурныя музеі – Купалы, Коласа, Броўкі,— адзначае філолаг і лінгвіст.

Таццяна Равяка: Я бачу, што ў Міністэрства культуры няма грошай

Былы старэйшы навуковы супрацоўнік музея Багдановіча, праваабаронца Таццяна Равяка ўпэўненая, што зараз гаворка не ідзе пра ліквідацыю музея.

— Музей Багдановіча не будзе асобнай юрыдычнай асобай, а будзе ўваходзіць у Аб’яднанне літаратурных музеяў. У яго не будзе асобнай бухгалтэрыі, некаторыя рэчы давядзецца ўзгадняць з Аб’яднаннем літмузеяў. Драматызму я ў гэтым не бачу. Я бачу, што ў Міністэрства культуры няма грошай. І яно такім чынам змяншае кола супрацоўнікаў. Але гэта не знішчэнне самога музея, гэта рэарганізацыя юрыдычнага статуса, — кажа Таццяна Равяка.

Суразмоўца ўпэўненая, што музей Багдановіча і надалей будзе мець і свой будынак, і асобную экспазіцыю.

— Зараз там ідзе рамонт. Ужо адрамантавана выставачная зала, і я не бачу ў гэтай рэарганізацыі знішчэння музея. Мяне хвалюе, што рамонт ідзе вельмі доўга, відаць, таксама не хапае сродкаў. Экспазіцыя зачыненая, музей фактычна не працуе і не выконвае сваёй публічнай функцыі, якую мусіць выконваць. Але пагрозы я не бачу, — падсумоўвае Таццяна Равяка.

+ Дом Багдановіча ці сабачая будка?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пять тысяч долларов обнаружено в письме белорусу из США

Хотите узнать больше? Вся сумма изъята таможенниками, так как согласно белорусскому законодательству валюта пересылаться только в письмах с объявленной ценностью. фото: 81

Несолидно. Латушко посетовал на незнание иностранных языков белорусскими чиновниками

Хотите узнать больше? Посол Беларуси во Франции Павел Латушко считает, что чиновники должны владеть иностранными языками. фото: belta.by Об этом он заявил в программе 67

С 11 декабря на БЖД вводится новый график движения поездов на 2016/2017 годы

Хотите узнать больше? С 00.00 часов 11 декабря 2016 года на дорогах стран Содружества вводится график движения поездов на 2016/2017 годы. фото: belprauda.org В графике на 114

Лукашенко выступил с резкой критикой главы Россельхознадзора

Хотите узнать больше? Президент жестко раскритиковал претензии Данкверта к белорусскому продовольствию. фото: rtvi.com Болезненную тему Александр Лукашенко поднял на 67

В Беларуси ожидается до минус 17 градусов

Хотите узнать больше? В ночь на среду, 7 декабря, в отдельных районах Беларуси температура опустится до 17 градусов ниже нуля. фото: bnews.kz 7 декабря Беларусь будет 187

Лукашенко поручил исправить недостатки «декрета о тунеядстве»

Хотите узнать больше? Налогу на тунеядство быть, несмотря на острую критику со стороны экспертов и общественности. Президент лишь согласился, что пришла пора исправлять 296

Что изменится в декрете о тунеядстве

Хотите узнать больше? Власти учтут «сложные жизненные ситуации» и расширят список освобожденных от уплаты сбора, рассказала вице-премьер Наталья Кочанова. фото: 342

Стоимость нефти Brent впервые с лета 2015 года превысила 55 долларов

Хотите узнать больше? Стоимость барреля Brent на бирже ICE в понедельник выросла более чем на 1%, впервые почти за полтора года превысив отметку 55 долларов. Рост нефтяных 122