Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Малочны камбінат як люстэрка развіцця рэгіянальнай эканомікі

Сёння стратэгічная задача ўсяго айчыннага аграпрамысловага комплексу — хуткае нарошчванне вытворчасці якаснай прадукцыі, якую можна выгадна прадаваць на знешніх рынках. Для Магілёўскага АПК важным крокам у яе вырашэнні стаў пуск лініі па вытворчасці паўцвёрдых сыроў на ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”. Сучаснае абсталяванне дазваляе выпускаць 10 тон прадукцыі ў суткі, і з уводам яго ў эксплуатацыю сукупны для вобласці аб’ём вытворчасці востра запатрабаванай прадукцыі за мяжой павялічыцца на 20-25%. Прынамсі, асіповіцкія сыраробы ўжо здалі галоўны кваліфікацыйны “экзамен”: першая партыя вырабленых імі сыроў вагой каля 80 тон была набыта адной з буйнейшых гандлёвых сетак Расійскай Федэрацыі. Ну а што тычыцца прыбытковасці новай вытворчасці, то разлікі эканамістаў сцвярджаюць, што па выніках работы за 9 месяцаў камбінат гарантавана выходзіць на бясстратную работу.
Менавіта па гэтых прычынах афіцыйная здача ў эксплуатацыю лініі па вытворчасці цвёрдых сыроў на АМК, якая адбылася 12 верасня, стала прыкметнай падзеяй не толькі для мясцовых малакаперапрацоўшчыкаў. Яе значнасць падкрэсліў прыезд на ўрачыстую цырымонію старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка, кіраўнікоў аблсельгасхарчу і ААТ “Бабушкина крынка”.
У сваім звароце да работнікаў калектыву губернатар падкрэсліў, што актыўна ствараемыя сёння ў раёнах Магілёўшчыны невялікія сучасныя прадпрыемствы, якія здольны выпускаць значныя аб’ёмы высокарэнтабельнай прадукцыі, непазбежна стануць лакаматывамі развіцця як эканомікі рэгіёнаў у цэлым, так і іх сельскай гаспадаркі. Сувязь тут відавочная: эфектыўная вытворчасць — гэта высокааплатныя рабочыя месцы, дадатковыя адлічэнні ў бюджэт і, зразумела, стымул для развіцця прадпрыемстваў-партнёраў.
Напрыклад, той жа АМК з уводам лініі па вытворчасці сыроў атрымаў магчымасць перапрацоўваць на 100-110 т малака ў суткі больш, і сельгаскааператывам трэба прыкладаць намаганні для адпаведнага павышэння надояў. З улікам рэалізацыі маштабнай праграмы па будаўніцтву сучасных ферм гэтая задача істотна спрашчаецца, аднак усё ж патрабуе ад аграрыяў сур’ёзных намаганняў. I ў першую чаргу — хуткага вырашэння кадравых пытанняў. Вытворчы патэнцыял новых ферм высокі, і пры правільнай арганізацыі работы іх персанал можа атрымліваць заробкі ў 10 мільёнаў рублёў. Зразумела, гэтыя грошы трэба будзе менавіта зарабляць, для чаго спатрэбіцца належная прафесіянальная падрыхтоўка работнікаў і дакладнае выкананне імі тэхналагічнай дысцыпліны. Пакуль кадраў, адпавядаючых узгаданым патрабаванням, не хапае, таму трэба рабіць усё магчымае для замацавання на сяле перспектыўнай моладзі.
Што ж тычыцца далейшых перспектыў нашага малочнага камбіната, то яны непасрэдна звязаны з уваходам у склад малакаперапрацоўчага холдынга, які ствараецца на базе ААТ “Бабушкина крынка” — аднаго з лідараў айчыннай малочнай прамысловасці. Па словах дырэктара прадпрыемства Iгара Кананчука, укараненне на АМК прынятай на галоўным прадпрыемстве вытворчай стратэгіі і палітыкі дазволіць асі-повіцкаму камбінату выпускаць прадукцыю яшчэ больш высокай якасці і з прывабнай для спажыўцоў цаной. Гэта тычыцца і звыклага асартыменту, але пераважна сённяшняй навінкі — сыроў. Пры эфектыўным выка- рыстанні багатага вопыту “Бабушкиной крынки” асіповіцкія сыраробы здолеюць хутка асвоіць выпуск прадукцыі элітнай катэгорыі якасці, якая прадаецца на знешнім рынку па значна вышэйшых цэнах.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Осиповичей

Утечку хлора ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах

Хотите узнать больше? Утечку хлора из 200-литрового баллона ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах. Об этом корреспонденту сайта сообщили в пресс-службе 82

Из-за сильного ветра поврежден ряд объектов сельскохозяйственного назначения в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вследствие прохождения 1 августа грозового фронта с порывами ветра до 18 м/с в деревне Ясень Осиповичского района пострадал 1 человек, повреждены 61

Депутаты облсовета приняли решение об изменении границ города Осиповичи

Хотите узнать больше? Депутаты Могилевского областного Совета на внеочередном заседании приняли решение об изменении границ города Осиповичи и Вязьевского 107

Серьезное ДТП с участием легкового и грузового автомобилей произошло в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Три человека пострадали в результате столкновения легкового и грузового автомобилей в Осиповичском районе.Три человека пострадали в результате 112

Круглый стол на тему противодействия коррупции провели в Осиповичах

Хотите узнать больше? В Осиповичах прошел круглый стол на тему противодействия коррупции на современном этапе. Об этом корреспонденту сайта сообщили в УВД Могилевского 95

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

Хотите узнать больше? Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай 705

В Осиповичах обыкновенное чаепитие закончилось трагедией

Хотите узнать больше? Обыкновенное чаепитие закончилось трагедией в жилом доме по ул. Сумченко в Осиповичах. В результате пожара, произошедшего из-за невнимательности ... 1 507

В Осиповичах дан старт строительству спортивно-оздоровительного комплекса

Хотите узнать больше? В Осиповичах сегодня состоялась торжественная церемония закладки капсулы с посланием потомкам в фундамент строящегося спортивно-оздоровительного ... 1 358