Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Духоўныя вароты бу­дуе на ўез­дзе ў го­рад свя­тар з Асі­по­ві­чаў

Духоўныя вароты бу­дуе на ўез­дзе ў го­рад свя­тар з Асі­по­ві­чаў. Не­вя­лі­кая драў­ля­ная царк­ва выгля­дае на фо­не ле­су як ка­зач­ны це­ра­мок. Ка­лі б не кры­жы на ку­па­ле, мож­на бы­ло б і памы­ліц­ца. Каб яе ўзвес­ці, ай­цу Ге­на­дзю спат­рэ­бі­ла­ся 2,5 ме­ся­ца. Ця­пер ён бу­дуе вя­ліз­ны храм, каб жы­ха­рам мо­ла­дзе­ва­га мік­ра­ра­ё­на са шмат­абя­цаль­най наз­вай БАМ ха­па­ла ў ім мес­ца. Сім­ва­ліч­на і тое, што куль­та­вы бу­ды­нак бу­дзе зна­хо­дзіц­ца як­раз на ўез­дзе ў го­рад. Разам з кас­цё­лам на­су­праць яны як быц­цам утво­раць тыя са­мыя ва­ро­ты, пра якія ма­рыць свя­тар.

Як утуль­на і цёп­ла ў гэ­тым ма­лень­кім хра­ме! І так пры­ем­на пах­не дрэ­вам і ла­да­нам! Прамень­чык сон­ца ня­сме­ла за­зір­нуў у акен­ца, сліз­га­нуў па на­шых тва­рах, за­тры­маў­ся на ліках свя­тых. Мы з ай­цом Ге­на­дзем ся­дзім ка­ля аб­ра­за Се­ра­фі­ма Са­роў­ска­га — вя­леб­ны глядзіць на нас доб­ры­мі ва­чы­ма і, зда­ец­ца, на­скрозь ба­чыць усе мае дум­кі. Мне аж ня­ём­ка ста­но­віц­ца за свае джын­сы, якія сён­ня на мне за­мест спад­ні­цы. Але хто ж прад­ба­чыў, што свя­тар за­про­сіць на раз­мо­ву ў царк­ву?

— Гэ­тая цэр­каў­ка ў го­нар аб­ра­за Бо­жай Ма­ці «Усіх туж­лі­вых ра­дасць» спраў­дзі­ла на­шы спадзя­ван­ні, сю­ды пры­хо­дзіць шмат лю­дзей, — ка­жа ён. — Але мес­ца ма­ла. На свя­ты даводзіц­ца ад­чы­няць дзве­ры, каб лю­дзі маг­лі пры­сут­ні­чаць на на­ба­жэн­стве. Умя­шчаль­насць — 80 ча­ла­век, а ка­лі мы ў 2010 го­дзе яе асвя­ча­лі, прый­шло ў 4 ра­зы бо­лей. Вя­лі­кі храм бу­дзе ў не­каль­кі ра­зоў боль­шым. І так­са­ма з дрэ­ва.

Да драў­ля­ных хра­маў у свя­та­ра сваё стаў­лен­не. З дзя­цін­ства па­мя­тае, як ра­зам з ба­бу­ляй хадзіў на на­ба­жэн­ствы ў ста­рую царк­ву на Брэст­чы­не, якая бы­ла па­бу­да­ва­на 200 га­доў та­му без адзі­на­га цві­ка. Дзі­ця­ці бы­ло не­зра­зу­ме­ла, аб чым спя­ва­юць на клі­ра­се, але на ду­шы рабіла­ся лёг­ка і пры­ем­на. Гэ­тае па­чуц­цё, на­пэў­на, і ады­гра­ла вы­ра­шаль­ную ро­лю, ка­лі ста­ла пы­тан­не, які вы­браць жыц­цё­вы шлях.

За 15 га­доў сва­ёй пра­цы ай­цец Ге­надзь па­спеў па­слу­жыць у шмат­лі­кіх хра­мах Асі­по­віц­ка­га ра­ё­на, на­ват у Про­шчы (вёс­ка Ко­ха­наў­ка), ку­ды да цу­да­дзей­най кры­ні­цы заў­сё­ды збі­ра­ец­ца шмат па­лом­ні­каў. Там і са­праў­ды ёсць неш­та дзі­вос­нае. Ад­ной­чы да свя­та­ра па­ды­шоў мужчына, які спы­таў­ся, ча­му ў яго… ня­ма дзя­цей. «Я не ве­даў, што яму ад­ка­заць, — згад­вае ай­цец Ге­надзь. — Маг­чы­ма, у яго жыц­ці быў пе­ры­яд, ка­лі ён з жон­кай ха­цеў па­жыць для сябе. Па­бу­да­ва­лі доб­ры дом, па­ча­лі за­раб­ляць шмат гро­шай, а по­тым зра­зу­ме­лі, што ў жыц­ці ня­ма га­лоў­на­га — дзі­ця­ча­га сме­ху ў до­ме. А дзе­ці — гэ­та квет­кі ад Бо­га. Спа­чат­ку ты ад іх адмаў­ля­еш­ся, по­тым — яны ад ця­бе. Лю­дзі спра­бу­юць вы­ра­шаць праб­ле­му з да­па­мо­гай урачоў, а ка­лі ня­ма вы­ні­каў, едуць сю­ды. Я па­ра­іў гэ­та­му ча­ла­ве­ку пры­час­ціц­ца і ра­зам са сваёй дру­гой «па­ла­він­кай» час­цей бы­ваць на Про­шчы, аб­лі­вац­ца ва­дой. Але ра­біць гэ­та шчыра. Прай­шоў год, ён па­тэ­ле­фа­на­ваў мне, каб па­дзя­ліц­ца шчас­лі­вай на­ві­ной, што яны чака­юць дзі­ця. І гэ­та не адзі­ны вы­па­дак. Вель­мі шмат сем’­яў з Ма­гі­лё­ва, Мін­ска, ін­шых гарадоў хрыс­ці­лі ў нас дзя­цей, якіх Бог даў ім па ма­літ­вах».

На­огул у жыц­ці ай­ца Ге­на­дзя цу­даў бы­ло шмат. Хі­ба не цуд тое, ка­лі, аб­раў­шы пра­фе­сію
мі­ліцы­я­не­ра, ма­ла­ды ча­ла­век рап­там вы­ра­шае стаць свя­та­ром? Аль­бо, ка­лі, пры­ехаў­шы на 3 дні на эк­скур­сію ў Кі­е­ва-Пя­чэр­скую лаў­ру, се­мі­на­рыст су­стра­кае там не­звы­чай­ную дзяў­чы­ну і вяр­та­ец­ца да­до­му з цвёр­дым на­ме­рам ажа­ніц­ца? Сэр­ца не пад­ма­ну­ла: ра­зам з лю­бай Лары­сай ён ужо 16 га­доў. А якія доб­рыя ў іх 2 да­чуш­кі — і гэ­та так­са­ма цуд.

— Цуд не трэ­ба шу­каць, — упэў­не­ны шчас­лі­вы баць­ка. — Да­стат­ко­ва агле­дзец­ца на­во­кал. Але ду­хоў­ная сле­па­та пе­ра­шка­джае гэ­та ўба­чыць. Вось, на­прык­лад, на­шы прод­кі жы­лі не для сябе, а для дзя­цей. Яны ра­зу­ме­лі, што гэ­та — пра­цяг жыц­ця, сэнс ча­ла­ве­ча­га іс­на­ван­ня на зям­лі. А ад­куль бя­руц­ца цяж­кія дзе­ці? Так­са­ма ад на­шай без­ду­хоў­нас­ці. Вось пра­цу­ем і са шко­ла­мі, і з ін­спек­цы­я­мі па спра­вах не­паў­на­лет­ніх, але праб­ле­ма ўсё роў­на за­ста­ец­ца. Я
за­пра­шаю гэ­тых дзя­цей у храм, даю свой ну­мар тэ­ле­фо­на: маў­ляў, тэ­ле­фа­нуй, ка­лі бу­дзе зу­сім цяж­ка. Не­ка­то­рых амаль з та­го све­ту да­во­дзі­ла­ся вы­цяг­ваць. Ці бы­ло так, ка­лі лю­дзі разумелі, што сям’я — гэ­та свя­тое? У хрыс­ці­ян­скіх сем’­ях, ка­лі лю­дзі па­сва­ры­лі­ся, яны заўсёды шу­ка­юць мі­ру, уме­юць па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня. А гэ­та вель­мі шмат ча­го зна­чыць.

Свя­тар упэў­не­ны, што толь­кі ве­ру­ю­чы ча­ла­век мо­жа быць па-са­праўд­на­му шчас­лі­вым. І тое, што за­раз бу­ду­ец­ца шмат хра­маў, толь­кі спры­яе гэ­та­му. Знай­сці гро­шы на бу­даў­ніц­тва ня­лёг­ка. За­раз ужо не 1990-я га­ды, ка­лі рас­паў­ся Са­вец­кі Са­юз і бы­ло мод­ным бу­да­ваць куль­та­выя бу­дын­кі. Але, як муд­ра пры­кмя­чае ай­цец Ге­надзь, адзін ад­мо­віць, дру­гі да­па­мо­жа. Вось і яму мяс­цо­выя ўла­ды пад­ка­за­лі доб­рае мес­ца для бу­даў­ніц­тва, а спон­са­ры да­па­маг­лі ку­піць будма­тэ­ры­я­лы. І тое, што па дру­гі бок ста­іць кас­цёл, яго не бян­тэ­жыць. «На­ад­ва­рот, — ка­жа ён, — я ра­зу­мею, што гэ­та сім­ва­ліч­на».

Да­рэ­чы, з ксян­дзом На­та­на­э­лем у ай­ца Ге­на­дзя вель­мі доб­рыя ад­но­сі­ны. «Ка­лі асвя­ча­лі
кас­цёл, ён мя­не за­пра­сіў на ўра­чыс­тасць, — ка­жа айцец Генадзь. — Ця­пер пра­ва­слаў­ная і ка­та­ліц­кая царк­вы доб­ра су­пра­цоў­ні­ча­юць. Мы ра­зу­ме­ем, што су­час­ны свет кі­дае нам но­выя вы­клі­кі і мы па­він­ны аба­ра­няць хрыс­ці­ян­скія каш­тоў­нас­ці ра­зам».

газета "Звязда"

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Осиповичей

Утечку хлора ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах

Хотите узнать больше? Утечку хлора из 200-литрового баллона ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах. Об этом корреспонденту сайта сообщили в пресс-службе 86

Из-за сильного ветра поврежден ряд объектов сельскохозяйственного назначения в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вследствие прохождения 1 августа грозового фронта с порывами ветра до 18 м/с в деревне Ясень Осиповичского района пострадал 1 человек, повреждены 62

Депутаты облсовета приняли решение об изменении границ города Осиповичи

Хотите узнать больше? Депутаты Могилевского областного Совета на внеочередном заседании приняли решение об изменении границ города Осиповичи и Вязьевского 108

Серьезное ДТП с участием легкового и грузового автомобилей произошло в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Три человека пострадали в результате столкновения легкового и грузового автомобилей в Осиповичском районе.Три человека пострадали в результате 113

Круглый стол на тему противодействия коррупции провели в Осиповичах

Хотите узнать больше? В Осиповичах прошел круглый стол на тему противодействия коррупции на современном этапе. Об этом корреспонденту сайта сообщили в УВД Могилевского 102

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

Хотите узнать больше? Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай 705

В Осиповичах обыкновенное чаепитие закончилось трагедией

Хотите узнать больше? Обыкновенное чаепитие закончилось трагедией в жилом доме по ул. Сумченко в Осиповичах. В результате пожара, произошедшего из-за невнимательности ... 1 508

В Осиповичах дан старт строительству спортивно-оздоровительного комплекса

Хотите узнать больше? В Осиповичах сегодня состоялась торжественная церемония закладки капсулы с посланием потомкам в фундамент строящегося спортивно-оздоровительного ... 1 361