Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яшчэ адзін цэнтр нацыянальнай асветы — Быхаў

Свята Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". У аснову яго канцэпцыі пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці нашых духоўных традыцый. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. Натуральна аддаецца і даніна павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

Сёлета, як вядома, Дзень беларускага пісьменства праходзіў у дваццаты раз, і ў якасці сталіцы свята быў абраны Быхаў. I — невыпадкова: менавіта з гэтай зямлёй звязана гісторыя аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку ХVII стагоддзя — Баркулабаўскага летапісу. Тут таксама ў розныя часы жылі і тварылі вядомыя вучоныя, царкоўныя і грамадскія дзеячы Мілецій Сматрыцкі і Лаўрэнцій Зізаній, пісьменнікі, паэты і літаратуразнаўцы Міхась Мушынскі, Iван Баранкевіч, Міхась Пазнякоў, Васіль Ткачоў, Барыс Стральцоў.

На Быхаўшчыне размешчана многа гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх Быхаўскі замак — помнік архітэктуры ХVII стагоддзя, сінагога, Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, з якім звязана гісторыя цудадзей- най іконы Божай Маці Баркалабаўскай.

Напрыклад, 31 жніўня адкрылі адрамантаваны кінатэатр "Радзіма", чыгуначны і аўтобусны вакзалы, Дом культуры, пасадзілі новыя алеі. На будынку гарадской бібліятэкі з’явілася мемарыяльная дошка з барэльефам ураджэнца быхаўскай зямлі, публіцыста, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры краіны, доктара філалагічных навук, прафесара Барыса Стральцова. Грошы на яе выраб сабралі журналісты рэгіянальных выданняў Магілёўшчыны, і "Асіповіцкі край" таксама не застаўся ўбаку. Спецыяльна да свята адноўлены дзве замкавыя вежы, у якіх размесціцца гістарычная экспазіцыя.

Адметнасць сёлетняга форуму яшчэ ў тым, што ў Быхаве прайшоў фестываль гарадоў-сталіц мінулагодніх Дзён беларускага пісьменства.

На тэрыторыі спартыўнага аб’екта быў наладжаны фестываль кнігі і прэсы з павільёнамі "Беларуская кніга і прэса", "Праекты Саюзнай дзяржавы", выстаўкай "СМI Магілёўшчыны", у тым ліку і нашай “раёнкай”; прэзентацыі маладзёжных сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкіх праектаў, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і журналістамі з 7 дзяржаў.

Падчас свята прэзентаваўся і праект "Магілёўшчына фестывальная", дзе праходзіла дэманстрацыя найбольш вядомых фестываляў рэгіёна. Дарэчы, у ім пашчасціла прыняць удзел і Асіповічам. Работнікі культуры паказалі шматлікім гледачам свае "Веснавыя колеры". На міні-пляцоўцы былі выстаўлены лепшыя напрацоўкі бібліятэчнай і клубнай сістэмы, дадзены майстар-клас работы на ткацкім станку. А на сцэне каля Быхаўскага райвыканкама лепшыя нумары дэманстравалі самадзейныя артысты з народных калектываў "Дзівакі" і "Сузор’е", тэатра "Надзея". Не засталася без заслужаных апладысментаў і асіповіцкая эстрада. Удзельнікі праекта змаглі не толькі здзівіць прысутных майстэрствам, але і ўзбагаціцца цікавымі ідэямі, падгледжанымі ў сяброў-суседзяў.

На гарадскіх вуліцах чуліся песні, звінелі цымбалы і гармонікі. Гаспадары і госці радаваліся добраму святу, знаёміліся, спявалі, танчылі, рабілі пакупкі. У паветры вітала атмасфера беларускай гасціннасці. Усё гэта выклікала станоўчыя эмоцыі і гонар за народ, які не хоча забываць, адкуль пайшлі яго карані.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Осиповичей

Утечку хлора ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах

Хотите узнать больше? Утечку хлора из 200-литрового баллона ликвидировали на территории предприятия в Осиповичах. Об этом корреспонденту сайта сообщили в пресс-службе 82

Из-за сильного ветра поврежден ряд объектов сельскохозяйственного назначения в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вследствие прохождения 1 августа грозового фронта с порывами ветра до 18 м/с в деревне Ясень Осиповичского района пострадал 1 человек, повреждены 61

Депутаты облсовета приняли решение об изменении границ города Осиповичи

Хотите узнать больше? Депутаты Могилевского областного Совета на внеочередном заседании приняли решение об изменении границ города Осиповичи и Вязьевского 107

Серьезное ДТП с участием легкового и грузового автомобилей произошло в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Три человека пострадали в результате столкновения легкового и грузового автомобилей в Осиповичском районе.Три человека пострадали в результате 112

Круглый стол на тему противодействия коррупции провели в Осиповичах

Хотите узнать больше? В Осиповичах прошел круглый стол на тему противодействия коррупции на современном этапе. Об этом корреспонденту сайта сообщили в УВД Могилевского 95

Запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі адбыўся ў Асіповічах

Хотите узнать больше? Сімвалічна, што запуск рэканструяванага цэха па вытворчасці мукі пшанічнай вышэйшага і першага гатункаў і жытнёвай хлебапякарнай сеянай, шатраванай 705

В Осиповичах обыкновенное чаепитие закончилось трагедией

Хотите узнать больше? Обыкновенное чаепитие закончилось трагедией в жилом доме по ул. Сумченко в Осиповичах. В результате пожара, произошедшего из-за невнимательности ... 1 507

В Осиповичах дан старт строительству спортивно-оздоровительного комплекса

Хотите узнать больше? В Осиповичах сегодня состоялась торжественная церемония закладки капсулы с посланием потомкам в фундамент строящегося спортивно-оздоровительного ... 1 358