Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старажытны Мсціслаў – сэрца беларускай Смаленшчыны

Старажытны Мсціслаў – сэрца беларускай Смаленшчыны

Манастыр у Пустынках пад Мсціславам // dzenis-dzenis.livejournal.com
Некалі, у XIII-XV стагоддзях, існавалі дзве беларускія дзяржавы. Адна з іх, створаная ў XIII стагоддзі, мела назву Вялікае Княства Літоўскае, а другая называлася Вялікае княства Смаленскае і была населена пераважна беларусамі, нашчадкамі крывічоў. І калі пра ВКЛ шмат напісана ў кожным падручніку па гісторыі Беларусі, то гісторыя Смаленскай дзяржавы, якая самастойна існавала больш чым 300 гадоў і потым увайшла ў склад ВКЛ, нам амаль невядомая.

 

Крыху старажытнай гісторыі…

Некалі, у XIII-XV стагоддзях, існавалі дзве беларускія дзяржавы. Адна з іх, створаная ў XIII стагоддзі, мела назву Вялікае Княства Літоўскае, а другая называлася Вялікае княства Смаленскае і была населена пераважна беларусамі, нашчадкамі крывічоў. І калі пра ВКЛ шмат напісана ў кожным падручніку па гісторыі Беларусі, то гісторыя Смаленскай дзяржавы, якая самастойна існавала больш чым 300 гадоў і потым увайшла ў склад ВКЛ, нам амаль невядомая. Пасля 1926 года тэрыторыя этнаграфічнай Смаленшчыны, населенай пераважна беларусамі, была падзелена паміж БССР і РСФСР. Гэты падзел з невялікімі зменамі ў 1964 годзе на карысць Беларусі захаваўся да нашых дзён.

Старадаўні Мсціслаў, другі горад па значнасці ў той Смаленскай дзяржаве, зараз з’яўляецца раённым цэнтрам Магілеўскай вобласці. Узнік ён на берагах рэчкі Віхры, прытока Сожа. Археолагі вызначылі, што ўпершыню на гэтым месцы людзі пасяліліся некалькі тысяч гадоў таму, яшчэ ў эпоху бронзавага веку. На правым беразе Віхры, на высокай гары, якая атрымала пазней рамантычную назву Дзявочая, узнік невялікі родавы пасёлак, дзе жылі балцкія плямёны каля 200 гадоў (I ст. да н. э. – I ст. н. э.). Яны займаліся рыбалоўствам, паляваннем, жывёлагадоўляй і прымітыўным земляробствам.

Пад націскам новых плямёнаў, якія прыйшлі з захаду і поўдня, мясцовыя людзі перасяліліся ў іншае, больш небяспечнае месца. Новыя насельнікі – славяне – з’явіліся тут у X-XI стагоддзях і занялі новае ўзвышша недалёка ад Дзявочай гары, якое цяпер завецца Замак або Замкавая гара. Жыхары насыпалі тут высокі вал і ўмацавалі яго дубовым частаколам.

Спачатку гэта была тэрыторыя плямёнаў радзімічаў, якая ў пачатку XII стагоддзя ўвайшла ў склад Смаленскага княства, заснаванага крывічамі. Крывічы і пераўтварылі былы радзіміцкі пасёлак у моцны горад, які смаленскі князь Расціслаў Мсціслававіч назваў у гонар свайго бацькі Мсціслава Вялікага – Мсціславам. У летапісе дата заснавання гэтага горада падаецца пад 1135 годам.

Мсціслаў стаў асабістым уладаннем смаленскіх князёў і быў іх другой рэзідэнцыяй, бо з 1180 года гэта ўжо цэнтр удзельнага княства, якое існавала да пачатку XVI стагоддзя ў складзе спачатку Смаленскай дзяржавы, а з сярэдзіны XIV стагоддзя ўваходзіла на правах аўтаноміі ў ВКЛ.

 

Расказвае археалогія…

Некалі, у XII-XVII стагоддзях, на Замкавай гары ўзвышаўся велічны драўляны шматвежавы замак, дзе было шмат жылых і гаспадарчых пабудоў, стаялі храм і княжацкі палац, віравала шматлюднае гарадское жыццё. Аднак зараз тут толькі агароды і некалькі драўляных будынкаў на ўскрайку Замкавай гары.

Таямніцы гарадзішча раскрыў знакаміты археолаг Леанід Аляксееў, які вывучае гэтае месца з 1959 года. Таўшчыня культурнага слоя тут каля 3,3 м. У ім добра захаваліся рэшткі драўлянай забудовы замка XIII-XVI стагоддзяў. Гэта рэшткі жылых дамоў, драўляныя насцілы паміж імі, а ўсярэдзіне замчышча знайшлі падмуркі вялікага васьмікутнага драўлянага збудавання канца XV-XVI стагоддзяў, якое можа быць або абарончай вежай-данжонам, або старажытным храмам, прыстасаваным да абароны.

Сярод археалагічных знаходак пераважаюць непаліваны керамічны посуд, гаршковая і каробкавая кафля, вырабы з дрэва, косці, скуры, металу і шкла. Найбольш цікавымі з’яўляюцца касцяныя пласціны-накладкі на калчан для стрэл XIII стагоддзя, аздобленыя геаметрычным арнаментам і выявай міфалагічнага двухгаловага звера, які гатовы праглынуць двух чалавек у высокіх шапках.

Аб гандлёвых сувязях мсціслаўцаў з Кіевам і нават арабскімі краінамі Блізкага Ўсходу сведчаць знаходкі жаночых шкляных бранзалетаў, кавалкаў шклянога посуду XII-XIII стагоддзяў, шыферных прасёлкаў, зробленых з мяккага каменю ружовага колеру. На кавалку аднаго шклянога начыння ёсць нават арабскі надпіс.

Знойдзены цікавы нацельны крыж XIII стагоддзя з надпісам «Богородица помогай». Другі нацельны крыжык знойдзены ў шоўкавым мяшочку. У некранутым культурным пласце XIII стагоддзя ў 1980 годзе археолагі знайшлі фрагмент берасцяной граматы, дарэчы, другой у Беларусі. У ёй ішла гаворка аб закупцы для жыхароў горада ў неўраджайны год пшаніцы за 4,5 грыўні. Л.Аляксееў лічыць, што грамата напісана ў 1219 годзе, які быў вельмі засушлівым.

На поўдзень і паўднёвы захад ад Замкавай гары быў размешчаны ўмацаваны гарадскі пасад, дзе жылі гандляры і рамеснікі. Тут археолагі знайшлі развал печы-домніцы, дзе плавілі жалеза з балотнай руды, а таксама рэшткі касцярэзнай майстэрні XIV-XV стагоддзяў.

 

Мсціслаў у познім сярэднявеччы…

З 1528 года горад стаў уладаннем вялікага князя і цэнтрам староства. З другой паловы XVI стагоддзя гэта – ваяводскі горад. У 1634 годзе ён атрымлівае магдэбургскае права і герб «Малую пагоню» ў выглядзе рыцарскай рукі з мячом над аблокамі. Мсціслаўскае ваяводства мела свой сцяг лімонна-жоўтага колеру з белай «Пагоняй» у чырвоным полі.

Горад быў абведзены высокім земляным валам, на якім стаялі драўляныя глухія зрубы-гародні і месцамі падвойны паркан з дубовых бярвёнаў. У горад вялі чатыры вежы-брамы, што стаялі на гандлёвых шляхах у бок Смаленска, Магілева, Воршы, Віцебска і Крычава. Замак акалялі вялікія прыродныя равы шырынёй ад 50 да 300 метраў і глыбінёй ад 20 метраў і больш.

У гэты час мсціслаўскія купцы былі не апошнімі на рынках Смаленска, Вільні, Масквы, Бранска, Калугі, Магілева і іншых буйных гарадоў ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. Сярод мсціслаўскіх рамеснікаў найбольш славіліся ганчары і гутнікі (яны выраблялі шкляны посуд). Ганчары акрамя разнастайнага посуду выраблялі керамічныя свяцільнікі, рыбалоўныя грузілы і нават керамічныя люлькі для палення тытуню. Але найбольшую ўвагу яны надавалі пячной кафлі самых розных тыпаў і малюнкаў. У час раскопак мсціслаўскага пасада археолагі знайшлі больш за 5 тысяч фрагментаў рознай кафлі, сярод якой вылучаецца прыгожая шматколерная паліваная, каляровая гама якой складаецца з зялёнага, сіняга, жоўтага і белага колераў.

Менавіта майстэрства вырабу паліхромнай (шматколернай) кафлі прынесла найбольшую славу мсціслаўскім майстрам у XVII стагоддзі. Усе сучасныя керамісты ведаюць творы мсціслаўца Сцяпана Іванова па мянушцы Палубес. Трапіўшы ў Маскву ў 1654 годзе яшчэ вельмі маладым чалавекам, ён аздобіў рэльефнай паліхромнай кафляй шмат якія маскоўскія храмы, а таксама царскі палац.

Мяркуючы па археалагічных знаходках, мсціслаўскім кафлярам не саступалі шкларобы, якія выраблялі ўсе вядомыя нам катэгорыі беларускага шклянога посуду: кілішкі, збаны, кубкі, келіхі, кварты, куфлі і г.д.

Асабліва прыгожымі былі збаны розных тыпаў, аздобленыя ляпнымі жгутамі і стужкамі, мелі ручкі розных памераў. Некаторыя шкляныя начынні мелі аздабленні ў выглядзе медальёнаў, часам з выявамі гербаў мясцовай шляхты. Некаторыя экземпляры збаноў былі распісаны рознакаляровымі эмалямі. Так, на адным кавалку посуду мы бачым выяву вершніка ў камзоле з паднятай рукой.

Гаворачы пра сярэдневяковы Мсціслаў, нельга не згадаць пра славутага першадрукара – Пятра Цімафеевіча Мсціслаўца, які ў другой палове XVI стагоддзя разам з Іванам Фёдаравым заснаваў кнігадрукаванне спачатку ў Маскоўскай дзяржаве, а потым з 1569 года жыў і працаваў у Вільні, дзе выдаў шмат карысных і прыгожых кніг, у тым ліку «Часоўнік», «Евангелле напрастольнае» і «Псалтыр».

 

Каменныя карункі Мсціслава

У XVI стагоддзі цэнтр горада паступова перамяшчаецца з замка на шырокае плато, дзе калісьці быў неўмацаваны пасад. Тут ствараецца гарадская плошча з ратушай і гандлёвымі крамамі, будуюцца праваслаўныя і каталіцкія храмы і манастыры.

Пасля крывавай вайны з Масковіяй 1654-1667 гадоў, калі горад неаднаразова гарэў, разбураўся і пераходзіў з рук у рукі, замак канчаткова заняпаў і горад атрымаў цалкам новае аблічча. На плане 1773 года ў цэнтры Мсціслава было 6 мураваных цэркваў, 4 каталіцкія кляштары і адна драўляная вуніяцкая царква.

На жаль, да нашых дзён дайшло толькі некалькі касцёлаў. Сярод іх кармеліцкі Ўспенскі касцёл, што знаходзіцца недалёка ад Замкавай гары. Збудаваны ў XVII стагоддзі, ён быў капітальна перабудаваны ў 1746-1750 гадах пад кіраўніцтвам вядомага архітэктара Глаўбіца. Унутраную прастору храма аздабляюць унікальныя фрэскі. Сярод шматлікіх біблейскіх сюжэтаў у галоўным нефе касцёла размешчаны дзве свецкія карціны канкрэтна-гістарычнага характару – «Узяцце Мсціслава маскоўскімі войскамі» і «Забойства ксяндзоў». Гэта незвычайная з’ява ў храмавым жывапісе XVIII стагоддзя сведчыць аб вельмі смелай задумцы невядомага мастака. Акрамя батальных карцін у алтарнай частцы касцёла знаходзяцца два сіметрычна размешчаныя медальёны з выявамі фундатараў – асоб, якія ахвяравалі асабістыя сродкі на будаўніцтва храма. Сярод іх – мсціслаўскі войскі Якуб Караль Мазалінскі.

У цэнтры горада ўзвышаецца ансамбль былога езуіцкага кляштара XVIII-XIX стагоддзяў. Захаваліся будынак высокага двухвежавага касцёла, двухпавярховы будынак калегіума, які з бакоў падтрымліваюць магутныя слупы-контрфорсы, некаторыя гаспадарчыя будынкі і высокая цагляная агароджа з невялічкімі каплічкамі на кутах, узведзеная ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Да XIX стагоддзя адносіцца царква Аляксандра Неўскага, збудаваная ў 1870 годзе на падмурках былога кляштара бернардзінцаў, будынак Траецкай царквы першай трэці XIX стагоддзя і каменная слабадская царква, пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы былой драўлянай вуніяцкай царквы.

Насупраць езуіцкага кляштара ў 1907-1908 гадах узведзены двухпавярховы будынак мужчынскай гімназіі ў стылі мадэрн. У 1920-1930 гадах тут дзейнічаў беларускі педагагічны тэхнікум, дзе вучыліся Аркадзь Куляшоў, Юлій Таўбін, Змітрок Астапенка і іншыя беларускія паэты і пісьменнікі.

Цэнтральную частку горада займае ансамбль гандлёвых радоў, узведзены ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя. Асаблівую прыгажосць гораду надае драўляная і каменная забудова канца XIX – пачатку XX стагоддзя. Яшчэ і зараз на старых вуліцах можна ўбачыць фасады і ганкі дамоў, аздобленыя разнымі драўлянымі карункамі. Сярод шматлікай драўлянай забудовы вылучаюцца ярка-чырвоныя ці белыя атынкаваныя фасады цагляных будынкаў з разнымі драўлянымі ліштвамі і аканіцамі, каванымі кратамі балконаў і ганкаў.

Таму, калі вы завітаеце ў старажытны Мсціслаў, успаміны аб велічнай беларускай гісторыі застануцца ў вашай памяці надоўга.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Мстиславля

Отобрал пакет с едой

Хотите узнать больше? 22-летний парень из деревни Андраны Мстиславского района 16 ноября около 18-00 на улице ограбил пенсионера. Молодой человек открыто похитил пакет, в 621

Музею Максіма Гарэцкага патрэбны рамонт

Хотите узнать больше? Абязьлюдзець, як ужо шмат якія беларускія вёскі, можа і Малая Багацькаўка, што ў Мсьціслаўскім раёне. Адсюль пайшоў на сьвет клясык беларускай 591

Скрывшегося с места аварии в Мстиславском районе водителя задержали в России

Хотите узнать больше? Наезд на 56-летнего мужчину, который от полученных травм скончался, совершил неустановленный водитель автомобиля «ДЭУ» в Мстиславском районе. Как 795

Больше всего в Могилевской области продажи табачных изделий выросли в Мстиславском районе

Хотите узнать больше? 16,5% – на столько выросла продажа табачных изделий в Мстиславском районе за девять месяцев 2015 года по сравнению с аналогичным периодом 2014. Это 412

Пьяный житель деревни Ходосы пытался ограбить магазин

Хотите узнать больше? Две бутылки вина на сумму 53 200 руб. пытался вынести из магазина житель деревни Ходосы Мстиславского района. Покушение на грабеж – уголовное дело по 631

18-летний вор украл стиральную машину, электродвигатель и три смесителя

Хотите узнать больше? В Мстиславском районе молодой человек нашел ключ от сарая и обчистил его. На минувшей неделе 59-летний житель деревни Малая Зятица обратился в 508

Пять причин побывать в Мстиславле: фотовпечатления

Хотите узнать больше? Маленький Вильнюс, белорусский Суздаль, датский Линнхольм-Хойе — как только не называют 880-летний Мстиславль. Небольшой райцентр практически на 1 080

Семья из Мстиславского района осталась без квартиры, а деньги за нее не может вернуть даже через суд

Хотите узнать больше? Более 80 млн руб., которые по суду семье Закревских обязан вернуть кооператив, где-то "гуляют", и никакие проверки не могут выявить, где именно. На 851