Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыкі з Мсціслава напісалі кантры, поп, рок-н-рол на вершы беларускіх паэтаў і выклалі у Інтэрнэт цэлы альбом

Гурт "Крокі ў бокі" з Мсціслава ўтварыўся восенню 2012 года. Яго заснавалі пяцёра мясцовых творцаў. Гітарыст гурту Раман Бараноўскі расказаў, як іх песні слухаў Рыгор Барадулін, як прэзентавалі альбом на "Рыцарскім фэсце" і як гурт сустракаюць у Беларусі ды Расіі.

Музыкі з Мсціслава напісалі кантры, поп, рок-н-рол на вершы беларускіх паэтаў і выклалі у Інтэрнэт цэлы альбом

– Адкуль узяліся "Крокі ў бокі"?

– Мы ўсе з Мсціслава. Тры гады таму прыдумалі гурт і зусім выпадкова назву. Калі вы паслухаеце нашы песні, то зразумееце, што нашай музыцы гэтая назва пасуе. Нас можна назваць аматарамі, хоць некаторыя ў гурце маюць спецыяльную музычную адукацыю. У калектыве ёсць ударныя, гітара, баян, труба, бас, а песні выконваюць два вакалісты.

– Як доўга вы рабілі свой першы альбом?

– Альбом "Журавінка", які складаецца з дзевяці кампазіцыяў, мы стваралі з часу заснавання гурту. Спачатку песень было болей, але пакінулі, на наш погляд, лепшыя. Першая прэзентацыя альбома адбылася сёлета на "Рыцарскім фэсце" ў Мсціславе і прайшла даволі паспяхова. Зараз поўнасцю "Журавінку" можна паслухаць у Інтэрнэце, дзе мы размясцілі ўсе кампазіцыі.

Дарэчы, "Журавінку" мы запісвалі сваімі сіламі ў родным горадзе. Кожны верш беларускага пісьменніка ў гэтым альбоме пакладзены на музыку рознага стылю: балада, рок-н-рол, кантры ды іншае.

– На вершы якіх паэтаў вы напісалі песні?

– У альбоме – кампазіцыі на творы Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Якуба Коласа, Анатоля Грачанікава, Авяр’яна Дзеружынскага. Ёсць і адзін кавер – "Дзед-Барадзед", гэтую песню ўспомняць тыя, хто застаў старую "Калыханку" на беларускім тэлебачанні.

Усю музыку мы напісалі самі, акрамя кампазіцыі "Вясновая ноч". Над ёй папрацаваў вядомы кампазітар з Магілёва Мікола Яцкоў. Ён некалі пісаў музыку для "Песняроў".

Вершы для альбому мы падбіралі скрупулёзна, праз абмеркаванне ў калектыве, перад гэтым шмат чыталі, працавалі з архівамі, шукалі.

Прыватна мне найбольш дарагія "Вясновая ноч" Якуба Коласа і "Журавінка" па аднайменным вершы Рыгора Барадуліна. Дарэчы, яшчэ пры жыцці дзядзькі Рыгора мы перадавалі яму праз знаёмых у Мінск нашы кампазіцыі на ягоныя вершы. Барадуліну музыка спадабалася. У 2013 годзе да З'езду беларусаў свету мы выдалі асобную пласцінку з трыма песнямі гэтага народнага паэта пад назвай "Балады дзядзькі Рыгора". Музыку для гэтага праекта напісаў кампазітар з Казахстана Зміцер Астаньковіч.

– Чаму вы не спяваеце па-руску? Здаецца, так бы вы здабылі папулярнасць.

– Мы спявалі некалі па-руску, але такі фармат, які ў нас склаўся зараз, нам найбольш даспадобы. На рускай мове спяваюць многія гурты, а па-беларуску – адзінкі. Напэўна, таму нас цёпла сустракаюць як у Беларусі, так і ў Расіі.

Мы ўжо выступалі ў некалькіх дамах культуры ў вёсках, у Мсціславе гралі на Дні Рэспублікі, а 3 кастрычніка едзем з канцэртам у Магілёў на "Дранік-фэст".


Гутарыў Антон Валадзько
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Мстиславля

Отобрал пакет с едой

Хотите узнать больше? 22-летний парень из деревни Андраны Мстиславского района 16 ноября около 18-00 на улице ограбил пенсионера. Молодой человек открыто похитил пакет, в 629

Музею Максіма Гарэцкага патрэбны рамонт

Хотите узнать больше? Абязьлюдзець, як ужо шмат якія беларускія вёскі, можа і Малая Багацькаўка, што ў Мсьціслаўскім раёне. Адсюль пайшоў на сьвет клясык беларускай 601

Скрывшегося с места аварии в Мстиславском районе водителя задержали в России

Хотите узнать больше? Наезд на 56-летнего мужчину, который от полученных травм скончался, совершил неустановленный водитель автомобиля «ДЭУ» в Мстиславском районе. Как 799

Больше всего в Могилевской области продажи табачных изделий выросли в Мстиславском районе

Хотите узнать больше? 16,5% – на столько выросла продажа табачных изделий в Мстиславском районе за девять месяцев 2015 года по сравнению с аналогичным периодом 2014. Это 418

Пьяный житель деревни Ходосы пытался ограбить магазин

Хотите узнать больше? Две бутылки вина на сумму 53 200 руб. пытался вынести из магазина житель деревни Ходосы Мстиславского района. Покушение на грабеж – уголовное дело по 639

18-летний вор украл стиральную машину, электродвигатель и три смесителя

Хотите узнать больше? В Мстиславском районе молодой человек нашел ключ от сарая и обчистил его. На минувшей неделе 59-летний житель деревни Малая Зятица обратился в 511

Пять причин побывать в Мстиславле: фотовпечатления

Хотите узнать больше? Маленький Вильнюс, белорусский Суздаль, датский Линнхольм-Хойе — как только не называют 880-летний Мстиславль. Небольшой райцентр практически на 1 093

Семья из Мстиславского района осталась без квартиры, а деньги за нее не может вернуть даже через суд

Хотите узнать больше? Более 80 млн руб., которые по суду семье Закревских обязан вернуть кооператив, где-то "гуляют", и никакие проверки не могут выявить, где именно. На 858