Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Эксперт: Хутчэй за ўсё, гэта быў расійскі беспілотнік "Птэра СМ", збіты беларускай устаноўкай "Ігла"

Учора партал tut.by паведаміў пра інцыдэнт у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адзін з чытачоў сайтаў стаў сведкам падзення беспілотніка каля вёскі Картыжы. Ён змог нават сфатаграфаваць лятальны апарат. Паводле відавочцы, літаральна праз дзесяць хвілін пасля падзення з’явіліся беларускія вайскоўцы.

Эксперт: Хутчэй за ўсё, гэта быў расійскі беспілотнік "Птэра СМ", збіты беларускай устаноўкай "Ігла"

Мы запыталіся вайсковага эксперта Аляксандра Алесіна, што гэта магло быць.

"Па акругласці крыла можна прыйсці да выснову, што гэта расійскі беспілотнік "Птэра СМ" (назва, мабыць, пайшла ад птэрадактыля). Такія беспілотнікі маюць салідную далёкасць – 500-800 кіламетраў. У паветры яны могуць знаходзіццца да шасці – васьмі гадзін, а ўвышыню падымацца – да трох кіламетраў. Такія апараты ёсць у карыстанні расійскага МУС і МНС.

Збіты ж ён быў, найхутчэй, зенітна-ракетным комплексам "Ігла". Справа ў тым, што "Ігла" перанасны, а не гусенічны комплекс. Яго лёгка можна перамяшчаць у аўтамабілі. Ён вельмі мабільны і даставіць яго ў патрэбны пункт не складае цяжкасці.

Эксперт: Хутчэй за ўсё, гэта быў расійскі беспілотнік "Птэра СМ", збіты беларускай устаноўкай "Ігла"

На мой погляд, гэта магла быць спланаваная аперацыя. Беспілотнік, магчыма, засякалі не першы раз. Таму арганізавалі такую засаду. Асабліва ўлічваючы той факт, што вайскоўцы прыбылі на месца вельмі хутка.

Адкуль з’явіўся гэты беспілотнік? У мяне ёсць некалькі версіі, пачну ад найбольш імавернай да найменш.

Першая версія. З дапамогай беспілотніка "Птэра СМ" расійскі бок сочыць за патокам кантрабанды на беларускай мяжы. Гэта асабліва актуальна пасля таго, як у Расіі сталі дзейнічаць санкцыі на забарону прадуктаў з Еўрапейскай Саюзам. Таму ён мог залятаць на беларускую тэрыторыю. Але без узгаднення з беларускім бокам.

Другая версія. Беспілотнік страціў кіраванне, і рухаўся аўтаматычна. Такія выпадкі не рэдкія.

Трэцяя версія. Праверка нашай СПА пасля выпадку са шведскім самалёцікам. Але супраць гэтай версіі паказвае тое, што ўсё адбывалася не на палігоне, а на адкрытай мясцовасці.

Ну і, нарэшце, чацвертая версія, самая малаімаверная. Расійскі беспілотнік выкарыстоўваўся ў шпіёнскай працы.

Я лічу гэта найменш імаверным, бо мяжа і так адкрытая, таму прайсці яе і аглядзець патрэбныя мясцовасці не складае цяжкасці. Плюс да ўсяго я не памятаю, каб тэрыторыі Усходняй Магілёўшчыны былі нейкія стратэгічныя аб’екты".

У Міністэрстве абароны, як паведамляе агенцтва БЕЛТА, адзначылі, што на дадзены момант займаюцца вывучэннем пытання і адмовіліся ад каментароў.


Зміцер Панкавец, NN.BY
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Мстиславля

Отобрал пакет с едой

Хотите узнать больше? 22-летний парень из деревни Андраны Мстиславского района 16 ноября около 18-00 на улице ограбил пенсионера. Молодой человек открыто похитил пакет, в 629

Музею Максіма Гарэцкага патрэбны рамонт

Хотите узнать больше? Абязьлюдзець, як ужо шмат якія беларускія вёскі, можа і Малая Багацькаўка, што ў Мсьціслаўскім раёне. Адсюль пайшоў на сьвет клясык беларускай 605

Скрывшегося с места аварии в Мстиславском районе водителя задержали в России

Хотите узнать больше? Наезд на 56-летнего мужчину, который от полученных травм скончался, совершил неустановленный водитель автомобиля «ДЭУ» в Мстиславском районе. Как 801

Больше всего в Могилевской области продажи табачных изделий выросли в Мстиславском районе

Хотите узнать больше? 16,5% – на столько выросла продажа табачных изделий в Мстиславском районе за девять месяцев 2015 года по сравнению с аналогичным периодом 2014. Это 419

Пьяный житель деревни Ходосы пытался ограбить магазин

Хотите узнать больше? Две бутылки вина на сумму 53 200 руб. пытался вынести из магазина житель деревни Ходосы Мстиславского района. Покушение на грабеж – уголовное дело по 640

18-летний вор украл стиральную машину, электродвигатель и три смесителя

Хотите узнать больше? В Мстиславском районе молодой человек нашел ключ от сарая и обчистил его. На минувшей неделе 59-летний житель деревни Малая Зятица обратился в 511

Пять причин побывать в Мстиславле: фотовпечатления

Хотите узнать больше? Маленький Вильнюс, белорусский Суздаль, датский Линнхольм-Хойе — как только не называют 880-летний Мстиславль. Небольшой райцентр практически на 1 099

Семья из Мстиславского района осталась без квартиры, а деньги за нее не может вернуть даже через суд

Хотите узнать больше? Более 80 млн руб., которые по суду семье Закревских обязан вернуть кооператив, где-то "гуляют", и никакие проверки не могут выявить, где именно. На 858