" />

Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым
Скульптура, якую стварыў Андрэй Вараб’ёў, зараз знаходзіцца ў яго майстэрні, памер макета – каля аднаго метра. Запланаваны рэальны памер - каля 1 метра 80 сантыметраў
Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Скульптар Андрэй Вараб'ёў прапануе ўсталяваць ў Магілёве помнік закаханым, зрабіўшы яго ў якасці падарунка жыхарам «Культурнай сталіцы СНД- 2013».

Зараз паменшаная копія бронзавай скульптуры знаходзіцца ў майстэрні , а мастак тым часам вядзе перамовы з гарадскімі чыноўнікамі і шукае грошы на ўвасабленне сваёй ідэі.

Gorad.by паразмаўляў з вядомым скульптарам Андрэем Вараб'ёвым пра тое, якое месца «Закаханыя» могуць заняць у Магілёве, а таксама пра тое, якое месца гарадское мастацтва мусіць займаць ў жыцці «Культурнай сталіцы».

 

Скульптура стане сімвалам шчаслівага кахання

- Гэтая скульптура здольная ператварыць пэўны куток Магілёва ў кропку-прыцягненне моладзі. Прынамсі, я вельмі на гэта спадзяюся, - кажа Андрэй Вараб'ёў.

- Любое мастацтва, і скульптура ў прыватнасці - гэта заўсёды магія, пэўная энергетыка. Да таго ж, сам матэрыял магічны, людзі чамусьці цягнуцца да бронзы, яна выглядае цёплай, да яе хочацца дакрануцца. Вось і месца для яе павінна быць адпаведнае, камернае, ціхае. Уласна мне  бачыцца такім месцам гістарычны цэнтр горада, напрыклад, пляцоўка паміж філармоніяй і музеям этнаграфіі, альбо тэатральны сквер. У Магілёве вельмі шмат месцаў, нажаль, ці на шчасце, ставіць можна ўсюды і горад ад гэтага не перанасыціцца, прынамсі, ў бліжэйшыя 100 год.

 

Любоў да горада складаецца з непаўторных дробязяў

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Скульптуры Андрэя Вараб'ёва можна ўбачыць у многіх гарадах Беларусі, ў Магілёве яны ўпрыгожваюць пляцоўку каля Палаца гімнастыкі і тэрыторыю МДУ. Скульптар упэўнены, што «горад павінны фарміраваць людзі, якія тут жывуць»

- Калі ўявіць любы горад з вышыні птушынага палёту, мы ўбачым аднолькавыя дамы ды вуліцы. Чым ніжэй спускаешся - тым больш адкрываюцца дробязі. А скульптура - акурат з такіх дробязяў, якія насычаюць горад каларытам, ствараюць яго адметны дух, адзначае Андрэй Вараб'ёў.

- Нашым чыноўнікам часта падабаецца тое, што ўжо стаіць у іншых гарадах. Але кожны горад мусіць быць адметным, як жывы арганізм жыць сваім жыццём. І калі запрашаюць працаваць, напрыклад, мастака з Мінску, трэба разумець, што ён не зможа перадаць у сваёй працы любоў да Магілёва. Насамрэч, горад павінны фарміраваць людзі, якія тут жывуць.

 

Грошаў пакуль няма

- На ўсталяванне скульптуры патрэбна каля 200 мільёнаў. Я прапанаваў скульптуру на нядаўнім «кірмашы» культурніцкіх праектаў. Зараз ідуць перамовы з гарадскімі ўладамі, пакуль, адзіны адказ - грошаў няма. Буду спрабаваць выходзіць на абласное начальства. Я выдатна разумею, што цяпер, магчыма, адзіны рэальны шанец усталяваць «Закаханых».

Горад аб'яўлены «Культурнай сталіцай», а скульптура можа стаць не толькі сімвалам кахання і маладосці магілёўцаў, але і адзначыць гэтую падзею. Зразумела, сам статус вельмі ўмоўны, але дзякуючы яму мы можам зрабіць Магілёў, яго жыхароў і саміх сябе, трошкі больш культурнымі. І тут нашым чыноўнікам, на мой погляд, бракуе простай смеласці. Бо рашэнні прымаюцца ў многіх інстанцыях, а ў любой вялікай кампаніі заўсёды знойдзецца чалавек, які скажа: «да вы што, народ гэтага не зразумее!». І тут важна адстаяць сваё меркаванне. Без гэтага зменаў не будзе. Галоўнае - жаданне, магчымасці знойдуцца, - дадаў Андрэй Вараб'ёў.


Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 643

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 079

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 519

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 565

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 574

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 343

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 865

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 600