Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў
Рашэнне аб вылучэнні Магілёва на званне «Культурная сталіца Садружнасці 2013 года» было прынята 28 верасня на калегіі Міністэрства культуры
«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў
На мерапрыемстве сябры грамадскіх арганізацый, гісторыкі, музыкі і прадстаўнік мясцовай улады пагаварылі на тэму «Магчымае наданне Магілёву статуса культурнай сталіцы СНД».

Адбылося гэта 25 лістапада, арганізавала оффлайнавае ток-шоў кампанія «Будзьма беларусамі!».

Прадгісторыя

Рашэнне аб вылучэнні Магілёва на званне «Культурная сталіца Садружнасці 2013 года» было прынята 28 верасня на калегіі Міністэрства культуры. Сярод прэтэндэнтаў таксама значыліся Брэст, Маладзечна і Нясвіж. Галоўнай канкурэнтнай перавагай Магілёва стаў развіты фэставы рух. Ці стане Магілёў культурнай сталіцай краін СНД, павінна вырашыць міждзяржаўная рада Садружнасці да канца года.

Абмеркаванне

У канфэрэнц-зале Тэхнапарку 25 лістапада свай погляд на гэтую падзею выказала грамадскасць. Размова атрымалася эмацыйнай, пунткты гледжання разыйшліся.

 

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

Ігар Пушкін, кандыдат гістарычнах навук:

- Для мяне Магілёў –  гэта, адназначна, культурная сталіца Беларусі.

Сёння, пасля доўгага перапынку, мы павінны гаварыць аб аднаўленні традыцый гарадской культуры Магілёва. Вылучэнне нашага горада на званне культурнай сталіцы – унікальны шанс. З'явіўся адміністрацыйны рэсурс, распрацавана цікавая канцэпцыя.

А галоўная каштоўнасць праэкту ў тым, што ён зможа аб'яднаць творчцю грамадскасць горада. Да таго ж, існуе моцны гістарычны імпульс: мажліва назваць,прынамсі, дзесятак датаў, якія будуць «круглымі» у 2013 годзе.

 

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

Алег Дзьячкоў, старшыня Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны ў Магілёве:

- У сваёй гісторыі Магілёў мае адметнасці, якіх не мае ніводны горад Беларусі і СНД. Варта проста зрабіць іх больш прывабнымі, граматна разрэкламаваць. Горад мае ўнікальную культурную традыцыю: ў архітыктуры, гравюры, іконапісу. Нажаль, амаль нічога з культурных здабыткаў мінулага не захавалася. І, нават, помнікі архітэктуры, якія дзівам ацалелі – руйнуюцца сёння.

Калі мы прэтэндуем на званне культурнай сталіцы, трэба, найперш, пераглядзець стаўленне да культуры і гісторыі на ўсіх узроўнях.

 

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

Аляксандр Буракоў, журналіст:

- У вылучэнні Магілёва на званне культурнай сталіцы ёсць пэўная карыкатурнасць, адчуваецца спроба перайначыць еўрапейскую ідэю. Але розніца ў тым, што ў Еўропе спачатку распрацоўваецца праграма і вылучаюцца грошы. У Магілёве сёння няма ні таго, ні другога. І наогул, нажаль, за апошнія некалькі год, ад таго моманту, як была адбудавана ратуша, у Магілёве няма буйных праэктаў, хоць яны, напрыклад, з'явіліся ў Віцебску. Да того ж, мне падаецца, што культурнасць горада – гэта яго жыхары. А здольнасць творчай эліты Магілёва зрабіць са свайго горада сталіцу выклікае сумневы У горадзе няма грамадскай дыскусійнай пляцоўкі, а гэта значыць, што магілёўцам, папросту, няма чаго сказаць. Ад звання культурнай сталіцы лепш адмовіцца, кад не было сорамна пасля.

 

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

Цімафей Яравікоў, музыкант:

- Магілёў, адназначна, мае сваю адметнасць. Яе складана адчуць, і яна, найперш, у людзях. Гісторыя – добра, але гэта было даўно. Рэальная культура– гэта тое, што нараджаецца тут і цяпер. У гэтым сэнсе нам ёсць чым ганарыцца, праўда гэта не мае амаль ніякага дачынення да афіцыйнай культуры. Напрыклад, Магілёў даўно прэтэндуе на званне рок-н-рольнай сталіцы Беларусі. У гэтым сэнсе, тут каштоўнейшая гісторыя: музыкі, самвыдат, фестывальны рух. Ды і сённяшні Магілёў –  запаведнік рок-н-рола, але нажаль, пра гэта мала хто ведае. А размовы пра культурнасць зверху – танныя і плоскія, найперш таму, што ўсё падганяецца пад незразумелыя стандарты, а рэальная культура - на вуліцах, на якіх у нас пуста.

 

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

Яўген Сысоеў, музыкант:

- Усе размовы пра культурную сталіцу, нагадваюць мне  маленькую кватэру, дзе ўсе селі і думаюць, куды перасунуць канапу. Хаця, спачатку, варта вызначыцца, ці трэба гэта каму-небудзь, наогул. Ці патрэбна званне сталіцы гораду?

Нават, калі мы заўтра пабудуем яшчэ тры ратушы і чатыры тэатры – нічога не зменніца. Усё даўно забудавана лядовымі палацамі, і мы даўно не культурная сталіца, а спартыўная. І выправіць штосьці – вельмі складана і вельмі дорага.

Разважаць аб культурнай сталіцы – ўсё адно, што заўтра ўсім разам паляцець у космас.

 

Што думае ўлада

На ўзроўні гарадскіх уладаў падобнае абмеркаванне адбылося раней. На адмысловай прэс-канферэнцыі 29 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка заявіў:

- Для нас гэта неардынарная падзея, і мы павінны прыкласці максімум высілкаў, каб апраўдаць гэты статус і даказаць, што Магілёў сапраўды годны называцца культурнай сталіцай СНД. Статус дазволіць Магілёву стаць таксама добрай інвестыцыйнай пляцоўкай. Гэта асноўны фінансавы рэзерв, які мы павінны выкарыстаць.

 

Культурны парадокс

Зараз праэкт праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці» знаходзіцца на пілотным этапе. У яго межах статус атрымалі Гомель і Ўльянаўск у 2011 і 2012 гадах адпаведна.

Не гледзячы на гэта, палажэнне праэкта праграмы пакуль не зацверджана. Прынамсі, на афіцыйным сайце выканаўчага камітэта СНД такога дакумента няма. Вядома толькі, што напрыканцы верасня праэкт палажэння і адпаведны праэкт рашэння быў вынесены на разгляд Савета кіраўнікоў краін СНД.

Да таго ж, відавочна, што пераможцамі конкурсу культурных гарадоў могуць стаць толькі тыя, што маюць ясную стратэгію выкарыстання культуры як рэсурсу эканамічнага, сацыяльнага і гуманітарнага развіцця. Ці мае такую стратэгію Магілёў – таксама пытанне...

 

Ток-шоў, Магілёў, 25 лістапада 2011 года:


«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў

«Культурнасць» Магілёва абмеркавалі на ток-шоў
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 643

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 079

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 514

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 565

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 574

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 343

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 865

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 600