Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Днямі нямецкай культуры магілёўцы аддзячылі мецэната

Днямі нямецкай культуры магілёўцы аддзячылі мецэната
За 15 гадоў апякунства місіі Герхарда Лангнера Магілёва, дапамогу атрымалі дзесяткі сацыяльных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, прыватных асоб. Сёлета дапамога ўпершыню прыйшла ў Магілёўскі тэатр лялек

Днямі нямецкай культуры магілёўцы аддзячылі мецэната

У Магілёўскім тэатры лялек прайшоў дзень нямецкай культуры. У праграме: выстава «Літаратурная спадчына Нямеччыны», падрыхтаваная абласной бібліятэкай імя Леніна, і спектакль «Папялушка», па матывах аднайменнай казкі братоў Грым.

Так Магілёў аддзячыў за дабрыню вядомага мецэната з Германіі Герхарду Лангнеру.

Магілёў пад апекай ужо 15 гадоў

Гуманітарная дапамога для дзіцячых дамоў, прытулкаў, лякарнь. Тоны падгузнікаў, медыкаментаў, інвалідных калысак і кастылёў. За 15 гадоў апякунства місіі Герхарда Лангнера Магілёва, дапамогу атрымалі дзесяткі сацыяльных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, прыватных асоб. Гуманітарны груз у Магілёў прыходзіць штогод. Ён рыхтуецца цягам некалькіх гадоў намаганнямі дзесятка людзей. Дарэчы, большасць валанцёраў місіі- звычайныя нямецкія пенсіянеры. Грошы збіраюцца ў Каталіцкіх і Пратэстанцкіх цэрквах, дапамагае і насельніцтва.

Сёлета дапамога ўпершыню прыйшла ў Магілёўскі тэатр лялек. Новая сталярная майстэрня, некалькі швейных машын, працоўныя прылады - зараз працэс стварэння новых лялек і дэкарацый проста абавязаны пайсці хутчэй. Тым больш, што ўжо ёсць дамоўленнасць наконт гастроляў магілёўскіх лялечнікаў у Германіі. Спецыяльна для гэтага тут ўзяліся за рэанімацыю зорнага некалі спектакля «Папялушка». Па словах Герхарда Лангнера, магілёўскі тэатр лялек яго зачараваў, тут ён адчуў самае галоўнае - атмасферу шчаслівага дзяцінства, і мецэнат вельмі хача , каб так было і далей.

Міласэрнасць, што стала жыццёвым шляхам

Днямі нямецкай культуры магілёўцы аддзячылі мецэната

Дапамога Беларусі - ініцыятыва Герхарда Лангнера, якая з’явілася пад уплавам Чарнобыльскай трагедыі

Што такое літасць (руск. жестокость), Герхард Лангнер даведаўся яшчэ ў 40-х гадах. У 1945, яшчэ падчас вайны, ён разам з роднымі збег з Вроцлава. З невялікімі пажыткамі на маленькай ручной калясцы. Уцёкі праходзілі пешшу. Прывялі яго ў прыёмны лагер для ўцекачоў. Адтуль сям'я была дастаўлена ў Паўночную Нямеччыну і з дапамогай супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа размешчана сярод мясцовага насельніцтва.

Тыя падзеі назаўжды засталіся ў памяці, і шмат што вызначылі. Ужо пазней Герхард Лангнер стаў вучнем столяра, пасля сканчэння вучобы, на працягу 10 гадоў працаваў ў якасці цясляра на вялікім прадпрыемстве ў Ольденбурге. Пасля жаніцьбы арганізоўваў сваё прадпрыемства па вытворчасці мэблі. На грамадскіх пачатках у якасці Старшыні аднаго з мясцовых аб'яднанняў пачаў займацца адстойваннем інтарэсаў простых грамадзян.

У 1991 годзе яго кандыдатуру прапанавалі ў скалад Гарадской Рады Бад Цвішена, і ўжо на працягу 20 гадоў ён з'яўляецца яе дэпутатам. Гэта дзейнасць не аплачваецца і ажыццяўляецца нароўні з прафесійнай.

Гуманітарны груз для Беларусі - таксама яго ініцыятыва, якая з’явілася пад уплавам Чарнобыльскай трагедыі. Як вынік, за шматгадовую дабрачынную дзейнасць ў 2008 Герхарду Лангнеру быў прысвоены Крыж са Стужкай за заслугі перад Айчынай. Гэта ўзнагарода з'яўляецца найвышэйшай для любога нямецкага грамадзяніна. Сам спадар Лангнер гэту падзею каментуе проста: «Такі гонар быў для мяне вялікай нечаканасцю і пацверджаннем таго, што ў сваім жыцці я ішоў правільным шляхам».


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 646

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 083

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 522

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 567

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 575

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 344

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 873

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 603