Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ручнік, казка і музычнае яйка

Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў народнай творчасці і нагадаў, як важна захоўваць старадаўнія традыцыі.

Ручнік, казка і музычнае яйка

Купальскі пояс даўжынёй… 100 метраў

Ручнікі, валёнкі, саламяныя павукі, вышытыя сурвэткі, свістулькі, драўляныя бочкі - ад выбару ўсяго народнага і самабытнага вочы разбягаліся. Чацвёрты міжнародны форум зноў даў магчымасць упэўніцца, наколькі багатая і разнастайная на Магілёўшчыне культура. Цікавасць да яе праявілі знаўцы фальклору і народных традыцый з 11 краін блізкага і далёкага замежжа.

- Удзельнікі форуму жадаюць ведаць тую методыку, той механізм, які мы выкарыстоўваем, паглядзець, што мы назапасілі за мінулыя гады, - падкрэсліў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. - Народная творчасць ляжыць у аснове ўсяго нашага сучаснага прафесійнага мастацтва. Наогул, гэты форум унікальны, ён адзіны ў Беларусі. Яго можна назваць своеасаблівым брэндам Магілёва і вобласці.

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы працуюць сапраўдныя натхняльнікі, якія не стамляюцца адкрываць новых майстроў і заахвочваць моладзь займацца старадаўнімі рамёствамі. Тут адбываюцца розныя адукацыйныя праграмы і семінары, рэалізуюцца цікавыя праекты. Як, напрыклад, апошні, калі майстрыхі з усёй вобласці ткалі купальскі пояс да сёлетняга фэсту ў Александрыі.

- Першую нітачку заклала самая маладая наша ткачыха, а апошнюю - найстарэйшая, - кажа метадыст цэнтра Наталля Дамінікава. - Усе нашы дзяўчаты прыязджалі з раёнаў і па чарзе ткалі. Працэс не прыпыняўся нават на Купалле, і кожны, хто падыходзіў да нас, мог паспрабаваць сябе ў якасці ткачыхі. Зараз стаіць задача - падоўжыць пояс да 100 метраў. Хацелася б, каб да нас далучылася як мага больш новых ткачых. Дарэчы, самай маладой з нашых рукадзельніц 19 гадоў.

У вобласці шмат унікальных майстроў. Зараз у Магілёве адраджаюць роспіс па шкле. Таленавітая мастак-дызайнер Вольга Белаконь стварае сапраўдныя шэдэўры. У Бабруйскім раёне жыве сям’я Арловых, якая займаецца ганчарствам. Іх старэйшы сын, якому 19 гадоў, ужо член Саюза майстроў - самы малады ў гэтай арганізацыі. У Глуску жыве добры майстар па пляценні з лазы. А ў Слаўгарадскім раёне, дзе знаходзіцца наймаладзейшы ў вобласці Дом рамёстваў, адраджаюць вышыўку, якая характэрна менавіта для гэтай мясцовасці.

- Форум папулярызуе народную творчасць, дзякуючы яму мы захоўваем свае здабыткі і традыцыі. За тыя 4 гады, што ён праводзіцца, шмат чаго адрадзілі і аднавілі, - радуецца Наталля Вітольдаўна.

Ручнік, казка і музычнае яйка

У стылі Фабержэ

Старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі Туркменскай нацыянальнай кансерваторыі Мурад Курбанаў у Беларусі наогул гасціў упершыню.

- Пра вашу краіну ведаў толькі па гістарычных звестках, але ўражанні ад наведвання аказаліся мацнейшымі, - прызнаўся ён. - Я не чакаў убачыць такога багацця народных інструментаў. Калі паглыбіцца ў іх гучанне, можна пачуць імітацыі галасоў розных птушак і жывёл. Гэта і ёсць тое, што называецца нематэрыяльнай каштоўнасцю. Такое трэба берагчы.

Мурад Курбанаў як зачараваны стаяў каля століка Мар’яна Скрамблевіча, знакамітага беларускага рэзчыка музычных інструментаў з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. Яго творчасць занесена ў спіс як нематэрыяльная культурная каштоўнасць Беларусі. На форум ён прывёз шмат чаго: ражкі, флейты, жалейкі, дудкі-паршнёўкі… Былі і наогул эксклюзіўныя асобнікі, напрыклад, акарына з рога, дрымба.

Звяртаю ўвагу на музычныя інструменты ў выглядзе курыльных трубак з дзірачкамі па баках.

- Гэта каб людзі не курылі, - усміхаецца Мар’ян Антонавіч і паказвае нешта накшталт яйка Фабержэ, толькі з невялічкімі адтулінамі. - А вось адзінае ў свеце музычнае яйка.

Супрацоўнік Інстытута археалогіі і этнаграфіі Нацыянальнай акадэміі навук Арменіі, кандыдат філалагічных навук Арусяк Саакян - пастаянная ўдзельніца ўсіх 4 фестываляў. Яна не перастае захапляцца пачутым і ўбачаным.

- Беларусь ужо стала маёй другой радзімай, я кожны год вяртаюся сюды, як дадому, - кажа яна. - Вы проста прывыклі і не заўважаеце, які ў вас цудоўны, таленавіты народ. І нас шмат што звязвае. Вашы карані з Арменіі, з Арарата. І не толькі таму, што гэта тое месца, куды прычаліў Ноеў каўчэг. Славяне жылі там і адтуль праз Егіпет, праз Міжземнамор’е трапілі ў Еўропу, а потым праз вашу тэрыторыю ў Расію. Так што мы ўсе адной крыві.

На навукова-практычнай канферэнцыі Арусяк Саакян прадстаўляла нематэрыяльную культурную спадчыну сваёй краіны - казку. Апошняя, на яе погляд, можа навучыць многаму, бо добра адлюстроўвае ўсе тыя перыяды спаду і пад’ёму, якія адбываюцца ў нашым жыцці.

- З 60-х да 80-х гадоў быў культурны ўзлёт, якому папярэднічаў спад, - тлумачыць Арусяк. - З’явіліся «Бітлз», іншыя гурты, якія вярталіся да вытокаў, ігралі кантры-музыку. Зараз зноў ёсць такая патрэба. Калі казка заканчваецца дабром (гэта абавязковае жанравае патрабаванне), не значыць, што наогул няма зла. Барацьба працягваецца, трэба захаваць баланс. Зараз у нас перыяд падзення маральнага, духоўнага. Але потым зноў пачнецца пад’ём. І форум вельмі гэтаму спрыяе. Перамовы і пазнанне адзін аднаго, супрацоўніцтва народаў ідзе не толькі на ўзроўні кіраўніцтва.

Ручнік, казка і музычнае яйка

Ад прадзедаў спакон вякоў…

- Быў час, калі мы саромеліся казаць пра лапці, народную творчасць, саломку. Сёння - гэта наш здабытак, - кажа дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Алег Хмялькоў. - І Магілёўшчына адной з першых пачала працу па адраджэнні спадчыны. Сёння ў спісе нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі 11 розных абрадаў, рамёстваў і традыцый ад нашай вобласці. Мы ўжо другі тэрмін старшынствуем ў савеце дырэктараў цэнтраў народнай творчасці Беларусі і з’яўляемся злучальным звяном паміж рознымі краінамі, з якімі ў нас падпісана пагадненне.

Удзельнікі форуму ў адзін голас казалі, неабходна з маленства выхоўваць у дзяцей цікавасць да жыцця іх продкаў. Калі бацькі не будуць ім укладваць у вушы гэтую інфармацыю, нічога не атрымаецца. Культура - гэта тое, што павінна ўспрымацца на падсвядомым узроўні. Бо культурныя адрозненні не менш важныя, як і нацыянальныя.

Выставы, круглыя сталы, прэзентацыі, якія адбываюцца ў рамках форуму, даюць магчымасць не толькі паказаць сябе, але і паглядзець на культурныя здабыткі іншых. Тэма, якая была абрана для канферэнцыі «Нематэрыяльная культурная спадчына: сучасны стан, рызыкі і праблемы захавання і актуалізацыі», сёння наогул актуальная для ўсіх краін без выключэння. «Нам цікавы традыцыі і здабыткі іншых краін, - кажа начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. - Мы дэманструем наш вопыт і бяром на ўзбраенне іншы. Кожны ўдзельнік дае нешта сваё і сам мае магчымасць атрымаць вялікі метадычны матэрыял для далейшай працы». Прадстаўнікі Турцыі, якія ўпершыню наведалі магілёўскі форум, вельмі дакладна абазначылі яго галоўную ідэю: «Такога кшталту падзеі з’яўляюцца спосабам падтрымання міру і раўнавагі. Культурная спадчына павінна збірацца па ўсім свеце. Патрэбна, каб культура, музыка і танцы былі ўключаны ў палітычнае жыццё. І тады мы будзем ставіцца адзін да аднаго з большай павагай».

“Звязда”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 648

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 087

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 524

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 569

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 576

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 347

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 877

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 605