Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дэпутат Яўген Драздоў: «Раней за справамі… людзей не заўважаў!»

Асноўнае месца працы Яўгена Драздова - дырэктар УКБ Магілёўскага райвыканкама. Гэта не без яго ўдзелу ў Магілёўскім раёне будуюцца дамы, паляпшаецца стан дарог і з’яўляюцца інжынерныя сеткі. А з нядаўніх часоў ён яшчэ і дэпутат Вяйнянскага сельскага Савета. Раней гадзін у сутках не хапала, а цяпер і наогул іх перастаў лічыць. Працоўны дзень пачынаецца а 7-й раніцы. А вось заканчваецца… як атрымаецца.

- Дапамагаць людзям - маё хобі. Я ўсё жыццё гэтым, па сутнасці, і займаюся, - смяецца ён.

Пра сябе расказвае неахвотна. Што ў яго лёсе цікавага? Нарадзіўся ў вёсцы Зароўцы Шклоўскага раёна. З двух братоў ён старэйшы. Розніца ў гадах невялікая, але ўжо з дзяцінства прывык несці адказнасць за іншых. Добры вопыт набыў, працуючы на гіганце хімічнай прамысловасці «Магілёўхімвалакно». Апошнія 14 гадоў кіруе УКБ Магілёўскага райвыканкама. І вельмі ганарыцца, што іх прадпрыемства ўваходзіць у шасцёрку тых з 27 абласных УКБ, якія маюць права выконваць дзяржзаказы.

Дэпутат Яўген Драздоў: «Раней за справамі… людзей не заўважаў!»

Сямейным жыццём задаволены - у яго два сыны, 4 унукаў. Вось толькі са здароўем праблемы: год таму застаўся без нагі. Нават для такога моцнага духам чалавека, як Яўген Ягоравіч, гэта быў шок. Толькі людзі і не далі ўпасці ў адчай. Верылі, што ён мужны чалавек, справіцца. Ён і спраўляецца. Часам сцяўшы зубы. Выхадных, лічы, няма. Па буднях трэба выконваць прафесійныя абавязкі, а па выхадных дэпутацкія справы не даюць сумаваць.

А ўмовы, як у горадзе

Дэпутацкія і прафесійныя справы вельмі пераклікаюцца. Людзі звяртаюцца просяць падвесці газ, зрабіць дарогу, забяспечыць вадой. Гэтым Яўген Драздоў займаўся і да свайго дэпутацтва, але цяпер імкнецца арыентавацца на пажаданні грамадзян.

Магілёўскі раён - цэнтральны, праблем з ахвотнікамі будавацца тут няма. Некаторыя зямельныя ўчасткі каштуюць да 155-200 мільёнаў рублёў. У такіх населеных пунктах, як Усход, Вейна, Кадзіна, Раманавічы, Мяжысеткі, Палыкавічы поўным ходам узводзяцца шматпавярховыя дамы, развіваецца інфраструктура. Людзі ахвотна едуць сюды на пастаяннае месца жыхарства, бо тут ёсць не толькі жыллё, але і праца. Да таго ж, побач прырода.

- У нас распрацаваны вялікія кварталы забудовы ў Мікалаеўцы, Жукаве, Старым і Новым Пашкавых, Сумарокаве, - кажа Яўген Драздоў. - Гэтыя аграгарадкі з’яўляюцца так званымі спадарожнікамі абласнога цэнтра. Жыццё тут ідзе поўным ходам. У адрозненне ад іншых вёсак, дзе добра калі ёсць хоць адна ферма. Адтуль, наадварот, ідзе адток насельніцтва. Як, напрыклад, з вёскі Махава. У такіх зносім старыя дамы, якія гадамі стаяць пустыя. А ўчасткі аддаём гаспадаркам, якія вырошчваюць на іх ураджай…

Праца як стымул

- Без працы я сумую, - прызнаецца Яўген Ягоравіч. - Нехта чакае выхадных, а я сабе месца дома не знаходжу. Саджуся ў свой «фальксваген-пола» 1997 года выпуску з ручным кіраваннем і еду па аб’ектах. А іх у нас шмат. У снежні будзем здаваць у Вейне 40-кватэрны жылы дом. Мы тут ужо пабудавалі цэлую вуліцу чатырох- і пяціпавярховых дамоў пад назвай Вясенняя. Шмат чаго зроблена па добраўпарадкаванні. У пасёлку Губанава, напрыклад, раней без гумавых ботаў было не прайсці. А цяпер ніякіх праблем. Шмат чаго робім для таго, каб у насельніцтва раёна была «гарадская» вада. Ушчыльную працуем з Гарвадаканалам - гэта дазваляе абыходзіцца без паслуг жылкамгасаў і эканоміць бюджэтныя сродкі. Улік гарадской вады вядзецца цэнтралізавана, і яе якасць на парадак вышэйшая, бо тут іншая ступень ачысткі.

…І крыху псіхолаг

- Сёлета жыхары Вейна скардзіліся ў аблвыканкам на дрэнны экалагічны стан. Маўляў, прадпрыемствы СЭЗ «Магілёў» парушаюць нормы, забруджваюць паветра і вадаём.

- Было такое. На прадпрыемстве ўзніклі праблемы з тэхналагічным абсталяваннем. Але зараз усё знаходзіцца пад кантролем. Абстаноўку адсочваюць экалагічная і санітарная службы. А ўсё адбылося таму, што, калі будавалі прадпрыемства, «пад сякеру» пайшлі дрэвы санітарна-ахоўнай зоны. Цяпер гэтая паласа аднаўляецца, высаджваюцца новыя дрэвы. Сёння скаргаў не паступае.

- Што для вас быць дэпутатам?

- Гэта сувязь з людзьмі. Я ад гэтага атрымліваю асалоду. Вось прыехаў я, напрыклад, на будоўлю, зрабіў, што трэба, і паехаў. З рабочымі мне не абавязкова было б сустракацца. Я не ведаў бы іх думак, пажаданняў. А гэта таксама важна, гэта дае магчымасць паглядзець на жыццё і на тое, што ты робіш, збоку.

- Некаторыя дэпутаты пры першых цяжкасцях апускаюць рукі.

- Калі цябе выбралі, ты павінен людзям служыць. Зразумела, не ўсё так проста. Але трэба сказаць чалавеку: я зрабіў тое і гэта, адны адмовілі, а іншыя прапанавалі вось што. Трэба пакруціцца. Галоўнае - быць сумленным. І пра сітуацыю ў краіне трэба расказваць, і пра цяжкасці. Некаторыя людзі не разумеюць, што мы ўжо не ў Савецкім Саюзе жывём, што трэба нешта рабіць і самім, а не патрабаваць ад дзяржавы. У любым выпадку чалавек павінен пайсці ад цябе, усвядоміўшы, што ты для яго ўжо нешта зрабіў. Трэба быць крыху псіхолагам.

Да дэпутацтва ў мяне была задача дапамагаць прадпрыемствам, калгасам. А цяпер хочацца дапамагаць канкрэтным людзям, прымаць удзел у вырашэнні іх праблем. Мне гэта падабаецца. Я з працы еду, пад’язджаю да сельсавета, цікаўлюся, як справы, як дзень прайшоў, якія праблемы, пытанні. Са старшынёй Вяйнянскага сельсавета Святланай Сцішанковай працуем рука аб руку ў вырашэнні ўсіх пытанняў - і па навядзенні парадку, і па могілках, і па дарогах. І нам ёсць што паказаць, ёсць чаму ў нас павучыцца.

“Звязда”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 642

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 079

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 513

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 564

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 574

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 342

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 864

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 600