Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бразільскі «Карнавал»

або Які ён, смак перамогі, для кандытара?

Беларусь сёлета ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе WorldSkіlls у Бразіліі. Наша прадстаўніца — магіляўчанка Марыя Кушвід — паказала на ім цудоўны вынік. Яна стала другой у Еўропе і чатырнаццатай у свеце ў сваёй намінацыі. Яе сапернікамі былі прадстаўнікі з 20 краін, у тым ліку вядомыя на ўвесь свет выхаванцы італьянскай кандытарскай школы. Спаборніцтвы ярка прадэманстравалі, што беларусы таксама нядрэнна разбіраюцца ў гэтай справе.

Два чамаданы… інструментаў

Дзяўчына з дыпломам магілёўскага ліцэя №10 нават не спадзявалася, што так захопіцца сваёй прафесіяй. У школе яна марыла стаць стаматолагам, але не атрымалася паступіць. У кандытары пайшла, каб не губляць год дарэмна. І тут ёй прадставіўся рэдкі шанц — паўдзельнічаць у міжнародным конкурсе.

— Гэта быў новы вопыт, новыя веды, магчымасць праверыць свае сілы, — кажа яна. — Пасля перамогі ў Мінску была бурная падрыхтоўка спачатку да конкурсу ў Казані, а потым — у Бразіліі. У мяне вельмі строгія кіраўнікі, яны верылі ў мяне, спадзяваліся, што не падвяду. І я старалася, працавала практычна без выхадных.

Мастацтву працаваць з карамеллю Марыя вучылася ў сваёй цёзкі Марыі Шрамко, суайчынніцы з ісландскай прапіскай, якая прыязджае ў Мінск вучыць іншых кандытарскай справе. Сёння яна лічыцца найлепшым экспертам па карамелі. Вырабляць шакаладныя цукеркі магілёўскую канкурсантку навучыў мінскі шакалацье Канстанцін Харчанка. А вось рабіць тарты, пірожныя і пціфуры яна ездзіла вучыцца аж у Маскву, на курсы да Алены Сучковай — вельмі вядомага кандытара. Там жа ў Маскве наведвала Акадэмію шакаладу. Наогул за некалькі месяцаў Марыя Кушвід шмат чаму навучылася, што пацвярджаюць каля дзясятка розных дыпломаў і сертыфікатаў.

Пералёт у Бразілію таксама стаў выпрабаваннем. Каманду пасадзілі ў самалёт і адправілі ў Турцыю. Адтуль да Бразіліі 13 гадзін лёту.

— Нас папярэдзілі, што на борт можна браць багаж вагой не больш за 46 кілаграмаў у разліку на чалавека, а ў мяне якраз было два чамаданы па 23 кіло, — усміхаецца Марыя. — І гэта выключна інструменты для працы. Калі б я прыехала без іх, гэта быў бы правал. На рабочым месцы, акрамя сталоў, мікрахвалёўкі, халадзільніка і маразільніка, нічога больш не было.

Памачыць ногі ў акіяне

Так далёка ад дому Марыя яшчэ ніколі не бывала. З ілюмінатара самалёта Сан-Паўла здаўся ёй наогул бязмежным горадам. Тэрмометр паказваў плюс 28 градусаў цяпла, і было цяжка ўцяміць, што ў Бразіліі разгар зімы, а не лета. Прыйшлося таксама прыстасоўвацца да мясцовага часу, бо розніца з Беларуссю складае шэсць гадзін. Да таго ж ужо а шостай вечара станавілася цёмна. Знаёміліся з горадам у асноўным праз акно аўтобуса, і ўражанні засталіся… не самыя лепшыя.

— Вельмі вузкія і непрыглядныя вулачкі, шмат галечы, жабракоў, — расказвае Марыя. — Для нас гэта было дзіка, а ў іх ніхто нават не звяртае ўвагі. Паўсюды нейкія мітынгі, дэманстрацыі. Нас папярэдзілі, што ў горадзе шмат злачынцаў, таму максімум, што мы маглі сабе дазволіць, гэта прайсціся групай па цэнтральнай вуліцы і зазірнуць у які-небудзь супермаркет. Дарэчы, адзін тамтэйшы рэал каштаваў каля трох долараў. Сабе на памяць купіла толькі невялікія сувеніры і каву — яна там сапраўды смачная, мае неперадавальны пах і прывабную пеначку.

Бразільскі «Карнавал»

— А яшчэ нас пасля спаборніцтваў звазілі да акіяна, — Марыя згадвае пра гэта з вялікім захапленнем. — Дагэтуль я была толькі на моры, а акіян бачыла ўпершыню. Купацца не рызыкнула; баялася, што захварэю. На працоўнай пляцоўцы быў кандыцыянер, і мяне крыху прадзьмула. Таму ў акіяне толькі ногі памачыла. Наогул у іх зімой амаль ніхто не купаецца. На нашых плыўцоў яны глядзелі, як на вар’ятаў.

«Наўмысна ішла на парушэнні»

У першы дзень канкурсанты ляпілі фігуркі з марцыпанаў — арэхавай масы. Дазвалялася выкарыстоўваць масціку, яна больш пластычная ў працы. Некаторыя яе нават прывозілі з сабой, але Марыя карысталася тым, што прадаставілі арганізатары. А каб вырабы захоўвалі форму, дадавала крухмал. Па заданні за 6,5 гадзіны трэба было зрабіць восем фігурак жывёл — па дзве аднолькавыя. І выстаўляць іх у строга азначаны час. Тым, хто спраўляўся з пастаўленай задачай загадзя, можна было рабіць нарыхтоўкі на наступны дзень.

— Журы пільна назірала, як мы працуем, — расказвае Марыя. — Яны не мелі права размаўляць з удзельнікамі, заходзіць на іх пляцоўку — маглі толькі сачыць збоку і ставіць адзнакі. Здавалася, што яны робяць гэта неяк суб’ектыўна, абапіраючыся на ўласны густ — спадабалася або не. Калі я фарбавала свае фігуркі аэрографам, яны сачылі за кожным рухам, напэўна, ацэньвалі тэхніку. За чысціню працоўнага месца, напрыклад, паставілі 17 балаў, як і за карамельную кампазіцыю. Неяк я выпадкова разліла на падлогу карамель. Фарба была ярка-зялёная, а падлога — белая. Я старалася адцерці яе, але яна ўсё роўна праяўлялася. Думаю, што гэта крыўднае здарэнне і паўплывала на агульны вынік.

На другі дзень трэба было зрабіць за шэсць гадзін тры віды шакаладных цукерак па 15 штук і невялікую шакаладную кампазіцыю да 30 сантыметраў вышынёй на тэму «Карнавал». Момант быў адказны, бо гэтую навуку Марыя спасцігала выключна з дапамогай курсаў. У адрозненне ад прафесійна-адукацыйных праграм іншых краін, у нашых установах прафесійнай адукацыі нават такой тэмы няма.

— Трэба было пратэмперыраваць шакалад, каб надаць яму бляск і хрусткасць, — расказвае Марыя. — На гэта больш за ўсё звяртала ўвагу журы. Працавалі ў экстрэмальных умовах. У Акадэміі шакаладу нас вучылі, што тыя ж начынкі для шакаладу павінны цэлыя суткі захоўвацца пры пэўнай тэмпературы. Тут жа прыйшлося даводзіць іх да кандыцыі з дапамогай халадзільніка. Я наўмысна ішла на парушэнні, бо іншага выйсця не было. І, як высветлілася, мела рацыю. Шакаладныя корпусы рабіла яшчэ напярэдадні. Іх таксама трэба было вытрымліваць пэўны час пры пакаёвай тэмпературы. Але і тут не абышлася без халадзільніка. Тым не менш справілася з заданнем не горш за іншых.

На трэці дзень удзельнікі «варажылі» над карамельнымі кампазіцыямі. Работа не павінна была перавышаць метра ў вышыню і паўметра ў даўжыню. Марыя ўвасобіла сваё бачанне Бразіліі ў абстракцыі з пасцілажу ў выглядзе шара і твару дзяўчыны. «Атрымалася, на мой погляд, нядрэнна, — лічыць яна. — Але там былі сапраўдныя шэдэўры. Як у тых жа карэйцаў, якія занялі першае месца. Толькі мы, у адрозненне ад іх, удзельнічалі ўпершыню, для нас усё было складана, мы не ведалі, чаго чакаць».

Бразільскі «Карнавал»

У апошні, чацвёрты, дзень канкурсанты павінны былі зрабіць па два тарты і па 45 пціфур.

…Марыя ўсё яшчэ жыве ўражаннямі ад паездкі ў Бразілію. Дзяўчына кажа, што спаборніцтвы яе натхнілі.

Даведка

Асацыяцыя WorldSkіlls Іnternatіonal была створана ў 1946годзе ў Іспаніі дляпапулярызацыі рабочых прафесій, у тым ліку праз правядзенне міжнародных спаборніцтваў, якія яшчэ называюць «алімпіядай у прафесійным майстэрстве». Сёння рух WorldSkіlls аб‘ядноўвае 72 краіны, якія ахопліваюць больш за 70% насельніцтва зямнога шара.

Чэмпіянаты праходзяць адзін раз на два гады па шасці сектарах сусветнай эканомікі: транспарт і лагістыка, вытворчыя і інжынерныя тэхналогіі, ІКТ, творчыя прафесіі і мода і сацыяльна-бытавое абслугоўванне.

У апошніх спаборніцтвах у Сан-Паўлу (Бразілія) удзельнічалі амаль 1200 канкурсантаў з 59 краін і 1144 эксперты з 70 краін. Сусветны чэмпіянат праводзіўся па 50 кампетэнцыях. Максімальная колькасць балаў, якую маглі набраць кандытары, — 520. Кандытар Марыя Кушвід з 493 баламі стала другой у Еўропе, саступіўшы толькі французам, якія ў выніку і занялі другое месца ў свеце.

А ў маі бягучага года беларуская каманда ўдзельнічала ў адкрытым чэмпіянаце WоrldSkіlls СНД+ у Казані і заваявала там адзін залаты і 16 сярэбраных медалёў.

“Звязда”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 648

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 087

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 524

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 570

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 576

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 347

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 877

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 605