Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Тры з іх — Рыбак, Крумкач з сырам і Леў з тэлефонам — ужо дакладна будуць усталяваныя на вуліцах горада.

На астатнія працы грошаў пакуль няма.

Gorad.by даведаўся, над якімі замовамі зараз працуе скульптар Андрэй Вараб'ёў, і калі яны з'явяцца ў нашым горадзе.

У хуткім часе ў Магілёве з'явяцца Рыбак, Крумкач і Леў

На новым прычале каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам ужо гэтым летам можа з'явіцца скульптура Рыбака. Скульптар ужо даўно прыдумаў гэтую фігуру, нядаўна на яе знайшліся грошы.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Рыбак будзе вышынёй з чалавека - 1,8 метра

У магілёўскага прадпрыемства"Бабушкіна крынка" хутка будзе свой адметны знак на вуліцы Ленінскай — Крумкач з сырам.

Андрэй Вараб'ёў укладае у гэтую скульптуру своеасаблівы сэнс: гэта птушка поспеху. Яна шчаслівая, на яе з неба зваліўся кавалачак сыру. Яна, як усе шчаслівыя асобы, аўтаматычна дзеліцца шчасцем з усімі:

— Гэты Крумкач — самая шчаслівая істота ў Магілёве. Яна настолькі радасная і акрыленая, што ад шчасця ў яе бягуць зауважныя мурашы па скуры і вылазіць залатое яйка. Калі яго пагладзіць, то радасці і шчасця ў чалавека будзе бязмежная колькасць.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Скульптура будзе вышынёй каля 90 сантыметраў

У МТС будзе свая скульптура-візітоўка — бронзавы Леў, які размаўляе па тэлефоне. Усталяваць скульптуру плануюць каля будынку МТС на вуліцы Першамайскай.

— Льву на нагу я вырашыў пасадзіць маленькую птушку, з якой ён будзе гуляцца, тут я паспрабаваў дадаць экалагічную па сэнсе тэматыку, — каментуе скульптуру Андрэй Вараб'ёў.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Мяркуемая вышыня скульптуры - 90 сантыметраў

 

Якія працы скульптара ў чарзе

Скульптура, прысвечаная каханню

У Тэатральным скверы Андрэй Вараб'ёў прапаноўвае ўсталяваць фантан "Рамэо і Джульета". Скульптар распавядае пра яе падрабязней:

— Скульптура закаханых стаіць пасярэдзіне плошчы — гэта хлопец з дзяўчынай, якія стаяць на двух дамах, што знаходзяцца адзін насупраць другога — сімвал варожых сем'яў. Закаханыя ўзняліся над сваімі дамамі і дакранаюцца адзін да аднога толькі ў адным месцы — у вуснах і зліваюцца ў пацалунку. У нейкі момант між імі узнікае сцяна вады, спрабуючы іх разлучыць. Па перыметру плошчы ўладкоўваецца 60 фарсункаў, з якіх па чарзе кожную хвіліну з'яўляюцца струмені вады.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Вышыня фігур - каля 2-х метраў

 

Пясочны гадзіннік

Адна з самых важных для скульптара задум — пясочны гадзіннік з жалезнымі шарыкамі. Напрацягу гадзіны ён паступова перакульваецца.

— Калі ён прымае гарызантальны стан, то уяўляе сабою знак бясконцасці. Скульптура закранае тэмы вечнасці, кахання, таго, што мужчына і жанчына — адно цэлае, — тлумачыць Андрэй Вараб'ёў.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Памер гадзінніка – каля 3-х метраў

 

Інтэрактыўны тунэль

Таксама майстр хацеў бы зрабіць для Магілёва бетонны тунэль. Усталяваць яго, на думку скульптара, можна ў алеі каля музея Масленікава або па дарозе да фантанаў на Міронава.

— Гэта работа — спроба паказаць, як бяжыць час і праходзіць чалавечае жыццё, — распавядае Андрэй Вараб'ёў. — Уваход у тунэль з аднаго боку маленькі — для дзіцёнка, а з другога боку — для дарослага чалавека. Маленькі чалавек можа зайсці з аднаго боку і выйсці з другога, а дарослы можа толькі пасунуцца ў адзін уваход і прасці па тунэлю не зможа, бо вярнуцца ў дзяцінства нельга.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Тунэль плануецца вышынёй 2,5 метра, вагой - з маленькую хату

 

Дрэва ведаў

Скульптура, па якой можна вучыць чытаць, — яшчэ адна з найбольш важных для скульптара работ. Ствол Дрэва ведаў — сноп, сплецены з беларускіх кветак. Ён сем разоў абвязаны стужкай з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі. Крона — 40-сантыметровыя лісткі-літары са словамі на гэтую літару і ілюстрацыямі да іх. Усталяваць скульптуру, як мяркуе Андрэй Вараб'ёў, можна было б у Падніколлі.

У Магілёве можа з’явіцца 7 унікальных скульптур

Вышыня натуральнай скульптуры – 4 метры

 

Даведка:

Скульптуры Андрэя Вараб'ёва можна ўбачыць сёння ў розных кутках Магілёа і вобласці. Сярод іх — Гімнастка насупраць Палаца гімнастыкі, Дзяўчынка з люстэркам ў МДУ імя Куляшова, помнік Агурку ў Шклове, студэнтка і студэнт, якія чытаюць кнігу ў Горках, скульптура "Развітанне" ў Быхаве.

Па тэме чытаюць:

У майстэрні скульптара ажывае будучы анёл-ахоўнік Магілёва

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым

Скульптар Андрэй Вараб'ёў выставіў свае працы ў музеі

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 642

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 079

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 513

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 564

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 574

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 342

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 864

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 600