Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абарона Магілёва – першы веснік перамогі

Цудоўны край Магілёўшчына! Зямля са шматвяковай гісторыяй. Раскінулася на раздарожжы важных дарог па берагах Дняпра, Бярэзіны, Друці і Сожа. Колькі ўсяго яна пабачыла! Ёсць на ёй месцы, адна назва якіх нагадвае аб жорсткіх бітвах з чужаземнымі заваёўнікамі, даносіць да нас гарачае дыхание баёў за гонар, свабоду і незалежнасць Радзімы.

Раніца 22 чэрвеня 1941 г. на заходняй граніцы пачалася громам кананады, палаючымі сёламі і гарадамі, шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Крывавы след самай жорсткай і бязлітаснай вайны за ўсе часы чалавецтва пакінуты на ўсіх абшарах Савецкага Саюза.

Гітлераўская Германія здзейсніла вераломнае нападзенне на нашу краіну, нягледзячы на заключаны ў жніўні 1939 г. «Пакт аб ненападзенні». Ужо самыя першыя баі паказалі рашучасць савецкага народа адстойваць кожную пядзю роднай зямлі. Яркае сведчанне таму -- 23-дзённая абарона Магілёва і шматлікія бітвы на магілёўскай зямлі.

Гераічная абарона Магілёва ў 1941 г. не мае аналагаў у гісторыі пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на значную перавагу варожых сіл, абаронцы горада самааддана ўтрымлівалі яго 23 дні (з 3 па 26 ліпеня) і далі магчымасць выйграць час для мабілізацыі сіл на адпор ворагу. “Эти битвы на Днепровском рубеже ... представляют собой, -- пісаў Маршал Савецкага Саюза А.І. Яроменка, -- действительно нетленную страницу истории прошедшей войны, которая сохранила настоящий героизм и самоотверженность советских людей».

Упершыню ў гісторыі Другой сусветнай вайны армія Германіі атрымала такі жорсткі адпор не толькі асобнай воінскай часці або крэпасці, а цэлага горада, практычна кожны жыхар якога стаў поруч з байцамі Чырвонай Арміі на яго абарону. Бітва на Буйніцкім полі мела стратэгічнае і, самае галоўнае, вялікае маральнае значэнне для насельніцтва краіны ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Ужо праз чатыры дні пасля пачатку вайны гораду было наканавана стаць важным цэнтрам абароны. 25 чэрвеня кіраўніцтва рэспублікі пераехала з Мінска ў Магілёў. І ў гэты ж дзень грозны подых вайны апаліў горад. Варожая авіяцыя перш-наперш бамбіла чыгуначны вузел і мясакамбінат. Для абароны Магілёва пачалі прыбываць часці 172-й стралковай дывізіі. Яны занялі пазіцыі на заходнім беразе Дняпра. 514-ы і 388-ы стралковыя палкі занялі абарону, перарэзаўшы мінскую і бабруйскую шашу. Кожны дзень Магілёў бамбілі фашысцкія самалёты. Чырвоная Армія пакінула Мінск, Бабруйск, Асіповічы, Круглае.

28 чэрвеня ў Магілёў прыбыў штаб Заходняга фронта. Ён размясціўся ў лесе па Чавускай шашы на ўсходнім беразе Дняпра, у некалькіх кіламетрах ад аўтарамонтнага завода імя Кірава.

Умоўна абарону горада Магілёва можна падзяліць на тры перыяды: 3 – 9 ліпеня баі адбываліся на далёкіх і бліжніх подступах да горада; 10 — 16 ліпеня баі ішлі на асноўнай паласе абароны горада; 17 -- 27 ліпеня абаронцы горада мужна змагаліся ў акружэнні.

У гады вайны ў Магілёве і яго наваколлі загінула больш за 70 тысяч савецкіх грамадзян, каля 30 тысяч магілёўцаў былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. Да вайны колькасць насельніцтва Магілёва дасягала 100 тысяч чалавек, на момант вызвалення горада ў ім пражывала менш за 10 тысяч. Пасля вайны Магілёў ляжаў у руінах.

Подзвіг, здзейснены жыхарамі горада і тымі, для каго ён стаў родным і блізкім, пасля вайны доўга замоўчваўся. Разам з тым, абарона Maгілёва незабыўнай старонкай увайшла ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны. На думку сучаснікаў, сваім укладам у перамогу над ворагам горад заслужыў залатую Зорку Героя і, магчыма, калі-небудзь усё ж будзе ўдастоены гэтай узнагароды.

Баі на Дняпроўскім рубяжы адыгралі станоўчую ролю ў далейшым развіцці падзей на Заходнім фронце. Цяжка даць вычарпальную ацэнку гэтай легендарнай старонцы ваеннай гісторыі. Чатыры фашысцкія пяхотныя дывізіі, танкавая дывізія СС «Рэйх», полк «Вялікая Германія», якія штурмавалі горад, панеслі вялікія страты. Вось толькі некаторыя лічбы: у баях за Магілёў, паводле няпоўных даных, было за-біта каля 30 тысяч і ўзята ў палон 2 тысячы нямецкіх салдат і афіцэраў, падбіта і спалена больш за 500 танкаў, каля 400 матацыклаў, больш за 1500 аўтамашын, збіта 24 самалёты. Гэтыя вялізныя сілы гітлераўскага рэйха, якія імкнуліся да Масквы, так і не дайшлі да сталіцы, скончыўшы свой ганебны шлях ля сцен Магілёва.

Трывалай цвярдыняй на Дняпры стаў Магілёў для фашысцкіх захопнікаў.

Раскрываючы значэнне абароны горада Магілёва, Маршал Савецкага Саюза (у ліпені 1941 г. камандуючы Заходнім фронтам) А. І. Яроменка пісаў: «Наряду с легендарной обороной Бреста и Лиепаи в историю первых месяцев Великой Отечественной войны золотыми буквами вписана и героическая оборона Могилева частями 61-го стрелкового корпуса генерал-майора Ф.А.Бакунина и в первую очередь 172-й стрелковой дивизией генерал-майора М.Т. Романова. Она явила собой пример доблести и самоотверженности советских воинов и гражданского населения, их неразрывного единства».

«Историческое значение обороны города, -- успамінаў пасля былы першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка, -- заключается в том, что было задержано наступление группы армий «Центр» на главном московском направлении. В течение 23 дней здесь были прикованы крупные танковые и механизированные соединения противника. Защитники Могилева способствовали стабилизации фронта, повлияли на ход Смоленской битвы, позволили получить ценные дни для строительства других рубежей защиты, развертывания резервов». Менавіта яны, абаронцы Магілёва, разам з абаронцамі Брэста і Мінска, :Кіева і Ленінграда, Смаленска і Масквы, іх адвага і гераізм сталі прычынай краху гітлераўскага «бліцкрыгу» -- «маланкавай вайны».

Подзвіг магілёўцаў з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда і быў паўтораны ў больш буйным маштабе і з іншымі зыходам. Нярэдка Магілёў называлі «Отцом Сталинграда».

13-14 чэрвеня на Буйніцкім полі знаходзіўся карэспандэнт газеты «Известия» пісьменнік К.Сіманаў і фотакарэспандэнт П.Трошкін, які сфатаграфаваў скопішча падбітых нямецкіх танкаў на Буйніцкім полі. Старонкі гераічнай абароны знайшлі свой адбітак у рамане Сіманава «Живые и мертвые» і дзённіку «Разные дни войны».

Пра глыбокія перажыванні пісьменніка сведчыць і той факт, што Сіманаў у многіх сваіх творах успамінаў Магілёў разам з Масквой, Ленінградам, Адэсай, Севастопалем, Сталінградам: «Я не был солдатом, был всего только корреспондентом, однако у меня кусочек земли, который мне век не забыть, -- поле под Могилевом». О своих впечатлениях К. Симонов рассказывает: «Середина поля. Могилев. С восточного берега на западный перекинут единственный деревянный мост. На нём не было ни одной пушки, ни одного зенитного пулемета. Мы переехали на западный берег, в полк, оборонявший Могилев. В этот день был тяжелый, кровопролитный бой. Полк разбил сорок немецких танков, но и сам истёк кровью. Вечером мы говорили с командиром полка полковником Кутеповым. На его обросшем, небритом и усталом, смертельно усталом лице в самые тяжёлые мгновения вдруг проявлялась неожиданно мягкая, детская улыбка. Мы сказали ему про мост. Там нет ни одного зенитного пулемета, если немцы разбомбят мост, то он с полком будет отрезан здесь, за Днепром. -- Ну и что ж, — Кутепов вдруг улыбнулся своей детской улыбкой. -- Ну и что ж,- - повторил он мя, и тихо, как будто говоря о чём-то самом обычном. -- Пусть бомбят. Если другие отступят, мы решили тут остаться и умереть, всем полком решили. Мы уж говорили об этом...»

Абарона Магілёва паказана ў кінаэпапеі «Битва за Москву», а таксама ў фільме «Живые и мертвые» паводле аднайменнага твора К. Сіманава; ёй прысвечаны мастацкі фільм «Днепровский рубеж».

Памяць пра гераічных абаронцаў Магілёва сёння — у назвах вуліц, помніках, абелісках, мемарыяльных дошках. У горадзе ёсць вуліцы і завулкі, названыя ў гонар Куцепава, Сіманава, Раманава, Болдзіна, Грышына, Сурганава, Якубоўскага, Маучанскага, вуліца Народнага апалчэння, бульвар Непакораных, завулак Уладзімірава, Створаны мемарыялы і абеліскі на Буйніцкім полі, праспекце Шмідта, каля вёскі Гаі.

Зараз у Магілёве, на тых месцах, дзе ў 41-м грымелі баі, спачывае прах герояў, якія ўсталі на шляху ворага, стаяць манументы і абеліскі вечнай славы і вечнай памяці. Створаны яны для таго, каб захаваць для будучых пакаленняў трагічныя падзеі мінулай вайны і імёны людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да таго, што адбывалася ў горадзе. Савецкая плошча -- гістарычнае, святое месца -- зямля, палітая крывёю абаронцаў Магілёва, дзе ўздымаецца велічны манумент, які ўвасабляе Радзіму-Маці. У падножжа манумента гарыць Вечны агонь, -- гэта вечная памяць аб тых, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі. Вечная ім памяць і ўдзячнасць ад тых, хто жыве!

Л. ГАРБАЧОВА, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ЦБС.

krugloe.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 648

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 087

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 524

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 569

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 576

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 347

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 877

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 605