Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пайшоў з жыцця Генадзь Суднік

Пайшоў з жыцця Генадзь Суднік
Генадзь Суднік 21 жніўня адзначыў сямідзесяцігодздзе
Пайшоў з жыцця Генадзь Суднік

У ноч з 23 на 24 жніўня пайшоў з жыцця ў выніку цяжкой анкалагічнай хваробы наш калега, сябра Праўлення ГА “БАЖ” Генадзь Вітольдавіч Суднік.

Усяго некалькі дзён таму спадар Генадзь сустрэў свой 70-гадовы юбілей. Ён вельмі мужна змагаўся з нядугам і да апошняга займаўся прафесійнымі справамі.

Яшчэ ў пятніцу ён пакінуў каментар пад віншавальным матэрыялам на сайце baj.by:

"Не маючы магчымасці гэтыя 2 дні падысці да кампутара.., толькі сёння назапасіў сіл для напісання водгуку, а водгукі эмацыйныя, якімі вы ахуталі мяне гэтыя дні — яны па-просту працягнуць маё жыццё (вось убачыце!), дададуць творчых сілаў, умацуюць у святой веры ў дружбу, сяброўства, згуртаванасць на добрай справе!.. Я люблю вас усіх, каго ведаю. Я люблю вас тых, з кім мне давядзецца пазнаёміцца, каму пашчасціць дапамагчы звычайным словам, хоць цяпер трэба будзе ставіцца як да мудрага слова.. Але мы так рабіць не будзем яшчэ... Так гэтак годзікаў праз 70... А што тут — рукой падаць, ды яшчэ з такімі калегамі і сябрамі. ДЗЯКУЙ!
HS".

Мы горка смуткуем разам са сваякамі і сябрамі спадара Генадзя. Вечная яму памяць...

Генадзь Суднік быў легендарнай асобай. На пачатку 1980-х ён ствараў Магілёўскую абласную студыю тэлебачання. Быў старшынёй абласнога камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Падчас путчу ў Маскве выступіў з заявай, у якой асуджаў путчыстаў.

Суднік быў шчырым беларускім патрыётам. Ужо ў сталым узросце вывучыў беларускую мову і з тых часоў размаўляў выключна на ёй. Уваходзіў у праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў, рэдагаваў "Тыднёвік Магілёўскі", пасля спынення яго выхаду супрацоўнічаў з шэрагам незалежных СМІ, піша euroradio.fm.

Развітанне з Геннадзем Суднікам адбудзецца ў нядзелю, 25 жніўня а 11 гадзіне, па адрасе вуліца Чалюскінцаў 62.

Пайшоў з жыцця Генадзь Суднік

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

В Могилеве мужчина поджег чужой Mercedes Sprinter. Следствие ищет его по видеозаписи

Хотите узнать больше? В Могилеве расследуют уголовное дело по факту умышленного уничтожения либо повреждения имущества общеопасным способом, повлекшее причинение ущерба в 644

Около 100 детей дошкольного возраста примут участие в конкурсе «Хрустальная нотка» в Могилеве

Хотите узнать больше? Детский вокальный конкурс «Хрустальная нотка» среди воспитанников дошкольных учреждений Октябрьского района Могилева пройдет в четвертый ... 2 080

Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут ремесленники в Могилеве

Хотите узнать больше? Мастер-классы по изготовлению новогодних украшений и сувениров проведут могилевские ремесленники. Свои секреты они раскроют всем желающим на 4 520

Ручнік, казка і музычнае яйка

Хотите узнать больше? Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які прайшоў у Магілёве, вярнуў да вытокаў ... 1 565

Памятный знак в честь чекистов Могилевщины установят в областном центре

Хотите узнать больше? Памятный знак в честь чекистов региона установят на улице Пионерской в областном центре - вблизи здания КГБ по Могилевской области. Об этом 1 574

Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин»

Хотите узнать больше? Чемпионами Межгалактической Лиги КВН стали команды «Радуга» и «Юрий Гагарин». Финальная игра, выявившая самых смешных участников сезона... 1 343

Десант из 50 Дедов Морозов прибудет 11 декабря на железнодорожный вокзал в Могилеве

Хотите узнать больше? Главная елка Могилева, которую установят на площади Ленина, засияет новогодними огнями 11 декабря. Об этом корреспонденту сайта сообщила заместитель 1 868

Неделя казахского кино пройдет в Могилеве

Хотите узнать больше? Неделя казахского кино откроется 24 ноября в Могилеве. Об этом корреспонденту сайта сообщили в администрации Могилевского государственного ... 601