Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Па гісторыю — у Пацёмкінскі палац

Не­як мы ўспом­ні­лі, што даў­но ўжо збі­ра­лі­ся з’ез­дзіць у Кры­чаў, па­гля­дзець на па­лац кня­зя Па­цём­кі­на, і вы­ра­шы­лі: за­раз са­мы час. Да­ро­га бы­ла не вель­мі доў­гай і да­во­лі ці­ка­вай. Не­зна­ё­мыя края­ві­ды, за­баў­ныя наз­вы вё­сак… І вось ён — Кры­чаў. На­шы Ча­ву­сы так­са­ма ста­яць на ўзгор­ках, але тут гэ­та ад­чу­ва­ец­ца больш вы­раз­на. Шэ­рае не­ба, на слу­пах — па­кі­ну­тыя бус­лян­кі…

Па­лац. Ве­ліч­ны, са сля­да­мі ро­ва, жаў­тля­вас­цю сцен па­ся­род квіт­не­ю­ча­га пар­ку, ён, зда­ец­ца, асвят­ляе ўсё па­хмур­нае на­ва­кол­ле.

Кры­ху з яго гіс­то­рыі. Пас­ля па­дзе­лу Рэ­чы Па­спа­лі­тай Кры­чаў увай­шоў у склад Ра­сій­скай Ім­пе­рыі і быў па­до­ра­ны фа­ва­ры­ту Ка­ця­ры­ны ІІ — Ры­го­ру Аляк­санд­ра­ві­чу Па­цём­кі­ну, ад­на­му з са­мых та­ле­на­ві­тых пал­ка­вод­цаў та­го ча­су. У 1778 го­дзе па­чы­на­ец­ца бу­даў­ніц­тва шы­коў­на­га па­ла­ца ў сты­лі рус­ка­га кла­сі­цыз­му. Аў­тар пра­ек­та — зна­ка­мі­ты ар­хі­тэк­тар І. Я. Ста­роў. Вы­пад­ко­ва ці не, але звер­ху Кры­чаў­скі па­лац на­гад­вае лі­та­ру «Е» — пер­шую ў іме­ні ім­пе­ра­тры­цы. Па­га­вор­ва­лі, што Па­цём­кін і Ка­ця­ры­на ІІ бы­лі тай­ком па­вен­ча­ны.

Кры­чаў­шчы­най здаў­на ва­ло­да­лі кня­зі Га­лын­скія — вы­хад­цы з Поль­шчы. Род быў вель­мі ба­га­ты, але праз Па­цём­кі­на спра­вы яго знач­на па­гор­шы­лі­ся. Як і ў ас­тат­ніх мяс­цо­вых па­ме­шчы­каў, у Яна Га­лын­ска­га — та­га­час­на­га га­ла­вы бе­ла­рус­кай га­лі­ны ро­ду — бы­ло шмат пад­стаў для ня­на­віс­ці да га­на­рыс­та­га фа­ва­ры­та.

19 жніў­ня 1787 го­да, ка­лі бу­даў­ніц­тва па­ла­ца бы­ло скон­ча­на, Ка­ця­ры­на ІІ, на­кі­роў­ва­ю­чы­ся ў Ма­гі­лёў, за­ві­та­ла і ў Кры­чаў. У па­лац Па­цём­кі­на з’е­ха­лі­ся ўсе мяс­цо­выя зем­ле­ўла­даль­ні­кі, каб прад­ста­віц­ца ім­пе­ра­тры­цы. Яны зга­ва­ры­лі­ся ачар­ніць кня­зя і та­кім чы­нам «зверг­нуць» яго (ці­ка­ва, што кі­раў­нік за­га­вор­шчы­каў пас­ля так­са­ма стаў фа­ва­ры­там са­ма­дзер­жы­цы). Не гань­біў Па­цём­кі­на толь­кі Ян Га­лын­скі. Усе здзі­ві­лі­ся, а фа­ва­рыт за­ўва­жыў гэ­та і аца­ніў. У 1787 го­дзе Па­цём­кін пра­дае Га­лын­ска­му па­лац і Кры­чаў­шчы­ну (парт­рэт яго, да­рэ­чы, вы мо­жа­це ўба­чыць, ка­лі бу­дзе­це па­ды­мац­ца па лес­ві­цы на дру­гі па­верх). У 1849 го­дзе Стэ­фан Га­лын­скі (унук Яна) вы­ра­шыў пе­ра­бу­да­ваць рэ­зі­дэн­цыю ў не­ага­тыч­ным сты­лі, эле­мен­ты яко­га мож­на за­ўва­жыць і за­раз. Кі­ра­ваў гэ­ты­мі ме­ра­пры­ем­ства­мі вя­до­мы фран­цуз­скі ар­хі­тэк­тар, май­стар не­аго­ты­кі Бер­нар Сі­мон. У ся­рэ­дзі­не XІX ста­год­дзя бы­ла па­бу­да­ва­на цу­доў­ная бра­ма, сты­лі­за­ва­ная пад ча­ты­ры ка­мен­ныя егі­пец­кія пі­ра­мі­ды. Унут­ры іх бы­лі па­мяш­кан­ні з ача­га­мі для вар­таў­ні­коў. Бра­ма гэ­тая, на жаль, не за­ха­ва­ла­ся.

Ці­ка­ва, што два па­коі ў пра­вым кры­ле на­зы­ва­лі­ся «біс­куп­скі­мі», бо там са­праў­ды жыў свя­тар. Ка­лі ў 1855 го­дзе зга­рэў драў­ля­ны кас­цёл, Стэ­фан Га­лын­скі ад­вёў у па­ла­цы мес­ца для на­ба­жэн­стваў. Там жа ад­бы­ва­лі­ся хры­шчэн­ні і вян­чан­ні. Ці­ка­ва, што цяпер там зна­хо­дзіц­ца га­рад­скі ЗАГС.

З усіх каш­тоў­нас­цяў па­ла­ца Га­лын­скі­мі асаб­лі­ва ша­на­ва­ла­ся ста­ра­жыт­нае, вы­ра­за­нае з дрэ­ва і пры­го­жа рас­фар­ба­ва­нае рас­пяц­це. Іс­на­ва­ла па­вер’е, што па­куль яно зна­хо­дзіц­ца ў па­ла­цы, бу­дуць гас­па­да­рыць у ім кня­зі Га­лын­скія. Але яны, на жаль, па­кі­ну­лі ра­да­вое гняз­до пер­шы­мі, а іх га­лоў­ная каш­тоў­насць бы­ла пе­ра­да­дзе­на ў га­рад­скі кас­цёл Кры­ча­ва ў 1918 го­дзе.

Пас­ля рэ­ва­лю­цыі ў па­ла­цы раз­мяс­ці­ла­ся гім­на­зія, а по­тым — пра­цоў­ная шко­ла, шко­ла-ін­тэр­нат. У 1980-х га­дах па­лац ака­заў­ся ў сум­ным ста­не, але ў 1988 го­дзе па­ча­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя. У сту­дзе­ні 2002 го­да праз не­да­хоп срод­каў аб’­ект быў за­кан­сер­ва­ва­ны. Ужо ў 2003 го­дзе Па­цём­кін­скі па­лац быў уне­се­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, а пас­ля — у ін­вес­ты­цый­ную пра­гра­му, што да­ла дру­гі ша­нц пра­ек­ту рэ­стаў­ра­цыі.

Праз не­ка­то­ры час пас­ля ад­крыц­ця па­ла­ца сю­ды пе­ра­ехаў ра­ён­ны края­знаў­чы му­зей. Ды­рэк­та­рам му­зей­най част­кі па­ла­ца­ва-пар­ка­ва­га комп­лек­су стаў Ва­дзім Рысь­коў — са­праўд­ны ама­тар сва­ёй спра­вы (да­рэ­чы, ён і пра­во­дзіў для нас эк­скур­сію). Для ства­рэн­ня экс­па­зі­цыі з ра­ён­на­га бюд­жэ­ту вы­дат­коў­ва­юц­ца срод­кі, якія не рас­трач­ва­юц­ца дар­ма. За коль­кі га­доў у па­ла­цы «аб­жы­лі­ся» шы­коў­ны ан­ты­квар­ны по­суд, мэб­ля, кар­ці­ны, да­ку­мен­ты і мно­гае ін­шае. «Па­рад­ная за­ла» ўра­зіць вас сва­ёй рас­ко­шай (ча­сам тут пра­вод­зяц­ца са­праўд­ныя ба­лі і кан­цэр­ты), «ры­цар­ская за­ла» рас­ка­жа пра гіс­то­рыю Кры­чаў­шчы­ны. Не здзіў­ляй­це­ся з таб­лі­чак «не са­дзіц­ца», бо, зда­ра­ла­ся, ня­вес­ты ледзь не з раз­бе­гу плю­ха­лі­ся на ан­ты­квар­ныя ка­на­пы ХІХ ста­год­дзя, не­ка­то­рыя з якіх на­ват не пе­ра­абі­ва­лі.

У пла­нах му­зей­шчы­каў — па­бу­да­ваць ва­кол па­ла­ца гас­па­дар­чыя па­бу­до­вы, дзе раз­мес­ціц­ца му­зей ра­мяст­ва, пе­ра­нес­ці пі­я­ні­на ў «ку­рыль­ную за­лу», пра­во­дзіць «но­чы ў му­зеі». А га­лоў­ная ма­ра — ад­ра­джэн­не вер­фі, якая ста­ла б ад­ной з са­мых сла­ву­тых мяс­цін Кры­ча­ва (яе па­ча­лі бу­да­ваць у 1780-х га­дах па за­га­дзе Па­цём­кі­на).

Ка­лі, па­ва­жа­ныя зем­ля­кі, вам за­хо­чац­ца па­гля­дзець-па­лю­ба­вац­ца на жыц­цё за­мож­ных два­ран мі­ну­лых ста­год­дзяў, упэў­не­ны, што вы не па­шка­ду­е­це, ка­лі з’ез­дзі­це ў Кры­чаў. А я яшчэ доў­га бу­ду ўзгад­ваць гэ­та па­да­рож­жа і ля­чыць се­зон­ную ханд­ру пры­ем­ны­мі ўспа­мі­на­мі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кричева

Секреты старинной технологии изготовления изразцов намерены раскрыть в Кричевском районе

Хотите узнать больше? Секреты старинной технологии изготовления изразцов намерены раскрыть в Кричевском районе. Этот уникальный эксперимент впервые проводится ... 666

Строительство корпуса Кричевской райбольницы планируется завершить до конца 2015 года

Хотите узнать больше? Строительство корпуса Кричевской центральной районной больницы планируется завершить до конца 2015 года. Об этом сообщил начальник управления ... 723

Молодежная стартап-школа пройдет в Кричеве в рамках заседания Совета по развитию предпринимательства

Хотите узнать больше? Молодежная стартап-школа «Krichev Startup Day» пройдет в Кричеве в рамках выездного заседания областного Совета по развитию предпринимательства. Об 492

Инвестиционный потенциал юго-востока Могилевской области презентуют в Кричеве

Хотите узнать больше? Выездное расширенное заседание областного Совета по развитию предпринимательства пройдет 17 сентября в Кричеве. Об этом корреспонденту ... 477

Руководителей ОВД различного ранга и учащихся подшефных школ соберет спартакиада в Кричеве

Хотите узнать больше? VIII спартакиада руководящего состава и II спартакиада учащихся подшефных школ органов внутренних дел Могилевской области состоятся 6 мая в Кричеве. 704

С песнями и «жаворонушками» отпраздновали Сороки в Кричевском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Костюшковичи Кричевского района на праздник Сороки местные жители по давней традиции пекли «жаворонков», пели обрядовые ... 865

В Кричевском районе открыли мемориальный знак погибшему на службе милиционеру

Хотите узнать больше? В Кричевском районе открыли мемориальный знак погибшему во время исполнения служебных обязанностей старшему сержанту отдельного батальона ... 1 144

Кричевской специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва исполняется 60 лет

Хотите узнать больше? В этом году специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва г.Кричева исполняется 60 лет. Юбилей СДЮШОР встречает с большим ... 1 207