Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Пацёмкiнскiм палацы, есць прытулак для мастацтва.

У Пацёмкiнскiм палацы, есць прытулак для мастацтва.

Горад Крычаў з’яўляецца выдатным асяродкам для правядзення творчых выстаў. Праўда, не кожны сталічны мастак ведае, што Крычаўскі гістарычны музей месціцца ў помніку архітэктуры, былым палацы Р.Пацёмкіна, які з 1772 года быў гаспадаром гэтага маляўнічага горада на Сожы.

 У цудоўных экспазіцыйных магчымасцях крычаўскіх музейных памяшканняў пераканаліся мастакі з Узды і Мінска А.Лычкоўскі, Ф.Ладуцька і Я.Шунейка.

 Ёсць у мастацтве свае заканамернасці: чым больш дагледжаныя і прыстасаваныя да выставовай дзейнасці вялікая зала ці нават адносна невялічкі пакой, тым больш праяўляецца эстэтычная выразнасць і вобразная сутнасць мастацкіх твораў там размешчаных.

 Яшчэ адна вялікая перавага экспазіцыйных вандровак заключаецца ў тым, што выставы ў раённых цэнтрах дазваляюць аўтарам экспанаваць шмат сваіх твораў і асэнсоўваць уласныя творчыя здабыткі без абмежаванняў, убачыць адносіны да сваіх мастацкіх пошукаў шчырых і зацікаўленых гледачоў. Таму на выстаўцы было прадстаўлена больш як 40 твораў у жывапісе, графіцы і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, што дае магчымасць казаць пра смелыя творчыя пошукі і знаходкі іх аўтараў.

 Галоўны ініцыятар і арганізатар такіх перасоўных выстаў- уздзенскі жывапісец і педагог А.Лычкоўскі вялікую ўвагу надае працы на плэнэрах на

працягу ўсяго году. Ён працягвае традыцыі эксперыментальнага экспрэсіўнага жывапісу канца ХІХ – пачатку ХХ стст., калі эмацыянальна насычаныя творы нараджаліся ў творчым парыве за лічаныя гадзіны. У сваіх яскравых краявідах, створаных пераважна на Уздзеншчыне, мастак дасягае моцнага жывапіснага ўздзеяння, што называецца, запальвае колеры на палатне, перадае жыццёвы пульс прыроды. Такі творчы метад, несумненна, вядзе творцу да вялікіх жывапісных даляглядаў.

У Пацёмкiнскiм палацы, есць прытулак для мастацтва.
У Пацёмкiнскiм палацы, есць прытулак для мастацтва.

 Ф. Ладуцка жыве і працуе ў Мінску, але яго сапраўднай творчай стыхіяй з’яўляецца даследванне розных прыродных станаў у пазагарадской прасторы. Самымі любімымі матывамі мастака, якія ён стварае пры дапамозе пастэльных сродкаў адлюстравання, з’яўляюцца азёрныя люстэркі Віцебшчыны, ціхія і некранутыя урбанізацыяй закуткі Міншчыны на берагах быстрацечных рэчак, такіх як Пціч, Уса і інш. Майстар надае кожнаму абранаму матыву шматзначны сімвалічны характар. Ён не столькі перадае дэталёвыя абрысы дрэў ці дакладны рэльеф той ці іншай мясцовасці, колькі стварае прыродныя імправізацыі, дзе на першы план выступаюць рытмы арганічнага свету, яго колеравыя абагульненні і нават сваеасаблівыя лірычна-музычныя настроі. Свабода і непасрэднасць выканання таксама не могуць не ўражваць у яго шматлікіх пейзажных кампазіцыях.

 Вобразы беларускай зямлі былі дапоўнены на выставе гістарычнымі сюжэтамі полацкай і крычаўскай даўніны, тэматыкай этнаграфічных даследаванняў Падняпроў’я і Палесся і інш. Як адзначыў дырэктар музея Вадзім Рыськоў, вельмі рэдка сталічныя мастакі наведваюць Крычаў. Таму гэта выстава стала добрым прыкладам для іншых творцаў, якія чакаюць шырокага грамадскага прызнання і мараць пра магчымасць паказаць свае працы ў дастойным музейным асяродку. Выстава, якая адчынілася 6 красавіка, будзе працаваць у Крычаве да сярэдзіны мая. Яе могуць наведаць не толькі крычаўскія аматары сучаснага мастацтва, але і шматлікія айчынныя і замежныя турысты, якія ўключылі Крычаў у свае культурныя маршруты. Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кричева

Секреты старинной технологии изготовления изразцов намерены раскрыть в Кричевском районе

Хотите узнать больше? Секреты старинной технологии изготовления изразцов намерены раскрыть в Кричевском районе. Этот уникальный эксперимент впервые проводится ... 665

Строительство корпуса Кричевской райбольницы планируется завершить до конца 2015 года

Хотите узнать больше? Строительство корпуса Кричевской центральной районной больницы планируется завершить до конца 2015 года. Об этом сообщил начальник управления ... 721

Молодежная стартап-школа пройдет в Кричеве в рамках заседания Совета по развитию предпринимательства

Хотите узнать больше? Молодежная стартап-школа «Krichev Startup Day» пройдет в Кричеве в рамках выездного заседания областного Совета по развитию предпринимательства. Об 492

Инвестиционный потенциал юго-востока Могилевской области презентуют в Кричеве

Хотите узнать больше? Выездное расширенное заседание областного Совета по развитию предпринимательства пройдет 17 сентября в Кричеве. Об этом корреспонденту ... 475

Руководителей ОВД различного ранга и учащихся подшефных школ соберет спартакиада в Кричеве

Хотите узнать больше? VIII спартакиада руководящего состава и II спартакиада учащихся подшефных школ органов внутренних дел Могилевской области состоятся 6 мая в Кричеве. 704

С песнями и «жаворонушками» отпраздновали Сороки в Кричевском районе

Хотите узнать больше? В агрогородке Костюшковичи Кричевского района на праздник Сороки местные жители по давней традиции пекли «жаворонков», пели обрядовые ... 864

В Кричевском районе открыли мемориальный знак погибшему на службе милиционеру

Хотите узнать больше? В Кричевском районе открыли мемориальный знак погибшему во время исполнения служебных обязанностей старшему сержанту отдельного батальона ... 1 142

Кричевской специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва исполняется 60 лет

Хотите узнать больше? В этом году специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва г.Кричева исполняется 60 лет. Юбилей СДЮШОР встречает с большим ... 1 206