Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Міністэрствам культуры аб’яўлен конкурс эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі

Міністэрствам культуры аб’яўлен конкурс эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі

Прысвечанай вядомаму Баркалабаўскаму летапісу. Друкуем палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення конкурсу.

ПАЛАЖЭННЕ

аб парадку арганізацыі i правядзення конкурсу саюзных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыт, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г.Быхаве

1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу ў г.Быхаве (далей –конкурс), з’яуляецца пошук найлепшага мастацкага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Баркалабаўскаму летапісу. Стварэнне манументальна-скульптурнай кампазіцыі прымеркавана да правядзення XX Дня беларускай пісьменнасці ў г.Быхаве.

2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Мінітэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

3. Удзельнікамі конкурсу могут быць скульптары i архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

4.Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца за месяц да пачатку яго правядзення на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Pэcпyблiкi Беларусь i змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах. крытэрыях i парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку i тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены на цвёрдым планшэце памерам 1,0 х 1,0 м, мець сціслую тлумачальную запіску з абгрунтаваннем прапануемага праекта, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння манументальна-скульптурнай кампазіцыі i яе мадэль у маштабе.

6. У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўcix матэрыялах у левым верхнім вуглу, а таксама на аўтарскім канверце.

У запячатаны канверт укладваюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку, а таксама адрас i кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнкаў конкурсу.

Пры парушэнні ўмоў конкурсу i правіл афармлення i прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект адхіляецца ад разгляду.

7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 19 красавіка 2013 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднага Палажэння па адрасу: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 316, кантактныя тэлефоны

+37517 203 91 31.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены aўтарамi па 19 красавка 2013 г. не пазней 17.00 па адрасу: г.Мінск, пр.Незалежнасці, 81, галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

8. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 26 красавіка 2013 г. Склад журы зацвярждаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

9. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не меньш паловы склада журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў «за» i «супраць» голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца yciмi членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

10. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:

адпаведнасць умовам конкурсу;

высокі прафесійны ўзровень;

выкарыстанне арыгінальнага кампазіцыйна-пластычнага рашэння.

11. Аўтарскія канверты распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

12. Рашэннем журы вызначаюцца эскізныя праекты, якія займаюць 1-е, 2-е i 3-е месцы.

13. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:

1-е месца – атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 10 млн. рублёў;

2-е месца – атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 7 млн. рублёу;

3-е месца – атрымлівае грашовую прэмію ў памеры 5 млн. рублёу.

14. Выдаткі, звязаныя з арганізацыяй i правядзеннем конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

15. Для фінансавання конкурсу могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16. Паштовыя i іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за ix кошт.

17. Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца аўтарам.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Костюковичей

На территории Костюковичского района проводится районная профилактическая акция «Обозначь себя и своих близких»

Хотите узнать больше? При движении по краю проезжей части в темное время суток пешеходы согласно пункту 17.1 ПДД должны быть обозначены световозвращающими элементами, а 767

В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы

Хотите узнать больше? В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы на тему предупреждения пожаров и 415

Молодежный конкурс «Цели устойчивого развития: думай и действуй» прошел в Молодечно с участием Костюковчан (+ фото)

Хотите узнать больше? 12-13 ноября 2015 года в городе Молодечно прошел мастер-класс, на который съехались представители учреждений образования со всех уголков Беларуси. 421

В Костюковичской районной гимназии делается все для того, чтобы каждый сделал правильный выбор (+ фото)

Хотите узнать больше? Ребята из гимназической информационной компании «Шанс» благодаря современным компьютерным технологиям поддерживают связь с бывшими участниками 561

Победителем детского «Евровидения-2015″ стала Дестини Чукуньере из Мальты, белорус Руслан Асланов на 4-м месте

Хотите узнать больше? В Софии завершился международный песенный конкурс детское «Евровидение-2015″. Первое место в нем заняла участница из Мальты Дестини Чукуньере, 500

Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета

Хотите узнать больше? Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в отделении информации и общественных связей УВД 514

Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет НДС более чем на Вr5 млрд

Хотите узнать больше? Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет (возврат) НДС на сумму более Вr5 млрд, сообщили БЕЛТА в пресс-центре инспекции МНС по 500