Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.

“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.

Кожны год артысты акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” наведваюцца на Касцюкоўшчыну. Так, чарговы канцэрт адбыўся 1 красавіка ў зале раённага цэнтра культуры.

Як заўсёды, на гэта мерапрыемства прыйшло шмат гледачоў, аматараў добрай музыкі. У такіх выпадках прынята гаварыць: у зале не было ніводнага свабоднага месца. Аднак галоўнае не гэта, а тая атмасфера, настрой, якія панавалі падчас канцэрта. Бурныя авацыі, дружнае скандзіраванне “Ма-лай-цы!” пасля кожнай песні – безумоўна, найлепшы паказчык задавальнення публікі.

Трэба адзначыць, што і ў гэты раз традыцыйна ў канцэрце прынялі ўдзел нашы маленькія пачынаючыя зорачкі. Уразіла сваім пераўвасабленнем у вобраз каралевы і выкананнем песні Валерыя Мыкалайчук. Як заўсёды, бадзёра і захапляльна выступілі ўдзельнікі народнага ансамбля “Весялінка” з аграгарадка Тупічына.

Са сталічных артыстаў касцюкаўчан парадаваў мэтр беларускай айчыннай эстрады Генадзь Санько, які, дарэчы, даволі часты ў нас госць, падчас канцэрта ён выканаў некалькі песен, сярод якіх лірычныя, танцавальныя, на ўкраінскай мове і шансон.

Выходзілі на сцэну і маладыя артысты такія, як лаўрэат Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Антон Ісаеў, прыгажуні з группы “Бай-сіці”, лаўрэат міжнароднага конкурса Аляксандр Заўгародні. Цёпла сустракалі гледачы народнага артыста Рэспублікі Беларусь, кампазітара Эдуарда Ханка. Шчыры, просты і прыветлівы чалавек, добры і энергічны, падараваў мінуты захаплення, нагадаўшы касцюкаўчанам вядомыя шлягеры, музыку да якіх напісаў ён. Да таго ж Эдуард Ханок аказаўся і цудоўным спеваком —  выканаў адну са сваіх песен.

Сапраўным святам стала выступленне Беларускага Дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі “Свята”, кіраўніком якога з’яўляецца Анатоль Кашталапаў. Захапляльныя харэаграфічныя кампазіцыі, народныя мелодыі, жартоўныя песні артысты выконвалі з такім запалам, з такой вялікай самааддачай, што іх моцная творчая энергетыка пранікла да кожнага чалавека, да кожнага гледача і, несумненна, доўга не пакідала…

Ад усяго сэрца касцюкаўчане дзякавалі сталічным артыстам несупыннымі апладысментамі, ад імя старшыні райвыканкама У. А. Кісялева ім уручылі кветкі. Словы ўдзячнасці за выдатны канцэрт выказаў намеснік старшыні райвыканкама М. М. Платонаў.

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.

Фота аўтара.

31 сакавіка артысты «Чарнобыльскага шляха», у акцыі якога прымалі ўдзел вакалісты гурта «Цуда-раніца» Касцюковіцкага раённага цэнтра культуры, выступілі на сцэне Суражскага Дома культуры.  Нашы выканаўцы атрымалі высокую ацэнку не толькі ад расійскіх слухачоў, але і ад кампазітара Эдуарда Ханка і кіраўніка ансамбля “Свята” Анатоля Кашталапава.

Днём 1 красавіка «Чарнобыльскі шлях» выступіў з концертам  для беладубраўскай публікі. Пасля мерапрыемства мінчане падзяліліся ўраджаннямі: «Звычайна ў вёсках падчас канцэртаў гледачы не ўстаюць, а тут настолькі эмацыянальная публіка, что нават на «біс»  выклікала». А каравай от старшыні сельвыканкама М. С. Грыбачова стаў залогам будучых сустрэч.

“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.
“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.
“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.
“Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”: вядомыя артысты спявалі для касцюкаўчан.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Костюковичей

На территории Костюковичского района проводится районная профилактическая акция «Обозначь себя и своих близких»

Хотите узнать больше? При движении по краю проезжей части в темное время суток пешеходы согласно пункту 17.1 ПДД должны быть обозначены световозвращающими элементами, а 765

В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы

Хотите узнать больше? В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы на тему предупреждения пожаров и 408

Молодежный конкурс «Цели устойчивого развития: думай и действуй» прошел в Молодечно с участием Костюковчан (+ фото)

Хотите узнать больше? 12-13 ноября 2015 года в городе Молодечно прошел мастер-класс, на который съехались представители учреждений образования со всех уголков Беларуси. 419

В Костюковичской районной гимназии делается все для того, чтобы каждый сделал правильный выбор (+ фото)

Хотите узнать больше? Ребята из гимназической информационной компании «Шанс» благодаря современным компьютерным технологиям поддерживают связь с бывшими участниками 559

Победителем детского «Евровидения-2015″ стала Дестини Чукуньере из Мальты, белорус Руслан Асланов на 4-м месте

Хотите узнать больше? В Софии завершился международный песенный конкурс детское «Евровидение-2015″. Первое место в нем заняла участница из Мальты Дестини Чукуньере, 497

Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета

Хотите узнать больше? Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в отделении информации и общественных связей УВД 511

Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет НДС более чем на Вr5 млрд

Хотите узнать больше? Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет (возврат) НДС на сумму более Вr5 млрд, сообщили БЕЛТА в пресс-центре инспекции МНС по 496