Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сапраўдны гаспадар зямлі Віктар Васільевіч Шасцярнёў

Сапраўдны гаспадар зямлі Віктар Васільевіч Шасцярнёў
Віктар Васільевіч Шасцярнёў (на здымку) — галоўны аграном філіяла № 1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод». Ён сапраўдны гаспадар зямлі, бо жыццё сваё прысвяціў паляпшэнню ўрадлівасці, прымнажэнню яе багаццяў. І цяпер з аднаго погляду на зямлю можа вызначыць, наколькі яна ўрадлівая. Вядома, гэта прыходзіць з гадамі. Як і аўтарытэт, павага, якія суправаджаюць галоўнага агранома на працягу апошняга дзесяцігоддзя. Сёлета па выніках работы жнівеньскай кампаніі Віктар Васільевіч Шасцярнёў прызнаны лепшым галоўным аграномам у нашым раёне.
Кожны, хто ведае гэтага чалавека, хто хоць аднойчы сустракаўся з ім па сельскагаспадарчых справах, парадуецца за чарговы поспех галоўнага агранома, да якога ішоў ён упэўнена, дакладна выверыўшы кожны свой крок. У бягучым годзе земляробам філіяла №1 “Цэмагра” удалося атрымаць больш як па 36 цэнтнераў зерня з кожнага гектара. Агульны намалот склаў больш за 10100 тон. Гэта рэкордны вынік за час існавання філіяла. Што дапамагло дасягнуць такога выніку? Адназначна адказаць на гэта пытанне не магчыма.
У галоўнага агранома шмат клопатаў. Нягледзячы на тое, што зерневыя ўбраны, ён з ранку да вечара знаходзіцца па палях гаспадаркі. Дамовіліся сустрэцца з ім на мехдвары ў вёсцы Нізькі. Ведаю нешматслоўнага Віктара Васільевіча, таму не разлічваю на доўгую гутарку. Ён заўсёды некуды спяшаецца, у яго не змаўкае тэлефон, у яго просяць парады…
Так атрымалася і на гэты раз. У дыспетчарскай філіяла паралельна з вырашэннем гаспадарчых пытанняў Віктар Васільевіч паспеў расказаць аб галоўным, падкрэсліць тое, што звычайна хвалюе людзей яго спецыяльнасці. Зазначу, што вельмі прыемна пагаварыць са спецыялістам, які па-сапраўднаму любіць сваю справу, спаўна рэалізуе свае веды, атрыманыя падчас вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, адносіцца да сваёй работы з душой. У вачах яго зіхаціць зорачка зацікаўленасці – гэта верная прыкмета высокага прафесіяналізму. А так як добры спецыяліст заняты ў аграрным сектары, адчуваю да яго яшчэ большую павагу, бо ведаю, як там няпроста працаваць і атрымліваць высокія вынікі, і праз якія намаганні яны дасягаюцца. У такой адказнай прафесіі, як аграном, Віктар Васільевіч знайшоў сапраўдную рамантыку, што асвятляе нялёгкія будні і дае маральнае задавальненне.
В. В. Шасцярнёў, прыйшоўшы працаваць у калгас “Ленінскі шлях”, распрацаваў для сябе тактыку, як хутчэй павысіць урадлівасць глебы. У першы год яго работы атрымалі зерневых крыху больш тысячы тон. Тады вырашыў стаўку на новы ўраджай рабіць вясной. Зрабіў разлікі, колькі трэба ўнесці мінеральных удабрэнняў, колькі набыць элітнага насення, якую колькасць хімічных прэпаратаў падрыхтаваць для апрацоўкі раслін ад шкоднікаў.
—Аб’яднанне двух гаспадарак “Ленінскі шлях” і “Забычанне”, а потым далучэнне іх да Беларускага цэментнага завода, далі свой станоўчы вынік, — расказвае В. В. Шасцярнёў. – Былы дырэктар завода У. А. Кісялёў шмат увагі на першых кроках існавання “Цэмагра” удзяліў менавіта культуры земляробства, тэхналогіі вырошчвання культур, элітнаму насенню, мінеральным удабрэнням, хімічным сродкам абароны раслін, арганічным угнаенням. Парк сельгасмашын папоўніўся новымі глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі, што дазволіла весці комплекс палявых работ па новых тэхналогіях.
Кожнае новае жніво прыносіла добрыя вынікі. З году ў год узрастаў валавы намалот зерня. Толькі галоўная мара — мець поле, якое будзе даваць ураджай па 40 цэнтнераў з гектара, не пакідае галоўнага агранома В. В. Шасцярнёва.
— А ці магчыма гэта ўвогуле на малаўрадлівай глебе? — цікаўлюся ў Віктара Васільевіча.
— Вядома, што вынік любой справы залежыць ад людзей, якія яе выконваюць. З такім калектывам, як у нашым філіяле, усё магчыма. У нас адказныя, добрасумленныя механізатары Міхаіл Шурлакоў, Віктар Лістападаў, Аляксандр Макееў, Сяргей Шорнікаў, Мікалай Цыганкоў, Уладзімір Шавелька, Віктар Бабанаў, Юрый Рыжанкоў і іншыя. А галоўныя спецыялісты — добрыя прафесіяналы, на іх заўсёды можна разлічваць, гэта В. К. Малашанка, М. П. Сімакоў, М. І. Хоцелева, А. С. Бераснеў і іншыя. Кожны стараецца аддана працаваць на сваім участку, добрасумленна выконваць свае абавязкі.
Такая ўпэўненасць В. В. Шасцярнёва не пакідае ні цені сумнення ў поспеху. Зразумела, калі сёлета атрымана па 36,2 цэнтнера з гектара, то рэзкага павелічэння ўрадлівасці глебы дасягнуць не так і проста. Хаця варта адзначыць, што ячмень у гэтым годзе даў па 48 цэнтнераў, а рапсу сабралі па 25 цэнтнераў з гектара. Віктара Васільевіча хвалюе пытанне: як навучыцца зразумець мову надвор’я, адгадаць яго наперад, каб потым з улікам вільготнасці глебы размеркаваць культуры на пасяўных плошчах, дзе яны змогуць добра развівацца і ў выніку даць багаты ўраджай.
Галоўны аграном у адказе не толькі за тое, як пасеяць і ўбраць ураджай. Віктар Васільевіч ажыццяўляе кантроль за тым, як рыхтуюць глебу, вядуць сяўбу, нарыхтоўваюць кармы, убіраюць ўраджай, і ад арганізацыі і правядзення кожнай сельскагаспадарчай кампаніі атрымлівае задавальненне. Бо ў філіяле заўсёды ўмелі працаваць, і людзі, што займаюцца тут вырошчваннем збажыны, – сапраўдныя хлебаробы.

Здымак Людмілы Смаляковай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Костюковичей

На территории Костюковичского района проводится районная профилактическая акция «Обозначь себя и своих близких»

Хотите узнать больше? При движении по краю проезжей части в темное время суток пешеходы согласно пункту 17.1 ПДД должны быть обозначены световозвращающими элементами, а 772

В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы

Хотите узнать больше? В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы на тему предупреждения пожаров и 419

Молодежный конкурс «Цели устойчивого развития: думай и действуй» прошел в Молодечно с участием Костюковчан (+ фото)

Хотите узнать больше? 12-13 ноября 2015 года в городе Молодечно прошел мастер-класс, на который съехались представители учреждений образования со всех уголков Беларуси. 424

В Костюковичской районной гимназии делается все для того, чтобы каждый сделал правильный выбор (+ фото)

Хотите узнать больше? Ребята из гимназической информационной компании «Шанс» благодаря современным компьютерным технологиям поддерживают связь с бывшими участниками 564

Победителем детского «Евровидения-2015″ стала Дестини Чукуньере из Мальты, белорус Руслан Асланов на 4-м месте

Хотите узнать больше? В Софии завершился международный песенный конкурс детское «Евровидение-2015″. Первое место в нем заняла участница из Мальты Дестини Чукуньере, 502

Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета

Хотите узнать больше? Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в отделении информации и общественных связей УВД 515

Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет НДС более чем на Вr5 млрд

Хотите узнать больше? Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет (возврат) НДС на сумму более Вr5 млрд, сообщили БЕЛТА в пресс-центре инспекции МНС по 503