Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«ВЯРТАННЕ»

«ВЯРТАННЕ»
Яшчэ значнай падзеяй для касцюкаўчан стала таксама сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам і паэтам, земляком М. У. Леўчанкам. Сустрэча адбылася ў новай бібліятэцы і была прысвечана прэзентацыі яго чарговай кнігі “Спатканне”. Да ўвагі прысутных была прапанавана арганізаваная супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі імя І. Чыгрынава кніжная выстава, дзе былі прадстаўлены раней выдадзеныя кнігі Міколы Леўчанкі. Ганаровае месца ў гэтай экспазіцыі займала новае тварэнне Міколы Уладзіміравіча.

Зараз Мікалай Уладзіміравіч працуе галоўным рэдактарам Быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроў‘я”. Ён выдатнік друку Рэспублікі Беларусь, заслужаны журналіст беларускага Саюза журналістаў і лаўрэат прэміі гэтага Саюза “Залатое пяро”, лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Залатая Літара”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Першы лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Пісьмянкова за дасягненні ў літаратуры.

У гэтым годзе выйшла яго новая кніга “Вяртанне”. Наш паважаны госць складае вершы пра малую радзіму, гумарэскі, літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць вядомых пісьменнікаў Магілёўшчыны, а таксама ўспаміны пра дзяцінства, край маленства, блізкіх і дарагіх аўтару людзей.

«ВЯРТАННЕ»
У аснову кнігі пакладзены цыкл вершаў, які адлюстроўвае яе назву. Аўтар апісвае паездку з Быхава на сваю малую радзіму ў Касцюковіцкі раён. Шмат твораў Мікалай Леўчанка прысвяціў родным мясцінам, іх цудоўным людзям.

Ёсць у кнізе шэраг іншых вершаваных твораў, а таксама раздзел літаратурна-крытычных артыкулаў і ўспамінаў.

У літаратурна-крытычных артыкулах паказана творчасць паэтаў і празаікаў Магілёўшчыны: Аляксея Пысіна, Алеся Пісьмянкова, Васіля Ткачова, Міхася Кавалёва (Слівы), Міколы Макарцова, Міколы Падабеда і іншых вядомых літаратараў.

Кніга, а яна складае 249 старонак, зацікавіць усіх, хто любіць свой родны край, цікавіцца яго гісторыяй, лёсамі вядомых творчых людзей Быхаўшчыны і Магілёўшчыны.

Размова з цудоўным паэтам, цікавым чалавекам, закаханым у сваю малую радзіму, у жыццё, падаравала шмат станоўчых эмоцый, прымусіла задумацца аб чалавечых каштоўнасцях. Удзельнікам прадставілася ўнікальная магчымасць пачуць у аўтарскім выкананні вершы з новага зборніка і даць ім ацэнку, паказаць аўтару сваё захапленне, задаць пытанні, зрабіць свае вынікі і як чытачам. Самае галоўнае — неабыякавыя адносіны аўтара да навакольнага жыцця, уменне адгуквацца на бяду і ўсяліць надзею на лепшае.

Жадаем новых творчых здзяйсненняў, лёгкага пяра, дабрабыту, здароўя на доўгія гады, цікавых сустрэч і ўдзячных чытачоў.

Ірына НЯКРЫЛАВА.

Фотаздымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Костюковичей

На территории Костюковичского района проводится районная профилактическая акция «Обозначь себя и своих близких»

Хотите узнать больше? При движении по краю проезжей части в темное время суток пешеходы согласно пункту 17.1 ПДД должны быть обозначены световозвращающими элементами, а 766

В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы

Хотите узнать больше? В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы на тему предупреждения пожаров и 410

Молодежный конкурс «Цели устойчивого развития: думай и действуй» прошел в Молодечно с участием Костюковчан (+ фото)

Хотите узнать больше? 12-13 ноября 2015 года в городе Молодечно прошел мастер-класс, на который съехались представители учреждений образования со всех уголков Беларуси. 419

В Костюковичской районной гимназии делается все для того, чтобы каждый сделал правильный выбор (+ фото)

Хотите узнать больше? Ребята из гимназической информационной компании «Шанс» благодаря современным компьютерным технологиям поддерживают связь с бывшими участниками 561

Победителем детского «Евровидения-2015″ стала Дестини Чукуньере из Мальты, белорус Руслан Асланов на 4-м месте

Хотите узнать больше? В Софии завершился международный песенный конкурс детское «Евровидение-2015″. Первое место в нем заняла участница из Мальты Дестини Чукуньере, 498

Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета

Хотите узнать больше? Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в отделении информации и общественных связей УВД 512

Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет НДС более чем на Вr5 млрд

Хотите узнать больше? Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет (возврат) НДС на сумму более Вr5 млрд, сообщили БЕЛТА в пресс-центре инспекции МНС по 498