Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«…Але я зноў сюды прыеду ў Бесядзь рукі акунуць…»

«…Але я зноў сюды прыеду ў Бесядзь рукі акунуць…»
Лістапад стаў для аматараў паэзіі нашага раёна шматабяцаючым: ў Касцюковічы прыбыў з Гомеля вядомы паэт, зямляк Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі. Што прыемна — ён завітаў не з пустымі рукамі, а з новай для чытача кнігай «Выспы часу» ( у перакладзе на рускую мову – «Острова времени»), якую прэзентаваў у зале раённага краязнаўчага музея. А таксама прадставіў гледачам невялікую частку сваіх мастацкіх работ – 10 партрэтаў. Такім чынам ён пазнаёміў нас са сваёй бабуляй и дзедам, бацькамі, нявесткай и малодшым сынам. А вось падтрымаць паэта і раздзяліць з ім хвіліны радасці і настальгіі ад сустрэчы з малой радзімай прыехалі жонка Валянціна Іванаўна, старэйшы сын, сябар і пісьменнік Васіль Ткачоў, паэтэса Ніна Шклярава. Адным словам, гэта сустрэча аб’яднала зацікаўленых творчасцю земляка касцюкаўчан і блізкіх сяброў аўтара.

У пачатку сустрэчы Аляксандр Міхайлавіч выказаў словы падзякі кіраўніцтву раёна за прадстаўленую магчымасць прэзентаваць свой новы зборнік менавіта на радзіме, а таксама ўсім прысутным, хто неабыякавы да слова і творчасці.

— Я хваляваўся вельмі перад сустрэчай з вамі, бо даўно тут не быў, і хвалююся зараз, — прызнаўся Аляксандр Міхайлавіч. – Не ведаў, як вы мяне сустрэнеце. Але бачу, што тут хатняя абстаноўка, мне з вамі вельмі ўтульна. Таму я гатовы да таго, каб толькі ўранку развітацца з вамі, — пажартаваў ён, — бо мне ёсць што сказаць вам, маім землякам і аднадумцам. І мне хочацца размаўляць з вамі толькі на роднай мове.

«…Але я зноў сюды прыеду ў Бесядзь рукі акунуць…»
І тут ён папрасіў аўдыторыю звярнуць увагу на малюнак вясёлкі. На прыкладзе прыроднай з’явы ён растлумачыў, што як вясёлка аб’ядноўвае неба і зямлю, так і матчына мова аб’ядноўвае і збліжае людзей.

Удзельнікі вечара праслухалі песню «Касцюковічы» ў выкананні гурта А. М. Бардоўскага “Сустрэча”. Гэту песню Аляксандр Міхайлавіч напісаў да 500-годдзя горада на хвалі пачуццяў, якія ўзнікаюць падчас вяртання на радзіму. Таксама гучала песня, прысвечаная Гомелю, дзе, па словах самога паэта, ён «кінуў якар». А пасля музычнай размінкі мы з цудоўным настроем адправіліся з паэтам у віртуальнае падарожжа на Выспы часу ў акіяне памяці… Выспы, на якія, па словах аўтара зборніка, вярнуцца нельга ўвачавідкі, хіба што толькі ў сне. Выспы, на якіх засталіся сцяжынкі кахання, падзеі, людзі, краявіды і пачуцці. Даўно я не здзіўлялася, але гэты паэт мяне здзівіў сваёй самабытнасцю, сваім уменнем бачыць навакольны свет. Струны маёй душы адгукваліся ва ўнісон мелодыям радкоў кожнага прачытанага ім верша. Прыемна было назіраць, як слухачы з нецярпеннем чакалі новага і новага верша, калі А. М. Бардоўскі раз за разам перагортваў старонку. Кожны паэтычны твор суправаджаўся апладысментамі. Сапраўды, вершы нашага паэта-земляка застаўляюць нас задумвацца, сумаваць, радавацца, успамінаць. Яны ззяюць рознымі гранямі: болем за разбураныя вёскі, светлымі ўспамінамі аб дзяцінстве, разважаннямі пра час і сучаснае пакаленне, ласкавымі пачуццямі да родных і сяброў. Так, свой верш “Выбачай, што турбую званкамі” прысвяціў сяброўцы дзяцінства Тамары Іванаўне Мухарэўскай, якая таксама прысутнічала на вечары. Хочацца адзначыць, што яна стала гераіняй не толькі яго вершаваных твораў, але і партрэтных работ.

На сустрэчы было сказана шмат добрых слоў у адрас А. М. Бардоўскага пісьменнікамі і яго сябрамі.

Леў Белянінаў:

— Я працаваў у школе, дзе вучыўся Аляксандр. Помню яго кучаравым юнаком. «Наш Пушкін», — называлі мы Аляксандра. А які ён быў таленавіты! А як ён прыгожа іграў на фартэпіяна «Паланэз Агінскага». Мы заўсёды бралі яго на раённы агляд-конкурс. У руках яго ўсё кіпела. І, канешне ж, гэта не проста так: усё ідзе ад бацькоў, належнага выхавання. Дзіву даешся, адкуль такі шырокі абсяг думак. Яго вершы – гэта філасофія жыцця. Радкі вершаў прымушаюць задумацца. Дзякуй, што ён не цураецца сваіх землякоў, прыязджае як свой. Гэта патрыёт! Нашчадкам застанецца сапраўдны набытак. Такіх, як Аляксандр Бардоўскі, мы павінны сёння шанаваць. Жадаю яму новых творчых поспехаў!

Галіна Серакова, настаўніца Бялынкавіцкай школы:

— Я ганаруся сваім земляком, вельмі таленавітым, сціплым, дарагім і прыемным мне чалавекам. І жыць мне пашчасціла некалі на адной вуліцы з Аляксандрам Міхайлавічам. Аднойчы мне пашанцавала трапіць у хату яго бацькоў. Я зайшла – і разгубілася: у пакоі стаялі цымбалы, швачная машынка і чорнае блішчастае піяніна. Як мне хацелася да ўсяго гэтага хаця б дакрануцца, бо такога цуда мне нідзе не даводзілася бачыць. А якая была ў Аляксандра маці, усмешлівая, гасцінная. Аляксандру наканавана было стаць вялікім чалавекам. Я знаёма з творчасцю земляка, мне зразумелы ўсе яго вершы. Кожны з нас любіць сваю радзіму, але так прыгожа прызнацца ёй у сваіх пачуццях, як гэта атрымліваецца ў Аляксандра Міхайлавіча, можа не кожны.

Ніна Шклярава:

— Тут атмасфера, як у храме. Я ўдзячна, калі Бог пасылае такія цудоўныя сустрэчы. У Аляксандра Міхайлавіча сапраўдная паэзія, што называецца дух падпітвае душу.

Васіль Ткачоў:

— Я не шкадую, што зноў сюды прыехаў. Цікава было пачуць ад землякоў успаміны, якія дапоўнілі партрэт Аляксандра Міхайлавіча.

Упэўнена, што на радзіме паэта многія словы і вершы жывуць і будуць жыць, нараджаюцца новыя паэты, для якіх яго творчасць з’яўляецца эталонам. Паэтка Наталля Азаранка прысвяціла верш А. М. Бардоўскаму, у якім паказала, як нараджаюцца радкі ў душы паэта. Наталля прызналася Аляксандру Міхайлавічу, што яго творчасць з’яўляецца для яе натхненнем.

Сустрэча працягвалася каля трох гадзін і скончылася традыцыйна прыемна — размовай з паэтам у нефармальнай абстаноўцы. Многім ён падараваў зборнікі «Выспы часу» з аўтографам і сяброўскімі пажаданнямі, адказаў на шматлікія пытанні. Але, развітваючыся з аўдыторыяй, паэт паабяцаў зноў вярнуцца:

«… Не веру ў цуды і прыкметы,

І час назад не павярнуць,

Але я зноў сюды прыеду

ў Бесядзь рукі акунуць…».

Я ўпэўнена, што ён абавязкова прыедзе да нас і, як заўсёды, не з пустымі рукамі.

Таму хочацца пажадаць паэту творчага даўгалецця, здароў‘я, поспехаў і, канешне ж, шмат цудоўных шчырых вершаў.

Ірына НЯКРЫЛАВА.

Фотаздымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Костюковичей

На территории Костюковичского района проводится районная профилактическая акция «Обозначь себя и своих близких»

Хотите узнать больше? При движении по краю проезжей части в темное время суток пешеходы согласно пункту 17.1 ПДД должны быть обозначены световозвращающими элементами, а 766

В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы

Хотите узнать больше? В рамках третьего этапа акции «Не прожигай сою жизнь» работники Костюковичского РОЧС проведут тематические беседы на тему предупреждения пожаров и 410

Молодежный конкурс «Цели устойчивого развития: думай и действуй» прошел в Молодечно с участием Костюковчан (+ фото)

Хотите узнать больше? 12-13 ноября 2015 года в городе Молодечно прошел мастер-класс, на который съехались представители учреждений образования со всех уголков Беларуси. 419

В Костюковичской районной гимназии делается все для того, чтобы каждый сделал правильный выбор (+ фото)

Хотите узнать больше? Ребята из гимназической информационной компании «Шанс» благодаря современным компьютерным технологиям поддерживают связь с бывшими участниками 560

Победителем детского «Евровидения-2015″ стала Дестини Чукуньере из Мальты, белорус Руслан Асланов на 4-м месте

Хотите узнать больше? В Софии завершился международный песенный конкурс детское «Евровидение-2015″. Первое место в нем заняла участница из Мальты Дестини Чукуньере, 498

Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета

Хотите узнать больше? Могилевчанин стрелял в знакомую из пневматического пистолета. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщили в отделении информации и общественных связей УВД 512

Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет НДС более чем на Вr5 млрд

Хотите узнать больше? Могилевские налоговики предотвратили неправомерный зачет (возврат) НДС на сумму более Вr5 млрд, сообщили БЕЛТА в пресс-центре инспекции МНС по 498