Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка

На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка

Калі ў Горках была створана першая гарадская бібліятэка (не лічачы бібліятэкі ў Горы-горацкіх земляробчых установах), дакладна не вядома. З «Летапiса горада Горкi» вядома, што ў 1890 годзе была арганізавана першая прыватная гарадская бібліятэка, якую заснаваў мешчанін М.Мордухаў. А праз 10 гадоў у 1900 годзе была створана прыватная бібліятэка Вольфа.

Што гэтыя ўстановы сабой уяўлялi – не вядома. Але ў 1913 годзе ў Горках быў надрукаваны ў друкарні В.А.Хейнкiна «Каталог кніг Горацкай бібліятэкі», у якім ёсць шмат цікавых звестак. Хутчэй за ўсё гэта каталог бібліятэкі Волфа.

Гэты каталог знайшоў у аддзеле рэдкай літаратуры Нацыянальнай расійскай публічнай бiблiятэкi ў Санкт-Пецярбургу кандыдат юрыдычных навук Данiiл Пятроў. Яго сваякі жывуць у Горках і вельмі цікавіцца гісторыяй нашага горада. Менавіта Пятроў даслаў мне гэты каталог.

З каталога (ён больш за 100 старонак) відаць, што каб карыстацца бібліятэкай, трэба было атрымаць абанементную кніжку і ўнесці грашовы заклад: дарослым – адзін рубель, дзецям – 25-30 капеек. Акрамя таго была штомесячная плата: ад 10 да 25 капеек.

Выдавалі толькі адну кнігу. Калі чытач хацеў узяць дзве кнігі або вельмі каштоўную (дарагую), то павінен быў заплаціць дадатковы (двайны) заклад.

А што было рабіць тым, у каго не было грошай, а чытаць кнігі хацелася?

Такіх людзей у каталогу называлі «несостоятельными подписчиками». Яны маглі ў выглядзе закладу даць кнігу, якая ў іх была. Ну а калі і такой магчымасцi не было, то трэба было знайсці «поручителя». Словам, хто хацеў чытаць, той меў такую магчымасць, толькі трэба было прыкласці намаганні.

Кнігі для чытання выдаваліся толькі на адзін месяц, а зноў атрыманыя і часопісы – на адзін тыдзень. Было пакаранне за пратэрміноўку: у першым выпадку за кожны дзень – адна капейка, у другім – тры капейкі.

Многа гэта ці мала па тых часах? Вырашайце самі. Заробак кваліфікаванага рабочага быў у 1913 годзе 90 рублёў, а некваліфікаванага – 36. А цэны былі такія: хлеб каштаваў паўтары капейкі за фунт (400 г.), фунт ялавічыны – 12 капеек, цукру – 9 капеек, пуд мукі пшанічнай – адзін рубель 65 капеек. Вядро гарэлкі каштавала 96 капеек. Так што карыстанне бібліятэкай было адносна даступным.

З «Каталог кніг Горацкай бібліятэкі» відаць, што ўся літаратура была падзелена на шэсць раздзелаў: руская мастацкая літаратура, замежная, дзіцячая, па геаграфіі і прыродазнаўстве, грамадскія пытанні і філасофскія навукі, кнігі на старажытнаяўрэйскай (іўрыт) і жаргоне (ідыш) мовах.

Колькі ўсяго лічылася кніг, з каталога не бачна. Аднак, напрыклад, у першых раздзелах было па некалькi сотняў найменняў вядомых рускiх i замежных пiсьменнiкаў, па грамадскіх пытаннях і філасофскіx навуках мелася каля 200 найменняў. Сярод іх кніга Ф.Энгельса «Паходжанне прыватнай уласнасці і дзяржавы». Мабыць, чытаць класіка марксізму ў той час не забаранялася.

Па геаграфіі і прыродазнаўстве было больш за 100 найменняў кніг, на іўрыце і ідыш – каля 90 найменняў.

Было шмат кніг вядомых аўтараў па псіхалогіi, педагогіцы, філасофіі, палітычнай эканоміі і антрапалогіі.

Бібліятэка мела і 82-томны энцыклапедычны слоўнік «Бракгаўза і Ефрона», але на дом гэтыя тамы не выдаваліся.

Зробiм вывад: нават пражываючы ў такiм невялiчкiм павятовым мястэчку як Горкi, той, хто прачытаў бы гэтыя кнiгi, быў бы дужа адукаваным чалавекам.

Яшчэ трэба адзначыць, што бібліятэка працавала толькі дзве гадзіны (з 15 да 17 гадзін) штодня, акрамя суботы.

У каталогу таксама пісалася, што бібліятэка з падзякай прымае ахвяраванні як кнігамі, так і грашыма. Быў у бібліятэцы спецыяльны сшытак, куды чытачы маглі напісаць свае пажаданні, у прыватнасці, назваць кнігі, якімі варта было папоўніць бібліятэчны фонд.

Дададзім таксама, што бібліятэка выпісвала пяць часопісаў для дарослых: «Русское богатство», «Рассвет», «Новый восход», «Новая жизнь», «Новый журнал для всех», «Вестник». Два часопісы для дзяцей: «Колосья» і часопіс на іўрыце.

А дзе ж працавала бібліятэка? Як сведчыць у кнiзе «Позавчера и сегодня» наш зямляк, вядомы пiсьменнiк Леў Разгон, бiблiятэка знаходзiлася ў будунку дваранскага сходу. У час Вялiкай Айчынная вайны будынак быў зруйнаваны, i зараз на гэтым месцы – гандлёвы цэнтр «Малая Еўропа».

Вось што нам стала вядома з гісторыі бібліятэчнай справы ў Горках. I ўсё гэта дзякуючы знаходцы Данiiла Пятрова. Вялікае яму за гэта дзякуй! Уладзімір Ліўшыц

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 952

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 867

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 548

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 579

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 632

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 665

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 983

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 844