Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Горацкія патрыёты учора раніцай павіншавалі студэнтаў БДСГА святочнымі паштоўкамі, прысвечанымі незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Многія студэнты пра гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі даведваліся ўпершыню з невялікага тэксту ў паштоўцы.

Сваю віншавальную акцыю актывісты распачалі а палове на восьмую раніцы, калі моладзь ішла на заняткі. Мала хто з навучэнцаў адмаўляўся ад паштовак. Некаторыя тут жа іх чыталі, некаторыя хавалі ў кішэні. Акцыя доўжылася меней за гадзіну. Адна з удзельніцаў Яніна адзначае:

"Спадабалася тое, што некаторыя людзі гэтыя паштоўкі з усмешкай бралі. Не падабалася тое, што некаторыя казалі: „Ай, нам гэта не патрэбна!“ Некаторыя, наадварот, віншавалі і мяне, але такіх мала было".
Карэспандэнт Радыё "Свабода" распытаў студэнтаў БДСГА пра Дзень Волі.

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

"Чаму гэты дзень называецца Днём Волі?"

– Беларускі народ атрымаў сваю свабоду. У яго з'явілася свая воля. Адсюль і Дзень Волі.

– Утварылася чыста беларуская дзяржава. Яна стала належаць толькі сабе.

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

– Ад 1918 году лічымся Рэспублікай Беларусь. Пачалася гісторыя суверэннай дзяржавы Беларусь. Да гэтага мы былі падзеленыя на губерні. Частка Беларусі была занятая Польшчай, а частка Расіяй. Ад гэтага году мы аб’ядналіся.
– У гэты год Беларусь утварылася. Тады быў закладзены сэнс Беларусі нашай.

– Беларусь, калі атрымала суверэнітэт, то заявіла пра гэта на ўсю Еўропу. Гэта быў дужа важны крок. Тады атрымаць незалежнасць было вельмі цяжка. Мы павінны захоўваць памяць пра нашых продкаў і памятаць гэтую дату.

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Карэспандэнт: "25 сакавіка 1918 году была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Ці чулі што пра гэта?"
– На жаль, у мяне цяпер галава іншым занятая. Нічога такога не чуў.

– Без паняцця!

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Карэспандэнт: "Будучым аграрнікам не патрэбная гісторыя, знакавыя падзеі?"

– Напэўна, не трэба. Я пра гэта нічога не чуў.

– Што па гісторыі праходзілі, тое і чуў.

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Карэспандэнт: "Што праходзілі па гісторыі?"

– Відаць, вы не таго спыталі!
– Гісторыю вывучалі. Праходзілі, але з часам усё забываецца.

Яшчэ адна ўдзельніца акцыі, спадарыня Лілія, адзначае рэакцыю студэнтаў на віншаванні:

"Дзякавалі і пыталіся, вядома: „Што за свята такое?“ Вельмі прыемна было казаць, што гэта наш Дзень Волі. Мы традыцыйна на гэтым месцы раздаём. Некаторыя мо і ведаюць, а некаторыя і ўпершыню даведаліся".

Як прайшоў Дзень Волі ў Горках?

Штогод горацкія патрыёты ўскладаюць кветкі на магілу студэнта Горы-горацкага земляробчага інстытута, які ўдзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Войцех Дамарацкі загінуў падчас вызвалення Горак ад царскай улады. Да сёння ў дэндрапарку акадэміі захавалася магіла з памятнай плітой у гонар мужнага хлопца.

Сёлета ўсе падыходы да пахавання завалены снегам...
svaboda.org & horki.info

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 951

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 866

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 547

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 579

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 631

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 665

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 983

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 842