Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Андрэй Бажко дамогся свайго

Учорашняя маладога прадпрымальніка з Горак Андрэя Бажко, якому мясцовае ПМК-1 паўгода не вяртае пазыкі, сёння прынесла поспех. Кіраўніцтва ПМК-1 падпісала працэнтоўкі і паабяцала закрыць доўг у найбліжэйшы час. Два дні ўладальнік горацкага прыватнага прадпрыемства “МБА Клеапатра +” прыходзіў пад цэнтральны ўваход будынку перасоўнай механізаванай калоны №1 з плакатам: “Аддайце заробленае. Хачу есці”. Справа ў тым, што фірма Андрэя Бажко па дамове субпадраду з ПМК-1 выконвала аддзелачныя работы ў катэджах ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна. Аднак ПМК-1 не разлічылася з субпадрадчыкам, матывуючы гэта тым, што само не атрымала грошы ад ААТ “Александрыйскае”. Праз доўгую запазычанасць Андрэй Бажко стаў перад праблемай выплаты заробкаў сваім работнікам і пайшоў на крайнюю меру. Учора ён паведаміў, што абвяшчае галадоўку і выйшаў з плакатам да офісу даўжніка.

Паводле інфармацыі Радыё “Свабода”, адчайны прадпрымальнік пікетаваў учора ПМК-1 цэлую гадзіну. Да яго нават падышоў кіраўнік гэтай арганізацыі Юры Храменкоў, назваў дзеянні маладога чалавека смешнымі і параіў ісці з лозунгам на плошчу Леніна да Горацкага райвыканкаму.

Тым часам Андрэй Бажко працягнуў сёння акцыю пратэсту. На гэты раз дырэктару ПМК-1 было ўжо не да смеху, таму ў прысутнасці прадстаўнікоў Горацкага райвыканкаму даўжнік падпісаў працэнтоўкі (дакументы, якія пацвярджаюць аб’ёмы і расцэнкі выкананых работ) і паабяцаў закрыць пазыку да канца наступнага тыдня.

Рэдактарка мясцовай незалежнай Галіна Будная сустрэлася з кіраўніком ПМК-1. Юры Храменкоў патлумачыў, што ягоная арганізацыя вялікая, мае пазыкі, але і ёй таксама вінаватыя грошы. Раней асаблівых праблемаў з разлікамі не было. Сітуацыя з фірмай Андрэя Бажко будзе вырашаная, як толькі з’явяцца сродкі. На думку спадара Храменкова, маладому прадпрымальніку не варта было дзейнічаць такім спосабам, а варта было звярнуцца ў гаспадарчы суд.

Як патлумачыў сайту horki.info Андрэй Бажко, справу з нявыплатай грошай немагчыма было вырашыць праз суд, бо ПМК не падпісвала працэнтоўкі. Менавіта таму прадпрымальнік выйшаў на акцыю пратэсту. Цяпер жа, калі адпаведныя дакументы ўжо завізіраваны, у выпадку далейшай затрымкі грошай, Бажко можа дамагацца аплаты працы ў судовым парадку.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 951

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 866

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 547

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 579

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 631

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 665

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 981

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 842