Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У памяць пра гераічнага студэнта

У памяць пра гераічнага студэнта

Сёння 25 сакавіка грамадзяне Горак і Дрыбіна ўсклалі кветкі на магілу мясцовага студэнта, які загінуў падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

На тэрыторыі дэндрапарка БДСГА знаходзіцца пахаванне Войцеха Дамарацкага. Напрыканцы дзевятнаццатага стагоддзя ён вучыўся ў Горы-горацкім земляробчым інстытуце. У свае 23 гады хлопец не толькі атрымліваў адукацыю, але і займаўся падпольнай дзейнасцю супраць царскага рэжыму. Дамарацкі быў удзельнікам сакрэтнага студэнцкага камітэту, сябры якога рыхтаваліся да паўстання Каліноўскага. Камітэт быў створаны ў Горках у 1862 годзе. Акрамя Дамарацкага ў падпольную арганізацыю ўваходзілі В.Антановіч, С.Віскоўскі, С.Дымкевіч, З.Міткевіч, Р.Чарвінскі і іншыя. Хлопцы перыядычна выязджалі за горад і трэніраваліся ў стральбе, а таксама адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.

24 красавіка 1863 года ў Горкі ўвайшоў атрад Людвіга Звяждоўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага, і абвясціў аб усталяванні ў мястэчку народнай улады. Змагароў падтрымалі студэнты мясцовага інстытута. Але падчас бою паўстанцы панеслі страты. Адным з забітых быў Войцех Дамарацкі, якога паплечнікі пахавалі на тэрыторыі акадэмічнага дэндрапарка. Толькі ў савецкі час на магіле гераічнага студэнта была пакладзена пліта з адпаведным надпісам.

З часам пахаванне Дамарацкага было занядбанае, а надмагільная пліта нават раскалолася. Адзінкі зазіралі сюды, каб ускласці кветкі ды прыбраць смецце. І толькі цяперашняе кіраўніцтва БДСГА аднавіла і добраўпарадкавала пахаванне, ўсталявала над ім помнік.

Сёння ў дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі на магілу Дамарацкага прыйшлі людзі, каб ускласці кветкі і ўшанаваць хвілінай маўчання ўсіх, хто загінуў за Беларусь у розныя часы яе няпростай, але гераічнай гісторыі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 961

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 876

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 552

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 582

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 638

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 671

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 996

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 852