Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Горацкі музей унікальны, ён ствараўся не па правілах

15 лютага Горацкi раённы музей адзначыў 25-годдзе з дня адкрыцця. Мы пагутарылі з Уладзімірам Ліўшыцам, які прымаў удзел у стварэнні гэтай установы і быў яе першым дырэктарам.

Горацкі музей унікальны, ён ствараўся не па правілах


Доўга думалі

– Перад нашай размовай я паглядзеў матэрыялы пра музеі Магілёўскай вобласці. Аказалася, што ў такіх невялікіх у параўнанні з Горкамі гарадах, як Клічаў і Касцюковічы, такія ўстановы былі створаны яшчэ ў 1967 годзе. А ў нас – толькі ў 1989. Чаму так здарылася?

– Iдэя адкрыцця музея доўга лунала ў Горках, алё ўсё не было адпаведнага будынка, не было і асаблiвай цiкавасцi раённых уладаў займацца гэтым.

Галоўным былі ўраджайнасць, фермы, надоі і г.д. За гэта пыталіся "зверху". Культура, на жаль, жыла па рэшткавым прынцыпе.


Пасля службы ў Савецкай Арміі ў 1970 некалькі разоў мне даводзілася ставіць гэтае пытанне перад партыйнымі і савецкімі органамі. Прапаноўваў, напрыклад, калі Горацкі раённы выканаўчы камітэт пераязджаў у новы будынак, аддаць частку яго пакояў пад музей. (Цяпер у тым будынку месціцца стаматалагiчая палiклiнiка). Улады абяцалі падумаць... І думалі аж 14 гадоў!

Сітуацыя змянілася, калі першым сакратаром РК КПБ быў абраны Генрых Сяменавіч Яскевіч, сакратаром па ідэалогіі – Надзея Генадзьеўна Ануфрыева, а старшынёй гарвыканкама – Віктар Ягоравіч Рэндаў. Гэтыя людзі хоць і былі прыезджымі, але аказаліся сапраўднымі патрыётамi Горацкай зямлі. Важна і тое, што ў той час аддзел культуры ўзначаліў Рыгор Ягоравіч Макееў, які быў самым гарачым прыхільнікам стварэння ў нашым горадзе музея.


Нарэшце, вызваліўся будынак былой канторы раённага вузла сувязі i 14 снежня 1984 г. было прынята сумеснае рашэнне райкама партыі, райвыканкама i гарвыканкама пра стварэнне музея.
На грамадскіх пачатках

– Стварэнне экспазіцыі – доўгая і крапатлiвая праца. Ёй займаецца цэлы штат прафесійных работнікаў. Хто рабіў гэта ў Горках?


– Наш музей унікальны, ён ствараўся не па правілах. Рабілі яго не прафесіяналы, і ўсё на грамадскіх пачатках.

Штату не было, хаця спробы яго набраць рабіліся. Калі будынак пад музей быў адрамантаваны пад кіраўніцтвам дырэктара РСУ Мікалая Мікалаевіча Нікіценкi, узніклi пытаннi: якім будзе музей – краязнаўчым, гістарычным, этнаграфічным? І калі Міністэрства культуры выдзелiць неабходны штат?

Адпаведныя ліст і абгрунтаванне неабходнасцi стварэння музея ў Горках былі пасланыя ў Міністэрства культуры БССР.

Горацкі музей унікальны, ён ствараўся не па правілах

Прыехаў супрацоўнік Міністэрства, паглядзеў будынак, сабраныя матэрыялы па гісторыі горада i, нічога нe сказаўшы, з'ехаў. А неўзабаве з Міністэрства прыйшоў ліст. У ім было сказана, што ў Горацкім раёнe ўжо ёсць музей Савецка-польскай баявой садружносцi ў вёсцы Леніна, а таксама музей гісторыі БСГА.


Да таго ж, у Горках няма адмысловай і цікавай гісторыі... Таму чыноўнікі рэкамендавалі стварыць у падрыхтаваным памяшканні выставачную залу.

З гэтым лістом мы разам з тагачасным загадчыкам аддзела культуры Р.Я.Макеевым прыйшлі ды першага сакратара РК КПБ Г.С.Яскевіча. І той сказаў:

– Нічога страшнага. Горкі не здаюцца. Зробім музей на грамадскіх пачатках!

– Хто акрамя Вас прымаў актыўны ўдзел у стварэнні музея?

– Гэта былы дацэнт БСГА Ілля Майсеевіч Стэльмашонак, бібліятэкарка СШ №3 Вольга Трыфанаўна Гулевіч, дырэктарка музея Горскай сярэдняй школы Раіса Лявонаўна Мірончыкава, выкладчыца кафедры рускай мовы БСГА Людміла Уладзіміраўна Шуiна.

Усёй працай кiравала сакратар па ідэалогіі Н.Г.Ануфрыева, чалавек апантаны i вельмi арганiзаваны.


Неабходна добрым словам успомніць і Анатоля Дзмітрыевіча Храмянкова, намесніка загадчыка аддзела культуры, які казаў: "Скажыце, што трэба з матэрыялаў, усё прывязём i ўсё дастанем". Такі быў час: грошы хоць і ёсць, але трэба ўсё "даставаць"!

Напрыклад, за ўнікальным паркетам для музея Анатоль Дзмітрыевіч ездзіў аж у Заходнюю Украіну.

Афармленнем экспазіцыяй музея займаліся мастакі Магілёўскага мастацкага камбіната. І ўжо 1 мая 1988 г. у музеі была праведзена першая экскурсія для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а з 9 мая 1990 года стаў працаваць мастацкі аддзел – карцінная галерэя.


Без кур'ёзаў не абышлося

Неяк з Магілёва прывезлі макет музея. Побач з матэрыяламі аб рэвалюцыянеры Пагодзiне – кніжная палiца. Пытаюся мастакоў: "Прычым тут кнігі?" Яны адкрылі падрыхтаваны мной экспазіцыйны план і прачыталі: "Пагодзін – бiблiятэка". Кажуць, раз так напісана, значыцца, нейкі вучоны быў. "Ды не, тлумачу, "бібліятэка" напісана, бо планавалася ўзяць матэрыял пра Пагодзiна ў бібліятэцы".

– Як збіраліся экспанаты ў музей?

– Нешта было сабрана мной, нешта прыносілі людзі, муляжы замовілі ў Мінску ў майстра.

Дапамагла наша раённая бібліятэка. У свой час яе загадчыца, Галіна Іосіфаўна Райхман, у чытальнай зале зрабіла асобны пакой – залу баявой і працоўнай славы Горацкага раёна. Там было сабрана шмат цікавых матэрыялаў пра выбітных землякоў, пра гісторыю Горацкага раёна. Гэтыя матэрыялы былі шырока выкарыстаны пры стварэнні музея.

Тут таксама адбыўся смешны выпадак. Напісалі мы лiст ў Інстытут гісторыі АН БССР (ён праводзіў раскопкі на тэрыторыі нашага раёна), папрасілі падзяліцца экспанатамі. Прыйшоў адказ: прыязджайце, выдзелім некалькі тысяч экспанатаў. Узрадаваўшыся, на аўтамашыне паехалі ў Інстытут. А там нам далі некалькі дзясяткаў сапраўды цікавых экспанатаў, а таксама некалькі тысяч рэшткаў керамікі (чарапкоў) –толькі для іх перавозкі аўто не спатрэбілася, памясціліся ў партфель.


Але пачалося ўсё ў 1919

Вось такая сціслая гісторыя стварэння музея. А дакладней – яго ўзнаўлення, бо вядома, што


самы першы музей у Горках быў створаны яшчэ ў маі 1919 г. Яго зрабілі на аснове багатай калекцыі, канфіскаванай з палацу князя М.Дандукова-Корсакава, размешчанага ў мястэчку Раманава (цяпер Леніна).

Установа прапрацавала да 1922 года. Так што нашаму музею ўжо 95 гадоў! Праўда, з гэтага ўзросту трэба выкiнуць 70, калі ўстанова не існавала.

– Як Вы ац

Горацкі музей унікальны, ён ствараўся не па правілах

эньваеце новую экспазіцыю музея?

– Зараз экспазіцыя больш адпаведае назве музея. У ёй ёсць месца этнаграфіі краю. Яна зроблена больш прафесійна, бо навуковы і мастацкі праект быў створаны супрацоўнікамі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя. Е.Р.Раманава з прыцягненнем новых матэрыялаў і мультымедыйных сродкаў.

Вядома, гістарычная частка экспазіцыі скарацілася. Асабліва шкада, што не хапіла месца для той дыярамы, якая была ў старой экспазіцыі. Няма і залы Герояў Савецкага Саюзу – нашых землякоў.

Я спадзяюся, што калі знойдзецца асобнае памяшканне для выставачнай залы, гэты раздзел музея можна будзе ўзнавіць нанова.


А ўвогуле я прапаную назваць музей імем I.I.Якубоўскaгa.

Праз газету "УзГорак" і сайт horki.info хачу павіншаваць супрацоўнікаў музея з юбілеем. Зычу работнікам, усім сябрам і прыхільнікам музея перш за ўсё здароўя, а таксама "шмат поспехаў i шэраг дасягненяў" ва ўсіх сферах жыцця!


Гутарыў Антон Валадзько

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 951

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 866

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 547

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 579

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 631

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 665

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 983

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 842