Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кароткі нарыс горацкай каталіцкай парафіі

Прадстаўляем кароткі нарыс гісторыі горацкай каталіцкай супольнасці.

Кароткі нарыс горацкай каталіцкай парафіі

Канешне, гэты артыкул не адлюстроўвае цалкам дзеі каталіцтва ў Горках (на жаль, існуе на сённяшні дзень шмат “белых плям”, а нават супярэчанасцей). Тым не менш, прадстаўленая інфармацыя паказвае, што Каталіцкі Касцёл на нашай зямлі мае сваю багатую і трагічную гісторыю. А ведаем, што без ведання свайго мінулага немагчыма будучыня…


Гістарычны нарыс Горацкай парафіі

Дакладная дата заснавання каталіцкага парафіі ў мястэчку Горкі невядомая. З упэўненасцю можам сказаць, што ў 1676 г. існавала ў Горках супольнасць каталікоў.

24 сакавіка 1697г. – у Горках прыпыняўся на начлег на шляху ў Італію стольнік Пятра І Талсты П.А., які ў сваім дарожным дзённіку зрабіў запіс аб тым, што ў горадзе пабудаваны праваслаўная царква, 2 уніяцкія, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом.

XVII ст. – паўстанне грэка-каталіцкай прыхадской школы (пры падтрымцы Льва Сапегі);

1709 г. – заснаванне рымска-каталіцкага касцёла Небаўзяцця Божай Маці ўладальнікам Горацкага маёнтка Сапегі. Касцёл быў драўляны, парафіян у ім лічылася 613 асоб, але большая частка з іх была з навакольных паветаў – Аршанскага, Копыскага, Чавускага, Мсціслаўскага, і яны наведвалі касцёлы, што былі бліжэй да іх месца жыхарства.

1754 г. - заснаванне святыні ў мястэчку Раманава (сучанае Леніно) паводле фундацыйнага акту князя Радзівіла. Паводле некаторых дадзеных, праўдападобна драўляны касцёл ў м. Раманава быў спачатку прыхадскім. Тытул каталіцкага храма – Святой Тройцы.

1754 г. – Іезуітамі пабудаваны касцёл. Магчыма, што гэтая святыня мела тытул св. Андрэя Баболі.

1808 г. – князі Дандукавыя-Корсакавыя звяртаюцца да імператара Аляксандра, аб тым, каб Магілёўскай кансісторыяй была звернута ўвага на заняпалы стан каталіцкага храма святой Тройцы ў м. Раманава і агучваецца прапанова знішчыць святыню. Паводле рапарту кс. Блажаевіча, скіраванага да Мітрапалітальнага Кансісторыя ў Магілёве, “касцёл мае фундамент, сцены і вуглы моцныя і невыгнутыя, якія патрабуюць толькі новага абшалявання і перакрыцця даху, а таксама бабінец Касцёла, які не звязаны са святыняй, але прыстаўлены, дык ён знаходзіцца ў руінах.” Як зазначае аўтар дакументу, душпастырскае служэнне ў Раманава нёс у той час кс. Вайцехоўскі, які знаходзіўся ў даволі сталым веку – 70 гадоў, а таксама меў праблему са здароўем, аб якой ведалі ўсе.

1839 г. – зварот кіраўніка Міністэрства Унутраных Спраў да Магілёўскага генерал-губернатара адносна знішчэння каталіцкай святыні ў м. Раманава:
“Паводле хадайніцтва Прасвяшчэннага Архібіскупа Магілёўскага, каб з-за недахопу магчымасцей здзейсніць рамонт праваслаўна прыхадской царквы мястэчка Раманава Аршанскага павету, якое прыналежыць князям Дандуковым Корсакавым, дазволена было разабраць ветхі Лацінскі касцёл, які там знаходзіцца і годны гэтага гадоў”. Адначасова, аўтар звароту звяртае ўвагу на тое, што ў святыні ўжо на працягу 10 гадоў не здзяйсняюцца багаслужэнні.

1839 – аднаўленне і рамонт Горацкага касцёла.

20 лютага 1840 г. – з дакумента пад назвай “Ведамасць аб Рымска-Каталіцкім Горацкім прыходзе” вынікае наступнае:

а) Да парафіі прыналежылі наступныя мясцовасці:
мястэчка Горкі, фальваркі Сава, Спас, Шырокія, Кулакоўшчына, Собалева, Пузікі, Сцяпанаў, Кацярынінгоф, Сафіянпаль, Нікольск, Леанпаль, Іванава, Вінянцы, Сяморжа, Малькі, Наталін, Рудкоўшчына, а таксама вёскі Цеплухі, Крыўцы, Аршаны, Ніўцы, Тосна, Целяшоўка, Гарадзецк, Сапрыкі, Гузараўшчына, Каралёўка, Лугіны, Крыўцы, Пузікі, Старакожаўка, мястэчка Горы, а таксама хутары: Берэзетня, Несцерава, Атокі, Шэршнева, Посахава, Падзерні, Кураўшчына, Кадзін, Вышоў, Сакалова, Цімохаўка, а таксама ваколіцы Кацельнікі, Селішча, Варнавін, Пузырова, Сакалоўшчына, Свяцілаўка, і мястэчка Раманава з засценкам Сакалоўшчына.

б) Агулам вернікаў налічвалася 344 асобы.

в) Парафіяй апекаваліся 3 святары: настаяцель кс. Караль Зубржыцкі, а таксама вікарыі – кс. Язафат Юржынскі і кс. Юрый Хлюдзінскі.

г) Душпастырская дзейнасць рэалізавалася ў 4 месцах: мястэчку Горкі (парафіяльная святыня), а таксама ў мястэчках Горы, Раманава і Кадзін(філіяльныя капліцы). Як зазначае кс. Караль у дакуменце, “у філіяльных капліцах багаслужэнні здзяйсняюцца падчас вялікоднай споведзі і па меры неабходнасці, а ў Раманаўскай капліцы па прычыне ветхасці багаслужэнняў няма”.

31 верасня 1840 г. – працяг справы адносна знішчэння касцёла святой Тройцы ў Раманаве. Кіраўнік Міністэрства Унутраных Спраў ізноў звяртаецца да Магілёўскага генерал-губернатара наконт ліквідацыі раманаўскай святыні. У звароце ён паведамляе аб тым, што “Рымска-каталіцкая духоўная Калегія просіць даволу аб продажы будынка дадзенага касцёла з публічнага торгу і скіраванні выручаных грошай у склад дапаможнага капіталу духавенства ведамства”.

1844 г. – касцёл меў невялічкую сядзібу ў 7 дзесяцін зямлі, фальварак Шыманоўку ў 28 дзесяцін і быў залічаны ў чацвёртую ступень штатных казённых касцёлаў з пенсіяй у 275 рублёў у год.

1845 г. – ксёндз касцёла звярнуўся ў Земляробчую школу з просьбай аб грашовай субсідыі ў памеры 120 рублёў, у той час у ліку парафіян былі 44 яе вучні. Дырэктар Земляробчай школы Пэйкер накіраваў просьбу ў Пецярбург. Міністр Кісялёў назначыў штогадовую субсідыю ў памеры 100 рублёў.

1856 г. – паводле гісторыкаў, у Горках жыло 239 мужчын і 40 жанчын каталіцкага веравызнання.

1859 г. у штат Земляробчага інстытута быў уведзены каталіцкі настаўнік. У гэты час служэнне ў Горках нясуць кс. Манюшка і кс. Дабравольскі.

15 верасня 1861 г. – горацкія студэнты наладзілі дэмантрацыю ў касцёле.

1863 г. парафія стала адным з цэнтраў збору паўстанцаў. Пасля паражэння паўстання кс. Манюшка быў арыштаваны і высланы спачатку адміністрацыйна ў Пермскую губерню, а затым, пасля пазбаўлення усіх правоў і маёмасці, асуджаны да высылкі ў Томскую губерню. Лёс кс. Дабравольскага невядомы, але ў 1865г. ў касцёле працаваў ужо кс. Камянецкі.

1865 г. У ліпені 1865 года магілёўскі губернатар Беклямішаў інфармаваў Віленскага генерал-губернатара аб неабходнасці скасавання Горацкага касцёла.

15 лістапада 1865 г. выйшла прадпісанне за № 3032 аб закрыцці ў Магілёўскай губерні 19 касцёлаў, у тым ліку і Горацкага.

4 студзеня 1866 г. павятовы спраўнік атрымаў прадпісанне Магілёўскага губернатара закрыць касцёл. Касцёл быў зачынены і апячатаны, маёмасць перададзена ў Дубровенскі касцёл св. Юрыя пакутніка і Фашчэўскі парафіяльны касцёл Наведвання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. На гэтым месцы быў пастаўлены драўляны крыж, які прастаяў да пачатку дваццатага стагоддзя.

2006 г. – распачалося аднаўленне Горацкай парафіі;

14 лістапада 2006 г. – адміністратарам з правамі пробашча прызначаны кс. Віталь Марфель, які разам з вернікамі распачынае падрыхтоўку неабходных дакументаў для рэгістрацыі парафіі.

30.05.2007 г. – паводле рашэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэту парафія атрымала дзяржаўную рэгістацыю і юрыдычны адрэс (вул. Калініна 5).

2008 – 2011 гг. – пастырскае служэнне ў Горках выконваў а. Юрый Находка OCD, кармеліт з Мінска. У сувязі з неабходнасцю парафія была вымушана набыць іншае памяшканне – па адрасе: г. Горкі, завул. Валадарскага, 10.

2011 – 26.09.2013 г. – парафіяй апекаваўся кс. Роберт Мацееўскі з Мсціслаўя (у той час – дэкан Мсціслаўскага дэканату).

27.09.2013 г. – адміністратарам з правамі пробашча прызначаны кс. Андрэй Кеўліч , які распачаў служэнне ў Горках 29 верасня 2013г.; распачаўся працэс урэгулявання юрыдычнага статусу парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі (змена юрыдычнага адрэсу).

Праведзены некаторыя рамонты парафіяльнага дома (замена электраправодкі, устаноўка новых вакон, прыстасаванне пакоя для жыхарства святара).

Падрыхтаваў кс. Андрэй Кеўліч, www.kasciol.by
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Купить в России, заказать в Интернете, переждать – как жители Горок проживут без местных предпринимателей

Хотите узнать больше? На втором этаже "Малой Европы" в Горках мы узнали у посетителей, где они будут покупать одежду, если вдруг в начале следующего года индивидуальные 959

Горецкие предприниматели: "У потенциальных покупателей элементарно нет денег"

Хотите узнать больше? На товары – все документы, в торговые объекты – банковские терминалы. Многие горецкие предприниматели думают, что с 2016-го дела придется 874

Выходные в Горках можно провести с Китнисс Эвердин

Хотите узнать больше? Финал "Голодных игр", российская криминальная драма и мультфильм – что показывает "Крыница" в субботу и воскресенье. "Савва. Сердце воина" в 3D 550

Двое мужчин в Горках совершили разбойное нападение на пенсионера

Хотите узнать больше? Двое наглядно знакомых мужчин 18 ноября угрожали ножом жителю Горок и требовали денег. 60-летний пенсионер обратился в Горецкий РОВД, сообщили в 582

Проход с улицы Железнодорожной к Черникова утопает в грязи. ФОТО

Хотите узнать больше? Такой "классный" проход с улицы Железнодорожной к улице Черникова в Горках я сегодня сфотографировала. И это после ремонта! Просто слов нет. 635

Уговоры, эмоции и вера – жители Горок рассказали, как совершали ненужные покупки

Хотите узнать больше? Случалось ли вам когда-нибудь совершать ненужные траты? На этот вопрос нам отвечали девчата на улицах Горок. Кристина: Нет, необдуманных покупок я 670

Как и почему жители Горок тратят миллионы на ненужные вещи

Хотите узнать больше? Только после того, как за продавцами закрылась дверь, семья поняла, что купила совершенно ненужный товар за бешеные деньги. Наверняка у вас хотя бы 989

С 14 ноября по 22 ноября в Горках – выставка-ярмарка "В мире самоцветов"

Хотите узнать больше? На выставке-ярмарке "В мире самоцветов" в Горецком музее можно приобрести все для вашей красоты! Выставка-ярмарка предлагает: авторские эксклюзивные 849