Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Пасёлак гарадскога тыпу Дрыбін, што на Магілёўшчыне, паспеў заваяваць сабе славу “шапавальскай сталіцы” – валяльны промысел тут быў развіты з даўніх часоў і ў нашы дні атрымаў новае жыццё. А з мінулага года ў Дрыбіне ладзіцца рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі” – мерапрыемства, якое стала яшчэ адным брэндам раёна.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Сёлета на “таржкі” завіталі не толькі дрыбінцы, але і жыхары суседніх раёнаў, творчыя дэлегацыі, майстры і калектывы з Магілёўскага, Чавускага, Мсціслаўскага, Быхаўскага, Слаўгарадскага, Краснапольскага, Горацкага раёнаў нашай вобласці, з іншых рэгіёнаў краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Брэстшчыны, а таксама са Смаленскай вобласці. Талісманам фестывалю, па традыцыях продкаў, абралі мясцовага героя Дрыбшу – па павер’ю, менавіта ад яго пайшла назва Дрыбін.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Фестываль ладзіцца з 2011 года з мэтай захавання і папулярызацыі народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў, прыцягнення ўвагі моладзі да народных абрадаў, звычаяў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. “Ля вытокаў фестывалю стаяў творчы калектыў аддзела культуры, раённага Цэнтра культуры, гісторыка-этнаграфічнага музея. Мы хацелі заснаваць у раёне такі фестываль, які б адлюстроўваў інтарэсы мясцовага насельніцтва, – расказала дырэктар ДУА “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна” Іна Балаўнёва. Яна да нядаўняга часу займала пасаду начальніка аддзела культуры Дрыбінскага райвыканкама і была адным з ініцыятараў правядзення фестывалю. “Мы звярнуліся да гісторыі нашага краю і знайшлі звесткі пра тое, што на дрыбінскай зямлі здаўна існавала традыцыя ладзіць “таржкі”, – адзначыла суразмоўца. – Яшчэ ў 19 стагоддзі тут праводзіліся кірмашы, на якія з усіх бакоў з’язджаліся людзі са сваім таварам – гандлявалі пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй, рамеснымі вырабамі. А самыя буйныя “таржкі” ладзіліся ў жніўні, на дзень Святога прарока Іллі, калі ўжо можна было прадаваць плады новага ўраджаю. І менавіта гэтую традыцыю мы ўзялі за аснову нашага фестывалю, сталі яе развіваць. Мы задумалі “Дрыбінскія таржкі” як штогадовае мерапрыемства, на якое будуць з’язджацца фальклорныя гурты, рамеснікі і майстры з розных куточкаў нашай краіны, а таксама з-за яе межаў”.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

“Дрыбінскія таржкі” праходзілі з размахам, у вясёлай і святочнай атмасферы. Каб патрапіць на фестываль, госці мусілі пераадолець “мытню”, для чаго павінны былі выканаць розныя заданні – пагрэсці сена, пасядзець у стагу, запрэгчыся або сесці ў адмысловы вазок. Але “пакуты” ўзнагароджваліся шчодрым дрыбінскім пачастункам на другім баку мяжы – дранікамі, блінцамі, медавухай і іншымі прысмакамі.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

На цэнтральнай плошчы Дрыбіна раскінуўся маляўнічы і багаты кірмаш. Таржковыя падворкі прадстаўлялі арганізацыі, установы і прадпрыемствы Дрыбінскага раёна, якія ў яркай, гульнёвай форме прадстаўлялі сваю прадукцыю і паслугі. Наведвальнікі падворкаў ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, частаваліся мясцовымі стравамі, набывалі розныя тавары. Шмат гасцей прываблівалі “крамніцы” – намёты, аформленыя з народным каларытам. Так, “Краміца селядцоў” прапаноўвала стравы з рыбы і розныя рыбацкія забавы, у “Крамніцы зёлак” можна было выпіць смачнай травяной гарбаты і набыць сабе гаючыя зёлкі і венікі для лазні, на падворку “Шалёная бжылка” – пачаставацца мёдам самых розных гатункаў, медавухай і мядовымі ласункамі, а ў крамніцы з таямнічай назвай “Добра скеніць” (што ў перакладзе з мясцовай “шапавальскай мовы” значыць “Смачна есці”) – пакаштаваць стравы беларускай кухні і г.д. Атракцыёны, гульні і іншыя забавы не давалі сумаваць ні дарослым, ні дзецям – настрой ва ўсіх сапраўды быў святочным!

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Традыцыйныя ўдзельнікі кірмашоў – гэта майстры і рамеснікі, якія гандлююць сваімі вырабамі. На “Дрыбінскіх таржках” яскравую палітру народных рамёстваў і промыслаў прадстаўлялі майстры з Дрыбіншчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі. Яны выстаўлялі свае работы ў “Горадзе майстроў”, праводзілі майстар-класы. Вырабы з саломкі і лазы, тканыя паясы і традыцыйныя лялькі-мотанкі, лапці, свістулькі-салаўі, кампазіцыі з бісера – усё гэта і многае іншае можна было не толькі разгледзець, але і набыць у якасці сувеніра. Асноўная ўвага была скіраванана на “фірменны” промысел Дрыбіншчыны – шапавальства, які атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці на рэспубліканскім узроўні, а сёння прэтэндуе на ўнясенне ў рэпрэзентатыўны спіс шэдэўраў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

На на кірмашы можна было не толькі купіць сабе валяныя шапкі і валёнкі на любы густ і памер, але і пагутарыць з майстрамі, даведацца некаторыя сакрэты шапавальскага промыслу, якімі майстры, аднак, дзеляцца не дужа ахвотна – на тое яны і сакрэты. “За тое, што я расказваю вам пра тэхналогію, раней мяне маглі строга пакараць іныя шапавалы, – распавядае майстар-шапавал у чацьвёртым пакаленні Валянцін Зюлікаў з вёскі Пакуцце. – Але яшчэ большае злачынства – раскрываць чужынцу нашу сакрэтную мову”. І гэта не дзіўна, бо мова шапавалаў – “катрушніцкі лемезень” – дапамагала майстрам захаваць ад чужых вушэй складаную тэхналогію шапавальства і іншыя сакрэты. “Катрушніцкім лемезнем” і зараз валодаюць некаторыя дрыбінскія шапавалы, гэта служыць таксама для ідэнтыфікацыі “свой-чужы”. “Ведаеце, як праверыць: добрыя валёнкі ў майстра ці не? – вучыць нас Валянцін. – Падыйдзіце да яго і запытайцеся што-небудзь на “лемезні”, напрыклад “Шымскія шкорні ці хусовыя?” , што значыць “Добрыя валёнкі ці дрэнныя?”. І калі майстар вас зразумее і адкажа правільна – ён сапраўдны шапавал, і валёнкі ў яго добрыя. А добрыя валёнкі, на думкутутэйшых умельцаў, мусяць быць, па першае – цёплымі, па-другое, моцнымі, і, па трэцяе, прыгожымі.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

“Шапавальства – гэта брудная, цяжкая праца,” – прызнаецца яшчэ адзін майстар, Уладзімір Асіпоўскі. Ён з’яўляецца кіраўніком дзіцячага аб’яднання “Катрушнік”, у якім зараз заёмаецца 12 дзяцей. Яны ўжо ўмеюць рабіць валёнкі, засвоілі ўсе стадыі складанага вытворчага працэсу ад пачатку да канца. Юным умельцам хіба толькі застаецца акрэпнуць фізічна, і яны стануць сапраўднымі майстрамі-шапаваламі. Як лічыць кіраўнік аб’яднання, гэтае майстэрства яго выхаванцам абавязкова спатрэбіцца: у любыя часы чалавеку неабходны зручны, цёплы і здаровы абутак.

Арыгінальныя вырабы з лямцу былі ў мінскіх майстроў Насты Арась і Веранікі Фаміной. Яны не толькі перанялі ад дрыбінскіх шапавалаў іх старадаўнюю тэхналогію, але і прыўнеслі ў яе сваю фантазію, выйшлі за межы традыцыі. Створаныя іх рукамі біжутэрыя, кампазіцыі з лямцу выглядалі арыгінальна і непаўторна, а валяная мэбля і дываны былі яшчэ і функцыянальнымі – мяккімі, утульнымі, прыемнымі на дотык і экалагічна чыстымі. Апроч валёнкаў, дрыбінцы прэзентавалі яшчэ адзін традыцыйны абутак – лапці. Дырэктар раённага Дома рамёстваў Ларыса Заклікоўская праводзіла майстар-клас па пляценю лапцяў, а таксама прапаноўвала набыць аўтэнтычны абутак з лыка на свой памер.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Дарэчы, лапці могуць можна апранаць не толькі дзеля народнага каларыту, але і для здароўя – пры хадзьбе ў шурпатым абутку з натуральнага матэрыялу масажыруецца ступня, паляпшаецца кровазварот і абмен рэчываў. А яшчэ маленечкія лапаточкі – гэта добры абярэг для дома.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Кірмашы традыцыйна суправаджаліся спевамі і танцамі, і “Дрыбінскія таржкі” не сталі выключэннем. Свае творчыя праграмы на канцэрце прадставілі каля 15 калектываў: ансамбль народнай песні “Вербніца” з г. Магілёва, ансамбль народнай песні і музыкі “Землякі” з Чавускага раёна, народны тэатр з Краснаполля, драматычны калектыў “Мікося” з Міншчыны, ансамбль народнай песні “Слаўныя людзі” са Смаленшчыны і інш. Народныя песні і танцы, а таксама тэатральныя і лялечныя пастаноўкі, гумарыстычныя мініяцюры не давалі сумаваць гледачам, многія з іх нават пускаліся ў пляс пад вясёлыя мелодыі. Каларытныя вядучыя канцэрта – талісман фестывалю Дрыбша і языкастая Сымоніха – весялілі публіку дасціпнымі жартамі.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Дыпломамі, падзякамі і каштоўнымі прызамі напрыканцы фестывалю былі ўзнагароджаны ўсе яго ўдзельнікі, творчыя калектывы і майстры, а таксама арганізацыі раёна, што прадстаўлялі свае падворкі на “таржках”, спонсары і сябры фестывалю. Як паабяцалі арганізатары, свята адбудзецца праз год, у першую суботу жніўня, і хлебасольны Дрыбінскі край зноў прыме жаданых гасцей. А мы будзем чакаць з нецярплівасцю наступных “таржкоў” і спадзявацца, што гэтая традыцыя, якая ўжо становіцца візітоўкай раёна, атрымае працяг.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Па словах начальніка аддзела культуры Дрыбінскага раёвыканкама Алены Мікалаеўны Рабкавец, фестываль абавязкова будзе развівацца: “Мы будзем запрашаць яшчэ больш творчых калектываў і майстроў, таксама шапавалаў з іншых рэгіёнаў. “Дрыбінскія таржкі” – гэта добры піяр для раёна, творчы абмен паміж рознамі рэгіёнамі, нарэшце, проста добры адпачынак для ўсіх жадаючых”.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Дарэчы, зусім нядаўна Дрыбінскі раён заняў 1-е месца ў міжнародным конкурсе праектных ініцыятыў і атрымаў грант у памеры 8 тысяч еўра за праект “Стварэнне творчай лабараторыі па выкарыстанню нематэрыяльнай культурнай спадчыны як аднаго з фактараў устойлівага развіцця рэгіёна і папулярызацыі рэгіянальнага фестывалю “Дрыбінскія таржкі”. Плануецца, што грошы пойдуць на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры раёна – закуп абсталявання, касцюмаў для майстроў, матэрыялу, транспарту і інш. А гэта значыць, што народныя традыцыі на Дрыбіншчыне будуць квітнець.

У Дрыбіне прайшоў II рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў “Дрыбінскія таржкі”

Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Дрибина

Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека

Хотите узнать больше? Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 563

В Дрибине в память о погибших в ДТП зажгли 23 свечи и запустили в небо 23 воздушных шара

Хотите узнать больше? Местные школьники совместно с сотрудниками ГАИ раздавали водителям и пешеходам памятки и листовки по профилактике дорожно-транспортного травматизма. 595

Убил отца одни ударом

Хотите узнать больше? Уголовное дело за убийство было возбуждено против 29-летнего жителя Дрибинского района. Трагедия произошла вечером в минувшую пятницу 13 ноября. По 500

Экспозиция об истории шаповальства появится в Дрибинском историко-этнографическом музее

Хотите узнать больше? Дрибинский историко-этнографический музей станет единственным в стране, где появится экспозиция всего исторического процесса шаповальства. 391

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Хотите узнать больше? Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага ... 363

Кинопраздник «Жар-птушка» пройдет в четвертый раз в Дрибине

Хотите узнать больше? В Дрибине в четвертый раз пройдет кинопраздник «Жар-птушка». Об этом корреспонденту сайта сообщил ведущий методист отдела киновидеомероприятий ... 366

Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака в Дрибинском районе дал положительные результаты

Хотите узнать больше? Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака (наиболее редкий вид, включенный в Беларуси в Красную Книгу) успешно прошел в Дрибинском районе. 396

Обновленное здание начальной школы открыли в Дрибине

Хотите узнать больше? Начальную школу после реконструкции открыли в городском поселке Дрибин. Обновленное здание приняло более 170 ребят... 5 957