Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старыя праблемы новага дома ў Дрыбіне

Дому, у якім я жыву ў Дрыбіне (вул.Раснянская, д.5), усяго гадоў дзесяць. Пабудаваны ён быў, як і большасць у нашым краі, за ільготныя крэдыты. Узводзіла будынак горацкае ААТ “Будаўнік”. З выгляду атрымаўся дом досыць прыгожы і сучасны. Але не паспелі мы, жыхары, засяліцца, як пасыпаліся праблемы.
Будаваць занава?

Вокны “плачуць” так, што аж падаконні мокнуць і гніюць. Вентыляцыя не працуе, і ў ваннах хутка ўсё пакрывае цвіль. Вадасцёкі з даху недастаткова прапускаюць ваду і падчас леяў дождж бяжыць прама па сценах. Было так, што і наскрозь прамакалі!
Мы ўсе абураліся, крыху скардзіліся, але рэальна да канца адстойваць свае правы здолеў толькі адзін наш сусед. Яму і вокны памянялі за кошт арганізацыі-будаўніка, і вентыляцыю перароблівалі…

Але, вялікай карысці гэтыя захады не далі. Прыязджалі да хлопца ў кватэру розныя камісіі, аглядалі, раіліся. Потым прыехалі з Магілёва з прыборам “цеплавізарам”. І пабачылі, што праблема ў саміх сценах, таму якія вокны не стаў – становішча не паправіш. Хіба што разабраць дом і скласці па-новаму...

Так і засталіся і мы, і той наш сусед жыць у новым доме са старымі праблемамі.
Чаму маўчалі?

Не баранілі мы свае інтарэсы з двух прычынаў. Па-першае, значная колькасць з жыхароў гэтага дома – бюджэтнікі, людзі вельмі залежныя ад уладаў. Таму нешта рабіць супольна апасаліся. Маўляў, наверсе скажуць: мы вам амаль дарма жыллё далі, а вы тут яшчэ нешта патрабуеце, няўдзячныя!
Па-другое, асабіста я, можна сказаць, “купіўся на халяву”. Кватэру атрымаў новую за невялікія грошы. Таму думаў: рамонт і недаробкі за свой кошт падцягну. Але…
Час ішоў і апошнія гады два стала відавочна: дом паціху, але ўпэўнена, развальваецца.

Схадзіў на прыём да старшыні райвыканкаму. Той усё выслухаў, паабяцаў разабрацца. Суседзі рэгулярна тэлефануюць у камунальныя службы, да раённых уладаў. Касметычна тое-сёе робіцца, а рэальных зрухаў не бачна.
Таму днямі мы, жыхары дому №5 на вул.Раснянскай, сабралі подпісы і звярнуліся да мясцовых уладаў з прапановамі прыняць захады па вырашэнні нашых праблем.
Пад зваротам падпісалася 35 чалавек (усяго кватэр у нашым доме – 43).

У сваім лісце мы пытаемся ў адказных службаў:

1. Колькі сродкаў на капітальны рамонт і тэхабслугоўванне было заплачана жыхарамі нашага дома за 2011 год, колькі з тых сум пайшло на наш дом?

2. У якія тэрміны і кім будуць прынятыя меры па рамонце даху нашага дома?

3. Калі ў двары з’явяцца лаўкі і сметніцы?

Цяпер будзем чакаць адказу і на паперы, і на справе.
Ці тое робіцца?

Мінулы год увесну ў Дрыбіне на вуліцы Зялёнай ударнымі тэмпамі будавалі новы дом. Паспелі вывесці з зямлі, пачалі класці сцены… І кінулі. Ужо год стаіць, нібыта помнік глупству і нядбайнасці.

Чаму ж яго пачыналі будаваць? Мяркую, што спадзяваліся на “халяў-ныя” крэдыты. Чаму тады кінулі? Не атрымалі крэдытаў.
Пакуль робіцца такое, дах на маім доме развальваецца, ды і ў астатніх дамах нямала хібаў.

Я добра ўяўляю, што гэта будаўніцтва на “халяву” ўжо прыносіць, а ў будучыні прынясе нам яшчэ болей праблем. Адна з іх – гэта нізкая якасць (праверыў на ўласнай скуры) аб’ектаў. А дзе ж узяцца той якасці? Няма ні нармальнай канкурэнцыі ў будаўнічай галіне, ні патрэбных навыкаў у выкананні тэхналагічнага працэсу, ні зацікаўленага кантролю з боку спажыўцоў. І тут спадзявацца, што ўсё за нас, жыхароў, вырашаць дзяржаўныя органы – справа марная.

На гэтыя праблемы накладаецца і тое, што заробкі ў нас невялікія, а дадатковыя даходы знайсці цяжка. Дзе ж тут заплаціш шмат за будаўніцтва кватэры? Гэта, перадусім, асабліва важна для Дрыбіна ды Мсціслава. У Горках крыху лягчэй – некаторыя будуюць жыллё, каб здаваць студэнтам, таму і па коштах могуць пацярпець.

А тым часам набудаванае, як і мой дом, пачынае паціху разбурацца. І дзе будзем браць сродкі на рамонт? З нас, простых жыхароў, шмат не возьмеш. Можа і рамонты будзем рабіць за кошт “халяўных” крэдытаў? Ці можа цягнуцца такое вечна? Не, і леташняя дэвальвацыя гэта даказвае.
Андрэй Юркоў, газета «УзГорак»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Дрибина

Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека

Хотите узнать больше? Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 570

В Дрибине в память о погибших в ДТП зажгли 23 свечи и запустили в небо 23 воздушных шара

Хотите узнать больше? Местные школьники совместно с сотрудниками ГАИ раздавали водителям и пешеходам памятки и листовки по профилактике дорожно-транспортного травматизма. 598

Убил отца одни ударом

Хотите узнать больше? Уголовное дело за убийство было возбуждено против 29-летнего жителя Дрибинского района. Трагедия произошла вечером в минувшую пятницу 13 ноября. По 501

Экспозиция об истории шаповальства появится в Дрибинском историко-этнографическом музее

Хотите узнать больше? Дрибинский историко-этнографический музей станет единственным в стране, где появится экспозиция всего исторического процесса шаповальства. 396

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Хотите узнать больше? Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага ... 367

Кинопраздник «Жар-птушка» пройдет в четвертый раз в Дрибине

Хотите узнать больше? В Дрибине в четвертый раз пройдет кинопраздник «Жар-птушка». Об этом корреспонденту сайта сообщил ведущий методист отдела киновидеомероприятий ... 367

Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака в Дрибинском районе дал положительные результаты

Хотите узнать больше? Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака (наиболее редкий вид, включенный в Беларуси в Красную Книгу) успешно прошел в Дрибинском районе. 396

Обновленное здание начальной школы открыли в Дрибине

Хотите узнать больше? Начальную школу после реконструкции открыли в городском поселке Дрибин. Обновленное здание приняло более 170 ребят... 6 033