Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Дрыбіне адзначылі Дзень роднай мовы

У Дрыбіне адзначылі Дзень роднай мовы

Учора 21 лютага, калі ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы, у Дрыбіне адбылася сімвалічная беларускамоўная дыктоўка. Аднак прайшла яна не ў школе і пісалі яе не дзеці, а дарослыя людзі.

Каб выказаць павагу да роднай мове, мясцовыя жыхары дамовіліся сабрацца разам у адной з мясцовых кавярняў і напісаць тут пад дыктоўку беларускамоўны тэкст. На імпрэзу прыйшлі 13 чалавек. Яны выбралі прамову Янкі Купалы, сёлета ў нашага знакамітага песняра – юбілей, 130 гадоў з дня нараджэння. Добра пастаўленым голасам дыктоўку дрыбінцам прачытала былая настаўніца беларускай мовы.

Як расказала ініцыятарка гэтай культурнай імпрэзы Тамара Юневіч, сабраць людзей было вельмі проста. Усе, каму актыўная жанчына прапанавала прыйсці на дыктоўку, пагадзіліся.
Зусім іншае стаўленне было ў мясцовай “вертыкалі”, да якой Тамара Юневіч звярнулася па дапамогу ў арганізацыі дыктоўкі.
Першы чыноўнік сказаў, што беларуская дыктоўка – гэта прапаганда адной з дзяржаўных моў, а такога быць не павінна. Другі – што ніхто з настаўнікаў не пагодзіцца ўдзельнічаць у дыктоўцы, бо пабаяцца паказаць свае веды. Трэці вырашыў чамусьці, што нехта пры дапамозе дыктоўкі хоча наладзіць кантроль за выкладаннем беларускай мовы у Дрыбіне...
Тым часам у абласным Палацы культуры ў Магілёве дыктоўка адбылася яшчэ ў нядзелю.
На яе прыйшлі каля 60 чалавек. Па словах Алега Дзьячкова, актывіста Таварыства беларускай мовы з Магілёва: “Дыктоўка яднае людзей рознага веку, поглядаў, сацыяльнага статусу. У ёй прымаюць удзел усе, каму неабыякавы лёс нацыянальная культуры”. Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар. Яна з’яўляецца сімвалічным напамінам пра родную мову для беларусаў па ўсім свеце.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года па рашэнні ЮНЕСКА.
Генеральная Асамблея ААН падтрымала гэта рашэнне і заклікала дзяржавы – члены ААН садзейнічаць абароне ўсіх моў. Святкаванне гэтага дня падкрэслівае значнасць захавання культурнага багацця нашай планеты.
Ягор Клішэвіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Дрибина

Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека

Хотите узнать больше? Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 559

В Дрибине в память о погибших в ДТП зажгли 23 свечи и запустили в небо 23 воздушных шара

Хотите узнать больше? Местные школьники совместно с сотрудниками ГАИ раздавали водителям и пешеходам памятки и листовки по профилактике дорожно-транспортного травматизма. 588

Убил отца одни ударом

Хотите узнать больше? Уголовное дело за убийство было возбуждено против 29-летнего жителя Дрибинского района. Трагедия произошла вечером в минувшую пятницу 13 ноября. По 497

Экспозиция об истории шаповальства появится в Дрибинском историко-этнографическом музее

Хотите узнать больше? Дрибинский историко-этнографический музей станет единственным в стране, где появится экспозиция всего исторического процесса шаповальства. 386

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Хотите узнать больше? Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага ... 359

Кинопраздник «Жар-птушка» пройдет в четвертый раз в Дрибине

Хотите узнать больше? В Дрибине в четвертый раз пройдет кинопраздник «Жар-птушка». Об этом корреспонденту сайта сообщил ведущий методист отдела киновидеомероприятий ... 364

Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака в Дрибинском районе дал положительные результаты

Хотите узнать больше? Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака (наиболее редкий вид, включенный в Беларуси в Красную Книгу) успешно прошел в Дрибинском районе. 394

Обновленное здание начальной школы открыли в Дрибине

Хотите узнать больше? Начальную школу после реконструкции открыли в городском поселке Дрибин. Обновленное здание приняло более 170 ребят... 5 878