Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Андрэй Юркоў: "Каштоўнасць для людзей не мова, а дабрабыт і адсутнасць канфлікту з уладай"

Ці можа існаваць беларуская дзяржава без нацыянальнай мовы і адукацыі? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца тыя, хто наважыўся трымацца Беларушчыны? Вось што на гэтыя пытанні адказалі жыхары Дрыбіна.

Пра ролю беларускай мовы ў існаванні беларускай дзяржавы пяцёра жыхароў Дрыбіна згадалі пры канцы гутаркі, якая тычылася перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі. Калі мікрафон быў ужо выключаны, суразмоўнікі назвалі Аляксандра Лукашэнку абаронцам мовы беларусаў. Паводле дрыбінцаў, цяперашні кіраўнік дзяржавы апошнім часам не раз заяўляў: без беларускай мовы не можа быць беларускай нацыі і дзяржавы.

На пытанне, што самі суразмоўцы думаюць на гэты конт, першай азвалася адна з жанчын:

"У Беларусі мае быць беларуская мова. І руская таксама. Мы ж беларусы, дык што ж нам ужо – адмовіцца ад усяго свайго? Калі ёсць Беларусь, дык і мова павінна быць беларуская", – падкрэсліла жанчына, пазіраючы па баках, нібы шукаючы падтрымкі сваёй кампаніі.

"Дык калі беларуская мова родная беларусам, чаму яны на ёй не гавораць?", – пытаюся ў старых. Зноў бярэцца адказваць, ужо нібыта асмялеўшы, тая самая жанчына:

"Чаго ж не гавораць? У школах гавораць".

Да гутаркі далучыўся сусед жанчыны. Ён заяўляе, што вучыўся ў школе на беларускай мове:

"Вывучаў алгебру, фізіку, геаметрыю па-беларуску. І ўсё было нармальна, – кажа ён. – Цяпер трэба ўводзіць у школы беларускую мову паволі".

"Цяпер трэба з дзяцей пачынаць, каб яны ведалі і гаварылі на беларускай мове", – выказала меркаванне яшчэ адна з жанчын.

"А хто іх будзе вучыць? – крыху паразважаўшы, працягнула суразмоўніца. – Ды настаўнікі, якія педінстытуты канчаюць. Мае ж дзеці гавораць па-руску. Нас жа ў свой час не прымушалі вывучаць мовы. Але я ведаю, што я беларуска, і ганаруся сваёй Радзімай. Я вось цяпер гляджу на Украіну, дык там таксама на рускай мове гавораць".

Пытанне, ці ёсць у Дрыбіне школы з беларускай мовай навучання, суразмоўцаў збянтэжыла. Падумаўшы, яны прызналіся, што не ведаюць. Адна з жанчын пры гэтым заявіла:

"У нас у раёне ў вёсках усюды беларускія школы, і мова там вывучаецца".

Гаворачы пра стан беларускай мовы, дрыбінцы неаднойчы згадвалі мясцовага яе рупліўца Андрэя Юркова. Паводле іх, ён доўгі час дамагаўся для сваіх дзяцей беларускамоўнага навучання.

Андрэй Юркоў: "Каштоўнасць для людзей не мова, а дабрабыт і адсутнасць канфлікту з уладай"

Сам актывіст кажа: пытанні, звязаныя з беларускай мовай, для яго прынцыповыя.

"Я кожны год у жніўні пісаў заяву ў школу, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь патрабую стварыць для маіх дзяцей магчымасць для навучання на роднай беларускай мове. Мне адпісвалі: "Так, усё зробім. Дадзім беларускамоўныя падручнікі і будзем дадаткова займацца з вашымі дзецьмі беларускай мовай", – згадвае сваё ліставанне са школай Андрэй Юркоў.

Актывіст адзначае, што сёлета першы год, калі заяваў у школу ён не піша, бо малодшая дачка Яніна адвучылася. Юркоў згадвае, што пасля першага ягонага звароту з патрабаваннем беларускамоўнага навучання быў скліканы бацькоўскі сход.

"Дзве траціны бацькоў сядзелі на тым сходзе з абыякавай пазіцыяй. Якую мову для іх дзяцей зробяць мовай навучання, на такой і будуць вучыцца. Былі, аднак, і такія актыўныя людзі, якія выступалі супраць беларускай мовы – маўляў, а калі нашы дзеці паедуць вучыцца ў Маскву? А калі было галасаванне, дык большасць прагаласавала за рускую мову".

Моўнае пытанне, на думку суразмоўцы, для цяперашніх дрыбінцаў не галоўнае. "Абсалютная каштоўнасць для тутэйшых – гэта дабрабыт і каб не ўступаць у канфлікты з уладай. Я перакананы: калі б улада загадала напісаць заявы на беларускае навучанне, тыя абыякавыя бацькі напісалі б, што ад іх патрабуецца. У нашых людзей развіліся ўменні выжываць пры любых умовах. Прыйшлі немцы – будзем па-нямецку, прышлі б кітайцы – навучыліся б па-кітайску. Прыйшлі рускія – будзе па-руску".

Андрэй Юркоў заўважае, што не ўсе дрыбінскія дзеці разумеюць беларускую мову. "Яна знікла са сродкаў масавай інфармацыі, аздаблення вуліц. І, галоўнае, на ёй не гаворыць начальства", – тлумачыць сваё бачанне сітуацыі актывіст.


З мовай будзе лепей

Андрэй Юркоў: "Каштоўнасць для людзей не мова, а дабрабыт і адсутнасць канфлікту з уладай"

Малодшая дачка Андрэя Юркова Яніна скончыла школу. Дзяўчына прызнаецца, што вучыцца ёй было няпроста. Аднакласнікі часам смяяліся з яе, бо яна мела беларускамоўныя падручнікі: "Кпіны былі. А потым усе прызвычаіліся. Напачатку было цяжка. Адчувалася, што я нібы ізгой класа.

Былі ў мяне і сябры, але яны таксама напачатку не зусім разумелі мяне. Асабліва калі я толькі па-беларуску гаварыла да класа другога. Потым прызвычаіліся, і я навучылася гаварыць па-руску. Шмат хто мяне падтрымліваў, асабліва бацькі", – згадвае школьныя гады Яніна.

Азіраючыся назад, дзяўчына не шкадуе, што ёй давялося прайсці праз моўнае выпрабаванне. Яна верыць, што сітуацыя з беларускай мовай будзе лепшаць.


svaboda.org
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Дрибина

Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека

Хотите узнать больше? Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 564

В Дрибине в память о погибших в ДТП зажгли 23 свечи и запустили в небо 23 воздушных шара

Хотите узнать больше? Местные школьники совместно с сотрудниками ГАИ раздавали водителям и пешеходам памятки и листовки по профилактике дорожно-транспортного травматизма. 595

Убил отца одни ударом

Хотите узнать больше? Уголовное дело за убийство было возбуждено против 29-летнего жителя Дрибинского района. Трагедия произошла вечером в минувшую пятницу 13 ноября. По 500

Экспозиция об истории шаповальства появится в Дрибинском историко-этнографическом музее

Хотите узнать больше? Дрибинский историко-этнографический музей станет единственным в стране, где появится экспозиция всего исторического процесса шаповальства. 391

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Хотите узнать больше? Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага ... 364

Кинопраздник «Жар-птушка» пройдет в четвертый раз в Дрибине

Хотите узнать больше? В Дрибине в четвертый раз пройдет кинопраздник «Жар-птушка». Об этом корреспонденту сайта сообщил ведущий методист отдела киновидеомероприятий ... 366

Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака в Дрибинском районе дал положительные результаты

Хотите узнать больше? Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака (наиболее редкий вид, включенный в Беларуси в Красную Книгу) успешно прошел в Дрибинском районе. 396

Обновленное здание начальной школы открыли в Дрибине

Хотите узнать больше? Начальную школу после реконструкции открыли в городском поселке Дрибин. Обновленное здание приняло более 170 ребят... 5 963