Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мікалай Юркоў: пра тых, каму пара ўключыць мазгі

Апошнім часам наша ўлада стала надаваць шмат увагі людзям, якія нідзе не працуюць.

Мікалай Юркоў: пра тых, каму пара ўключыць мазгі

І гэта слушна. Толькі мне не зразумела – увесь час чую, што ў нас беспрацоўе на мяжы статыстычнай памылкі, а тут раптам высвятляецца, што ўлада налічыла аж каля паўмільёна тунеядцаў. Нам кажуць, што яны нічога не робяць, а толькі паразітуюць на здаровым целе нашай дзяржавы.

Я жыву на вёсцы і бачу ўсё знутры. У мяне узнікаюць пытанні – хто гэтыя людзі? За што жывуць? Якія страты прыносяць грамадству? Хацелася б гэтую з’яву неяк для сябе высветліць.

На маю думку, беспрацоўных у нас можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі. Першая і значна большая па колькасці – шабашнікі, якія працуюць у Расіі. Іх можна зразумець – карміць свае сем’і за капейкі, якія плаціць наша краіна, вельмі цяжка. Таму я б не сказаў, што яны такія ўжо крывасмокі. Усё ж гэтыя людзі прывозяць за месяц прыкладна каля тысячы даляраў заробкаў, якія потым трацяць у Беларусі. Не плацяць падаходны падатак? Так. Але ж, зрабіўшы пакупак на дзесяць-пятнаццать мільёнаў, даюць бюджэту больш прыбытку, чым даярка са свае зарплаты ў два-тры мільёны.

На мой погляд, гэта яны могуць нашай дзяржаве выстаўляць прэтэнзіі. Чаму, каб атрымаць дастойны заробак, хлопцы павінны ехаць далёкім-далёка, жыць у чужой краіне без сем’яў, без прававой і сацыяльнай абароны, працуючы там дзень і ноч? Чаму ў сваёй краіне гэтыя людзі не могуць зарабіць тыя ж грошы?

На сваім вопыце, як былы кіраўнік не малой гаспадаркі, я прыйшоў да высновы – заробак працаўніка залежыць ад разумнага кіраўніцтва на ўсіх узроўнях. Калі якасць працы рабочага ацэньваецца трываласцю, прыгажосцю і г.д. вырабленага прадукту, напрыклад, то мастацтва кіраўніка ў тым, каб сем’і падначаленых былі сытыя. Іншымі словамі, кожны кіраўнік павінен умець арганізаваць працу сваіх працоўных такім чынам, каб іх заробак быў годны. Інакш ніякія “жэстачайшыя” захады не дапамогуць.

Калі параўнаць эфект працы нашага кіраўніцтва з гэтага пункту гледжання нават з расійскім, то вынік не на нашу карысць.

Другая катэгорыя – сапраўды ёсць абібокі. Але зноў жа просіцца пытанне. Што, у нашай сельскай гаспадарцы адны непітушчыя працуюць? Так ужо склалася, што ў якасці меры выхавання таго ці іншага раз-адразу звальняюць. А хто і неспадзявана зап’е. Што ў такім выпадку рабіць брыгадзіру? Прыходзіцца бегчы да такога вось “рэзервіста”, які звольнены “па плану”, і нечаканае “вакно” на тыдзень-другі закрыта.

Калі ўлічыць, што асноўныя жыхары зараз ў вёсках – нямоглыя і старыя, то такі “кантынгент” умоўна беспрацоўных тут – асноўныя памочнікі. Часам толькі на іх дапамогу і разлічваюць пенсіянеры. Атрымаўшы грошы за паколатыя дровы, папраўлены плот альбо яшчэ за якую сялянскую справу, такія памочнікі перш-наперш бягуць у краму за выпіўкай. І зноў жа – грошы атрымлівае дзяржава. Чаго-чаго, а “чарніла” ў невялічкіх сельскіх гандлёвых кропках заўсёды дастаткова.

На маё перакананне, з тымі, хто не жадае працаваць, рабіць нешта трэба. Але, зноў жа мне хочацца спаслацца на свой вопыт.

Калі я толькі прыйшоў на пасаду дырэктара саўгаса “Дрыбінскі”, то ўзяўся за барацьбу з крадзяжамі. У той час я жыў па такім раскладзе: дзень кірую, ноч вартую. Але плёну ад такой справы было вельмі мала. Бачу, што ад вялікай стомы, у дзень працаваць належным чынам не магу. А без пэўнага гаспадарчага дагляду саўгас хутка мог прыйсці ў такі стан, што і красці будзе нечага. Дзякуй Богу, хапіла розуму прааналізаваць гэтыя выпадкі – хто крадзе, што крадзе і навошта. Атрымалася, што цягнуць сена, салому, камбікормы.

З першага ж укосу далі працаўнікам сена, але толькі пасля таго, як брыгада выканала свой план. Зараз нават цяжка паверыць, але сваякі сялян прыязджалі з гарадоў, каб дапамагчы хутчэй зрабіць норму і атрымаць худобе корм. Прыкладна так было і з саломай, і з камбікормам. Калі гаспадарка збірае сем-восем тысяч тон збожжа ў год, даць каля тоны зерня на хату (каму трэба) – гэта страты для дзяржавы зусім не вялікія. І красці амаль што перасталі, ва ўсялякім разе маштабы сталі ўжо зусім не тыя.

Так што адным бізуном справу занятасці насельніцтва не вырашыць. Кожная гаспадарка, установа, вытворчасць павінны мець столькі працоўных, колькі яна зможа пракарміць. А так што атрымліваецца?

Беспрацоўя няма (па афіцыйных звестках), а “бічы” ёсць. Дык можа нашым кіраўнікам трэба адкінуць бізун і ўключыць нарэшце мазгі? Становішча па гэтым пытанні ў краіне сапраўды сур’ёзнае.


Мікалай Юркоў, дырэктар СПК “Дрыбінскі” (1973-2001 г.г.)
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Дрибина

Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека

Хотите узнать больше? Во время пожаров в Дрибинском районе в ночь на понедельник погибло 4 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 559

В Дрибине в память о погибших в ДТП зажгли 23 свечи и запустили в небо 23 воздушных шара

Хотите узнать больше? Местные школьники совместно с сотрудниками ГАИ раздавали водителям и пешеходам памятки и листовки по профилактике дорожно-транспортного травматизма. 588

Убил отца одни ударом

Хотите узнать больше? Уголовное дело за убийство было возбуждено против 29-летнего жителя Дрибинского района. Трагедия произошла вечером в минувшую пятницу 13 ноября. По 497

Экспозиция об истории шаповальства появится в Дрибинском историко-этнографическом музее

Хотите узнать больше? Дрибинский историко-этнографический музей станет единственным в стране, где появится экспозиция всего исторического процесса шаповальства. 387

Увесь гістарычны працэс шапавальства можна будзе пабачыць у Дрыбінскім гісторыка-этнаграфічным музеі

Хотите узнать больше? Дрыбінскі гісторыка-этнаграфічны музей рыхтуецца стаць адзіным у краіне, дзе можна будзе пабачыць увесь гістарычны працэс унікальнага ... 359

Кинопраздник «Жар-птушка» пройдет в четвертый раз в Дрибине

Хотите узнать больше? В Дрибине в четвертый раз пройдет кинопраздник «Жар-птушка». Об этом корреспонденту сайта сообщил ведущий методист отдела киновидеомероприятий ... 364

Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака в Дрибинском районе дал положительные результаты

Хотите узнать больше? Эксперимент по выращиванию молоди широкопалого рака (наиболее редкий вид, включенный в Беларуси в Красную Книгу) успешно прошел в Дрибинском районе. 394

Обновленное здание начальной школы открыли в Дрибине

Хотите узнать больше? Начальную школу после реконструкции открыли в городском поселке Дрибин. Обновленное здание приняло более 170 ребят... 5 882