Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Быхаўскі раён актыўна рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства

Горад для добрых людзей

Летні дождж, цёплы і дробны, не перашкаджае працаваць Аксане Красніцкай. Капялюш на галаву, пэндзаль у руку — і наперад, ствараць мастацкую панараму старажытнага Быхава.

Малюе мастачка з Магілёва і яе калегі прама на тарцы жылога дома, у цэнтры горада.

«Гэта будуць два вялікія малюнкі, насупраць адзін аднаго: погляд у розныя бакі і нібыта ў розныя эпохі, — тлумачыць Аксана ідэю. — Тут у нас мінулае Быхава, са старажытным замкам. А з іншага боку будзе Быхаў будучыні, з вялікімі новабудоўлямі».

Малюнкі з двух бакоў зробяць выгляд вуліцы свежым для гараджан і цікавым для гасцей. Паміж мінулым і будучыняй — строгі будынак Быхаўскага райвыканкама — з вялікімі калонамі, савецкімі зоркамі з лаўровымі вянкамі на фасадным порціку ў стылі сталінскага ампіру.

«Вялікае свята — гэта добры шанц упрыгожыць стары горад, — усміхаецца Аксана, якая не стамляецца адказваць на пытанні аб сваёй працы цікаўных быхаўскіх прахожых. — Ён такі камерны, утульны, вельмі зялёны. І, думаю, людзі тут жывуць добрыя. Яны павінны адпавядаць гораду, а горад — ім».

На вуліцы Леніна ў Быхаве кіпіць праца. Будаўнічыя работы ідуць на некалькіх буйных аб'ектах. Раённы Цэнтр культуры абяцае стаць вельмі сучасным будынкам звонку і ўнутры, а вось кінатэатр "Радзіма", якому сёлета спаўняецца сто гадоў, нягледзячы на рэканструкцыю, захавае чароўнасць старога стылю, чаму не перашкодзяць новыя тэхналогіі 3D і камфорт для гледачоў.

Быхаў — увогуле адметны раённы цэнтр, і не толькі дзякуючы старажытным помнікам архітэктуры — сінагозе і замку Сапегаў. Напэўна, асаблівы настрой тут найперш стварае цэнтральная вуліца. Абапал дарогі стаяць двухпавярховыя жылыя дамы старой савецкай архітэктуры, з ганкамі і эркерамі. Будаўнікі цяпер прыводзяць іх у парадак: рамантуюць, робяць тэрмарэнавацыю, тынкуюць, фарбуюць у спакойныя колеры, і дамы набываюць новы выгляд.

«Гэта як жанчына, якая раніцай прачнулася і наводзіць прыгажосць»,— так трапна сказаў пра добраўпарадкаванне ў горадзе старшыня Быхаўскага райвыканкама Дзмітрый Калееў.

Нягледзячы на тое, што вуліца носіць імя Леніна, найбольш прыцягвае ўвагу турыстаў скульптура не правадыра пралетарыяту, а дзяўчынкі перад фасадам дзіцячага садка. "Балерынка", якая, верагодна, была зроблена ў далёкія-далёкія савецкія часіны, упрыгожвае фантан, які цяпер да свята таксама прыводзяць у парадак. Яна сімпатычная і сапраўды адметная, хоць, можа, і не мае вялікай каштоўнасці. Таму што ў часе сучасных "еўрарамонтаў" гэтых сведак мінулага выкідалі на сметнікі, а тут захавалі. І здаецца, што нездарма.

Старажытны скарб

На пад'ездзе ў Быхаў на высокім беразе Дняпра стаіць замак Сапегаў, вядомы помнік архітэктуры ХVІІ стагоддзя. Пачалася яго рэстаўрацыя, якая робіцца за дзяржаўныя сродкі, і яна завершыцца, паводле планаў, толькі ў 2018 годзе.

Цяпер жа, да Дня пісьменства, у парадак прыводзяць двор і выкладаюць там пліткай пляцоўку. У двары замка 1 верасня плануецца рыцарскі турнір. Дзве замкавыя вежы стаяць у будаўнічых рыштаваннях: іх накрываюць дахамі і тынкуюць.

Большая частка старажытнага будынка зачынена сёння, але цікаўныя людзі ўсё ж могуць увайсці ў некалькі памяшканняў, агледзець скляпенні і разбітыя шукальнікамі скарбаў дымаходы. Астатнія цікавінкі — толькі на свяце: археолагі прадэманструюць важныя знаходкі, якія зрабілі пры раскопках.

Увогуле ў Быхава багатая гісторыя. У цэнтры — велічны старажытны будынак сінагогі, помнік архітэктуры ХVІІ стагоддзя. Турысты могуць сёння толькі пахадзіць навокал яго па зялёным газоне, але і вонкавы агляд пакідае вялікае ўражанне. Калісьці ў будынку месціўся склад, але ўжо шмат гадоў ён стаіць пусты і павольна разбураецца. Цяперашняе кіраўніцтва Быхаўскага раёна і Магілёўскай вобласці настроена захаваць для нашчадкаў гэты ўнікальны будынак. Рэстаўрацыя сінагогі будзе каштаваць вялікіх сродкаў.

Быхаў літаральна праз месяц будзе прымаць гасцей.

«Хачу абвергнуць пагалоскі аб пераносе свята. 1 верасня 2013 года Дзень беларускага пісьменства будзе праходзіць у Быхаве. Асабліва хачу сказаць пра сацыяльныя аб'екты, якія будуць служыць жыхарам Быхава і пасля свята. Наш гонар — фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Ён дваццаць гадоў прастаяў зачынены, а 1 верасня мы прымем малых, якія будуць там плаваць. Адчыніцца новая зала барацьбы, дзе будзе дзіцячая секцыя. Гэта ўсё на карысць быхаўчанам. Гараджане рады пераўтварэнням, якія адбываюцца навокал іх. Жыхары Быхава чакаюць, калі адкрыюцца кінатэатр, басейн»,— гаворыць кіраўнік раёна.

Колькі ж каштуе святочны горад? Паводле зацверджанай праграмы падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, арганізацыі выконваюць частку работ за свой кошт. Напрыклад, так зрабіў "Белкаапсаюз": у абноўленую краму "Родны кут" у цэнтры горада цяпер прыемна зайсці.

«Што ж датычыцца бюджэтных грошай, то, папярэдне, гэта каля Br180—200 млрд. Многа гэта ці мала? Колькі б грошай ні было, іх заўсёды не хапае. У нас засталіся аб'екты, да якіх пакуль рукі не дайшлі. Будзем рабіць іх уласнымі сіламі»,— паведаміў старшыня райвыканкама.

Заўважым, што самі жыхары Быхава частку сродкаў зарабілі самі: прайшлі два суботнікі. Іх вынік — Br840 млн. Усе гэтыя грошы накіроўваюцца на дзіцячы парк. Бліжэйшым часам запланаваны яшчэ адзін суботнік.

Каб прыгожымі былі не толькі вуліцы горада, але і пад'язныя шляхі да яго, у раёне аб'явілі конкурс па добраўпарадкаванні. На ім будзе выбраны лепшы сельвыканкам і лепшыя падворкі. Самым дбайным гаспадарам — узнагарода.

За першае месца прэмія ў Br7 млн., за другое — Br5 млн., трэцяе — Br3 млн. Гэта немалыя грошы, і такія прызы заахвочваюць людзей на актыўнасць. Ужо нямала гаспадароў, якія мяняюць агароджы, абнаўляюць дахі, фарбуюць дамы, прыводзяць у парадак тэрыторыю.

На Дзень беларускага пісьменства ў Быхаве абяцаюць цікавую насычаную праграму. Напрыклад, адкрыецца Алея гарадоў, якія былі сталіцамі свята. Іх, дарэчы, было ўжо 17 (некаторыя прымалі свята двойчы) і, паводле ідэі арганізатараў, у алеі кожнаму з іх будзе пасаджана як сімвал асобнае дрэва і ўсталявана лава.

Плануецца арганізаваць форум "Быхаўскія чытанні", "круглы стол" з удзелам моладзі, навукоўцаў, пісьменнікаў і паэтаў. Будуць таксама прэзентацыі музеяў, бібліятэк, сродкаў масавай інфармацыі. Запланаваны выступленні народных тэатраў і акцыя "Кіно маёй краіны".

Стала вядома, што ў Быхаве ў гонар свята з'явіцца новая скульптурная кампазіцыя, якая будзе прысвечана Баркалабаўскаму летапісу, помніку беларускага пісьменства, і славутаму абразу Баркалабаўскай Божай Маці. Гэтыя духоўныя каштоўнасці паходзяць з Быхаўшчыны і належаць усяму беларускаму народу.

“Звязда”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Быхова

В Быхове соревнования по плаванию соберут руководителей организаций и предприятий района

Хотите узнать больше? Соревнования по плаванию среди руководителей организаций и предприятий района пройдут 14 ноября в Быхове. Об этом корреспонденту сайта ... 485

Перекал печи в бане стал причиной пожара в Быховском районе

Хотите узнать больше? По предварительной версии перекал печи в бане стал причиной пожара в д. Краснополье Быховского района. Огонь полностью уничтожил строение... 573

VI Международный музыкально-спортивный праздник "Большая бард-рыбалка" прошел в Быховском районе

Хотите узнать больше? Более пяти тысяч человек приехало на открытие VI Международного музыкально-спортивного праздника "Большая бард-рыбалка". Он проходит на ... 902

Рекордное количество мастеров банного искусства соберет "Большая бард-рыбалка"

Хотите узнать больше? Рекордное количество мастеров банного искусства соберет в Беларуси VI Международный музыкально-спортивный праздник "Большая бард-рыбалка"... 732

Коммунальники страны обсудили приоритетные направления в сфере ЖКХ в Быховском районе

Хотите узнать больше? В Быховском районе коммунальники страны подвели итоги полугодия и наметили приоритетные направления в сфере ЖКХ.  ... 584

Аномалии магнитного поля острова Любви изучат на "Большой бард-рыбалке"

Хотите узнать больше? Аномалии магнитного поля земли на острове Любви изучат во время VI Международного музыкально-спортивного праздника "Большая бард-рыбалка"... 604

Быховский соломенный паук станет сувенирным брендом "Большой бард-рыбалки"

Хотите узнать больше? Быховский соломенный паук станет сувенирным брендом VI Международного музыкально-спортивного праздника "Большая бард-рыбалка", который ... 786

Слаженные действия спасателей и месных жителей помогли спасти 83-х летнюю хозяйку дома в Быховском районе

Хотите узнать больше? Проезжая на автомобиле в д. Резки Быховского района, начальник Быховского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Александр Ясев увидел ... 783