Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Упэўнены крок да Кубка

16 сакавіка, Мінск, футбольный манеж, чвэрцьфінал Кубка Рэспублікі Беларусь, “Белшына” Бабруйск – “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – 1:4. Галы: 45 хв., Чэлядзінскі – 0:1; 56 хв., Дзм. Платонаў – 0:2; 58 хв., Дзм. Платонаў – 0:3; 68 хв., Гардзейчук – 1:3; 74 хв., Лявіцкі – 1:4.

Упэўнены крок да Кубка

“Тарпеда-БелаЗ”: Чэсноўскі, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Панкавец, Сучкоў (71 хв., Ерхан), Глеб (68 хв., Яцкевіч), Лявіцкі, Шчэгрыковіч, Хагуш, Васькоў, Дзм. Платонаў (82 хв., Гомза).

Вось і стартаваў новы футбольны сезон, якога так доўга чакалі заўзятары. А пачаўся ён з кубкавай гульні, дзе аўтазаводцы лёсам жэрабя з’яўляліся гасцямі. Месцам матча спачатку прагназаваўся Жлобін, але камісія АБФФ не прыняла гэты стадыён і ў якасці альтэрнатывы было прапанавана штучнае футбольнае поле, якое належыць ФК “Мінск”. На жаль, на гэтым хвалюючыя пературбацыі не скончыліся. З-за снежнай стыхіі за суткі да стартавага свістка сустрэчу перанеслі пад дах у футбольны манеж і на значна больш позні час – 20.15. Безумоўна, гэта прынесла шмат непрыемнасцей прыхільнікам аўтазаводцаў, бо транспартныя складанасці сталі ў суботу вялізарнай перашкодай для ўсёй Беларусі. Але, калі каманды выйшлі на поле, па падтрымцы магло здацца, што гульня праходзіць у Жодзіне. Большасць тых, хто прыйшоў на матч, была на “чорна-белым” баку.

Першая палова сустрэчы выдалася даволі беднай на небяспечныя моманты, на што паўплывала адразу некалькі фактараў. Па-першае, гэта прыстасоўванне гульцоў да асаблівасцяў дзеянняў у манежы, па-другое, вельмі позні час і, мабыць, самае галоўнае – кубкавы характар. Футбалісты цудоўна разумелі важнасць кожнай памылкі, і ад гэтага іх колькасць толькі павялічвалася. Жодзінцы прыбралі да сябе ініцыятыву, але белшынаўцы адказвалі даволі вострымі контрвыпадамі. Некалькі разоў заўзятарам тарпедаўцаў прыйшлося хапацца за сэрца. А вось апошняя хвіліна перад перапынкам прынесла радасць. Вуглавы выканаў Сучкоў, а Чэлядзінскі галавой пераправіў мяч у сетку. Так званы “гол у раздзявальню” дадаў аўтазаводцам упэўненасці і павінен быў зняць з іх “аковы”.

Другі тайм аказаўся значна больш багатым на галы і, што самае прыемнае – на жодзінскія. Найбольш слабым месцам аўтазаводцаў у мінулым сезоне з’яўлялася атака, і вось Ігар Крыушэнка, мабыць, часткова ўжо вырашыў праблему. Дзмітрый Платонаў, які ў стартавым складзе аказаўся адзіным нападаючым, за тры хвіліны забіў двойчы. Спачатку ён замкнуў галавой навес са штрафнога ў выкананні Вячаслава Глеба, а неўзабаве, адпраўлены Сучковым у прарыў, выйшаў сам-на-сам з галкіперам і забіў мяч у вароты. Праз некалькі хвілін Васькоў мог расставіць усе кропкі над і, але мяч з лініі варот выбіў абаронца бабруйчан. Намінальныя гаспадары, нягледзячы на такі адчувальны ўдар, здолелі дастойна адказаць забітым мячом. Толькі вось тарпедаўцаў, якія адчулі смак гульні, было ўжо не спыніць. Артур Лявіцкі філігранна выканаў штрафны ўдар і прымусіў галкіпера Кавалеўскага капітуляваць у чацвёрты раз.

У апошнія хвіліны аўтазаводцы мелі больш шансаў забіць яшчэ адзін гол, чым бабруйчане паменшыць адставанне. Радасць ад выхада ў паўфінал Кубка каманда раздзяліла з найбольш адданымі прыхільнікамі.

А ў панядзелак у Мінску адбылася жэраб’ёўка, і ў паўфінале “Тарпеда-БелАЗ” сустрэнецца з

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 505

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 385

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 328

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 350

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 388

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 360

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 778

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 593