Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Тарпедаўцы перамаглі чэмпіёнаў!

Тарпедаўцы перамаглі чэмпіёнаў!

13 кастрычніка, 1/8 фінала Кубка Беларусі, Барысаў, гарадскі стадыён, 4070 гледачоў, суддзя – А.Чэрапнёў (1 к., Бабруйск), БАТЭ Барысаў – “Тарпеда-БелАЗ” – 0:1. Гол: 56 хв., Яцкевіч – 0:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Чэсноўскі, Казлоў, Чэлядзінскі, Рыжко, Яраслаўскі, Карповіч, Мендзі, Васькоў (90 хв., Ланько), Лашанкоў (70 хв., Рабцаў), Салавей, Яцкевіч.

Гэты кубкавы паядынак павінен быў адбыцца 26 верасня, але з-за ўдзелу барысаўчан у Лізе Чэмпіёнаў па іх просьбе перанесены на кастрычнік. Іншага вакна ў календары, акрамя часу, вызначанага на матчы зборных, у БАТЭ не існавала. Выклік Кандрацьевым у свае рады дзевяці барысаўчан, безумоўна, палегчыў задачу камандзе Бразоўскага, але казаць аб тым, што гаспадары гулялі другім складам, язык не паварочваецца. Згадзіцеся, мабыць, любы клуб вышэйшай лігі рады бачыць у сваіх радах Ліхтаровіча, Юрэвіча, Сіміча, Сівакова, Рудзіка, Аляхновіча, Канцавога, Мазалеўскага, Васілюка. А менавіта з гэтымі высокакваліфікаванымі футбалістамі прыйшлося змагацца аўтазаводцам.

З першых хвілін барысаўчане па-гаспадарску захапілі ініцыятыву і перанеслі асноўны ход падзей на тарпедаўскую палову поля. Не, нашы землякі не толькі абараняліся, а час ад часу па-сапраўднаму прэсінгавалі “жоўта-блакітных”. Толькі вось першы небяспечны момант у матчы быў створаны на 27-й хвіліне. Васілюк, вырваўшыся на добрую пазіцыю, здавалася, біў у самую “дзявятку” варот, але Чэсноўскі выратаваў партнёраў. А неўзабаве адбыўся эпізод, які істотна паўплываў на астатнюю частку гульні. Цэнтральныя абаронцы барысаўчан памыліліся, чым адразу скарыстаўся Лашанкоў. Сіміч толькі цаной выдалення спыніў Яўгена, які выходзіў адзін на адзін з галкіперам. Колькасная перавага дала магчымасць аўтазаводцам дзейнічаць больш актыўна. Толькі вось варатар БАТЭ Шчэрбакоў таксама жадаў даказаць трэнерам сваю прафпрыдатнасць і справіўся з ударамі і Лашанкова, і Салаўя.

Другі тайм барысаўчане зноў пачалі больш актыўна, тым самым далі нашым землякам цудоўныя шансы ў контргульні. Чым тарпедаўцы і скарысталіся, праўда, не з першай спробы. Спачатку Лашанкоў і Яцкевіч мелі выдатную магчымасць адкрыць лік, але наш нападаючы на імгненне адпусціў мяч і гэтага хапіла, каб Шчэрбакоў завалодаў прадметам гульні. Але ўжо праз хвіліну і галкіпер гаспадароў не здолеў выратаваць сваю каманду. Мендзі дыяганальнай перадачай знайшоў Салаўя, той прайшоў па сваім левым фланзе і прастрэліў. Яцкевічу засталося толькі пераправіць мяч у вароты метраў з пяці, што Аляксандр і зрабіў. У паветры над барысаўскім стадыёнам запахла смажаным. Толькі вось такі ход падзей не задавольваў не толькі БАТЭ, але, мабыць, і арбітра. Бо толькі ён здолеў убачыць у радавым стыку Яраслаўскага і Кунцэвіча такое парушэнне правіл, за якое паказаў нашаму абаронцу чырвоную картку. Пасля выраўноўвання складаў барысаўчане яшчэ большымі сіламі пайшлі наперад. Жодзінцы ў гэты дзень паказалі адну з лепшых гульняў у сезоне. Уся каманда дзейнічала як адно цэлае, а якія шансы былі ў контратаках… На жаль, больш аўтазаводцы не забілі, вось толькі дзякуючы сэйвам Чэсноўскага і не прапусцілі. А гэта азначала, што ўпершыню за апошнія сем год терпедаўцы вярталіся з Барысава са шчытом.

Матчы 1/4 фінала  пройдуць будучай вясной, а гэты паядынак надоўга застанецца ў памяці жодзінскіх заўзятараў футбола.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

За граффити на стене «художник» получил штраф более двух миллионов

Хотите узнать больше? Сегодня для Жодино проблема порчи стен и фасадов зданий нелегальными граффитистами стоит довольно остро. В руки сотрудников правоохранительных 505

Где проводит время наша молодежь?

Хотите узнать больше? Где проводит время наша молодежь? Кто-то занимается в спортивных секциях, кто-то в музыкальной или художественной школе, кто-то посещает театральный 385

Впереди – чемпионат Европы и Олимпиада

Хотите узнать больше? 23-25 июня проходил чемпионат Беларуси по легкой атлетике. Установившаяся в Гродно в дни чемпионата страны жаркая погода не могла не внести 328

В Жодино определены места, запрещенные для проведения пикетирования

Хотите узнать больше? Жодинский городской исполнительный комитет   Решение №951 от 24 июня 2016 года   Об определении в городе Жодино мест, запрещенных для 351

3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег

Хотите узнать больше? В рамках акции 3 июля в городе пройдет легкоатлетический пробег. Принять участие могут все желающие. Регистрация в 11.00. Начало в 12.00. Место 388

Как погасить нельготный кредит с помощью государства?

Хотите узнать больше? Политика нашей страны, несмотря на различные экономические проблемы, твердо придерживается курса социальной направленности. Взять хотя бы 1 360

За информацией – к соседям

Хотите узнать больше? Традиционная – восьмая по счету – пресс-конференция главы столичной области Семена Шапиро прошла в Борисове. Такие встречи с журналистами 778

Все по счетчику

Хотите узнать больше? Жильцы общежитий на улице Брестской пребывают, мягко говоря, в недоумении: за коммунальные услуги они вынуждены платить порядка полутора-двух 593